Піянеры Клічаўшчыны

размещено в: Наши новости | 0

19 мая наша краіна адзначыла  самае звонкае свята – Дзень піянерскай дружбы. Сучасныя ўладальнікі чырвона-зялёных гальштукаў – актыўныя ўдзельнікі мноства  карысных спраў, прадаўжальнікі слаўных традыцый дзядоў  і бацькоў.
Піянер – значыць, першы. У вучобе, у працы, у спорце. На сённяшні дзень   раённая  піянерская арганізацыя  пад сваім  сцягам  аб’ядноўвае больш за  тысячу  піянераў і акцябрат, дзейнічаюць 16 піянерскіх дружын, восем  з якіх носяць імёны славутых лю-дзей  мінулага  стагоддзя.
Піянерскае жыццё  насычанае, цікавае.  Сустрэчы пакаленняў, сямейныя святы, удзел у акцыях “Вахта памяці”, «Да абароны Айчыны гатовы!»,  «Дзякуй за Перамогу»,  «Мой двор – мой  клопат»,  у конкурсах  «У  аб’ектыве  – піянерыя»,  “Я – піянер сваёй краіны”,  “Цімураўцы.by”.  І гэта далёка  не поўны пералік  мерапрыемстваў, што ладзяцца для піянераў нашага раёна.
У  нас  кіпучае  жыццё, як  і  ў розных  пакаленняў  тых,  хто некалі  насіў  і  даражыў  чырвоным  гальштукам.
Для любой справы вельмі важна, каб быў ініцыятыўны, нераўнадушны лідар і калектыў, здольны ажыццявіць намечанае. У нашай арганізацыі такіх нямала. У гэты дзень нельга не ўспомніць лідараў піянерскіх дружын, якія выконваюць функцыі старшых піянерскіх важатых. Шмат цёплых і добрых слоў заслугоўваюць Валянціна Іванаўна Маркава (піянерская дружына “Сонейка” Дзітраўскай СШ), Таццяна Мікалаеўна Несцярэнка (піянерская дружына імя.  З. Касмадзям’янскай  Пярэкальскай СШ), Таццяна Аляксандраўна  Майбарадзіна (піянерская дружына “Крыніца” Запольскай СШ). У ліку  лепшых – піянерскія дружыны  “Сонейка” Дзмітраўскай СШ, «Дружба» і  імя Ф.І.Кавалёва гарадскіх школ, піянерская дружына імя З.Касмадзям’янскай Пярэкальскай СШ.  Ну і, безумоўна, самі піянеры, без якіх работа і важатага, і дружыны  проста немагчыма.
Сярод  членаў  піянерскай  арганізацыі раёна нямала актыўных, творчых  хлопчыкаў  і дзяўчынак.   Гэта    Ксенія  Папова і Дзмітрый  Хейдэр з Пярэкальскай СШ, Яўгенія  Лях  з Ганчанскай СШ, Арцём Рыжковіч,  Крысціна  Ціхамірава  з  СШ №1 г. Клічава,   Марыя  Шамаль   з Дзмітраўскай СШ і  іншыя.
Асаблівыя словы ўдзячнасці  сёння выказваем  Крысціне   Маркавай, вучаніцы  Дзмітраўскай СШ,   і  Яне  Янкоўскай,  вучаніцы СШ №1 г.Клічава,  (удзельніца  гуртка  “Школа  юнага  лідара”),  якія  ўзнагаро-джаны Дыпломамі I ступені  абласнога конкурсу “Я –піянер сваёй краіны”.
Словы падзякі раённы Савет  выказвае педагогу-арганізатару  СШ № 2 г. Клічава  Марыі  Сяргееўне  Альшэўскай  і  ўдзельні-кам  абласнога конкурсу “Сімвалы, традыцыі, рытуалы”,  піянерам гэтай школы: Яўгенію  Артамонаву,  Уладзіславе  Скрыпко,  Крысціне  Марозавай,  Анастасіі  Гарох,  Дзмітрыю  Пудакову,   Анастасіі   Лагушко.
У  мінулую  нядзелю  піянерыя  краіны  адзначыла  сваё  свята.   Ад імя  раённага Савета піянерскай арганізацыі  віншую з  ім  усіх  сённяшніх  піянераў, важатых, ветэранаў піянерскага   руху.  Піянерскага  вам запалу, добрых пачынанняў, карысных спраў,  асабістага шчасця  і вернасці галоўнаму  піянерскаму дэвізу:  “Піянер! Да справаў на карысць   Ра-дзіме,  да  дабра і  справядлівасці  будзь   гатовы!”

Вольга  МЕЛЬНІКАВА,
старшыня  раённага
Савета   ГА БРПА.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)