Прыязджайце ў вёску часцей

размещено в: Наши новости | 0

Сёлетняя  зіма  надта  запазнілася,  прыйшла  только  ў  сярэдзіне  студзеня  і  адразу шчыра  насыпала  ўсюды  снегу,  скавала  рэкі  і  азёры  ледзяным  панцырам  ды  і  традыцыйныя  калядныя  маразы  паслала.

Халодна  і  сонечна  ў  гэтыя  дні.  Душа  прагне  цяпла,  дабрыні,  чалавечага  разумення.
Менавіта  гэтых  вечных  каштоўнасцей  нам,  бадай,  усім  зараз  не  стае,  асабліва  пажылым  людзям,  жыхарам  аддаленых  ад  горада,  маланаселеных  вёсак.  Вяскоўцы – асаблівы  народ.  Шчырыя  і  добразычлівыя,  радыя  па-дзяліцца  апошнім  з  кожным,  нават  незнаёмым  чалавекам,  гас-цінныя,  даверлівыя,  працавітыя  і  гаспадарлівыя.  Гэтыя  лепшыя  рысы  дасталіся  ім  у  спадчыну  ад  далёкіх  продкаў.  Такіх  людзей  шмат і  ў  вёсцы  Акцябрск  Каўбчанскага  сельсавета,  дзе  на  днях  давялося  пабываць  разам  з  галоўным  спецыялістам  аддзела  ідэалагічнай  работы,  культуры  і  па  справах  моладзі  А. П. Ярошка,  актывістамі  раённай  ветэранскай  арганізацыі,  удзельніцамі  вакальнага  ансамбля  «Крыніца».
Пакуль  самадзейныя  артысты  рыхтаваліся  да  выступлення,  выпала  добрая  магчымасць  пагаварыць  са  знаёмымі  вяскоўцамі  і  з  іншымі  пазнаёміцца.  На  су-стрэчу  з  народнай  песняй  у  памяшканні  былой  мясцовай  школы  сабраліся  людзі  рознага  ўзросту – ад  школьнікаў  да  сталых.  Сярод  іх – старэйшы  жыхар  вёскі,  ветэран  Вялікай  Айчыннай  вайны  і  педагагічнай  працы  Міхаіл  Давыдавіч  Фельдман,  былая  калгасніца  мясцовай  гаспадаркі  Валянціна  Рыгораўна  Кніга  і  іншыя.  Гаварылі  аб  розным:  сялянскім  жыцці,  праблемах  і  турботах,  будучых  выбарах  у  мясцовыя  Саветы  дэпутатаў,  становішчы  ў  краіне  і  свеце  і  г. д.
Многае  ў  сучасным  жыцці  іх  непакоіць,  ёсць  праблемы,  якія  патрабуюць  увагі  мясцовай  улады.  Але  часам  да  чыноўнікаў  «не  дастукацца»,  і  застаюцца  тыя  звароты  толькі  на  паперы.  Большасць  тутэйшых  жыхароў – пенсіянеры.  Пенсіі  на  жыццё  хапае.  Толькі  крыўдна,  што  кіраўніцтва  мясцовага  калгаса  забылася  пра  сваіх  колішніх  працаўнікоў:  ні  табе  прывітання,  ні  нават  віншаванняў  са  святам.  Дагэтуль  не  вырашана  і  праблема  з  выганам  для  асабістай  жывёлы,  водазабеспячэннем  у  зімовы  час  (калонкі  на  вясковай  вуліцы  ў  маразы  замярзаюць)  і  інш.  Вяскоўцы  выказалі  шмат  слушных  прапаноў  і  заўваг.
А  вось  сустрэчы  з  гасцямі  вельмі  радаваліся.  Ды  і  як  не  радавацца,  калі  ў  разгар  зімовага  дня  да  іх  завіталі  вясёлыя,  прыгожыя  ды  вельмі  галасістыя  жанчыны!  Ім – апладысменты,  шчырыя  падзякі  за  добрыя  песні  і  душэўны  настрой.  А  патанцаваць  з  такімі  прыгажунямі – адно  задавальненне!
Не  хацелася  развітвацца  з  вяскоўцамі,  і  яны  не  спяшаліся  дадому,  нягледзячы  на  тое,  што  ў  кожнага  хапае  клопатаў  і  ўзімку.  Хоць  і  існуюць  розныя  сродкі  сувязі  і  навінкі  тэхнічнага  прагрэсу,  нішто  не  заменіць  жывых  чалавечых  зносін.  Бо  менавіта  на  іх  трымаецца  і  працягваецца  жыццё.  Пра  гэта  не  трэба  забывацца.  Застацца  сам-насам  са  сваімі  праблемамі  і  клопатамі,  адчуваць  сябе  нікому  не  патрэбным – горкая  доля,  крый  бог  каму  такой.
Алена  ГАНЧАРОВА.
Фота    аўтара.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)