Прызываюць у армію? Адназначна – служыць!

размещено в: Наши новости | 5

Кожны  сапраўдны  мужчына  павінен  не  толькі  пабудаваць  дом,  пасадзіць  дрэва,  нарадзіць   сына,  але  і  абараніць  тое,  што  дарагое  для  яго  сэрца.  Гэтаму  вучыць  армія.  А  вось  каму  з клічаўлян  давераць  стаць  абаронцам  Айчыны  ў  восеньскі  прызыў-2014?  Хто  бу-дзе  плаціць  крэдыт,  калі  ў  армію  забралі адзінага  кармільца  ў сям’і?  Ці  ёсць  у  нашым  раёне  “уклонисты”?  Аб  гэтым  і  іншым  наша  размова  з  раённым  ваенным  камісарам  падпалкоўнікам  Аляксандрам  Уладзіміравічам  Шаколам.

–  Аляксандр  Уладзіміравіч,    восеньская  прызыўная  кампанія  на  тэрміновую  вайсковую  службу  пачалася   1 жніўня  і  працягнецца  да  28  лістапада.  Колькі  клічаўлян  будзе  цяпер  прызвана  на  службу?  Якую  работу  праводзіць  райваенкамат  па  арга-нізацыі  прызыву?
– Гэтаму  прызыву  ў  раёне  падлягае  187  чалавек  ва  ўзросце  ад  18  да  27  гадоў.  Цяпер  райваенкамат  сумесна з  сельвыканкамамі  праводзіць  мерапрыемствы  па  папярэднім  вывучэнні  і  адборы гэтых  прызыўнікоў. Вывучэнне  праводзіцца  шляхам  індывідуальных  гутарак  з  самімі  прызыўнікамі,  іх  бацькамі  або  асобамі,  якія  іх  замяняюць,  прадстаўнікамі   адміністрацыі  прадпрыемства,  установы,  дзе  працуе  або  вучыцца  прызыўнік.  У  ходзе   іх  удакладняюцца  звесткі  аб  маральных  і  делавых  якасцях,  стане  здароўя,  фізічным  развіцці,  агульнаадукацыйнай  і  спецыяльнай  падрыхтоўцы,  сямейным  станові-шчы  маладых  людзей.  Для  якаснага  вывучэння  асабістых  спраў  прызыўнікоў  праводзіцца  работа  з  прадстаўнікамі   органаў  унутраных  спраў,  аддзела  ЗАГСа,  устаноў  аховы  здароўя,  сацыяльнай  абароны  насельніцтва  і  г. д.
– Колькі зараз  доўжыцца  служба  ў  арміі?
– Для  тых,  хто  мае  вышэйшую  адукацыю, – адзін  год,  для  астат-ніх – паўтара. 
– Ці  ўлічваецца  жаданне  прызыўніка  служыць  у  тых  ці  іншых  войсках?  І  дзе  больш  за  ўсё   хочуць  несці  службу  нашы  хлопцы?
– Такое  жаданне  ўлічваецца.  Але  пры  ўмове,  што  гэтаму  роду  войскаў   ён  адпавядае  па  розных  характарыстыках.  Хачу  адзначыць,  што  70%  клічаўлян   ідуць  служыць  у  тыя  віды  войскаў,  дзе  да  прызыўнікоў  вельмі  высокія  патрабаванні:  неабходныя  моцнае  зда-роўе,  высокі  ўзровень  маральнай  падрыхтоўкі,  адукацыі.  Гэта  сілы  спецаперацый  (былыя  паветрана-дэсантныя),  органы  пагранслужбы,   унутраныя  войскі  МУС  Рэспублікі  Беларусь.
– Што  чакае  тых,  хто  “косіць”  ад  арміі?
–  Такіх  асоб,  якімі  па  гэтай  прычыне  займаліся б  міліцыя  і  органы  правасуддзя,  у   нашым  раёне  няма.   Але   адказнасць  існуе. У  адпаведнасці  з  законам,  тых,  хто  ўхіляецца  ад  службы  ў  арміі,  чакае  да  пяці  гадоў  пазбаўлення  волі  або  штраф,  памер  якога  ўстанаўлівае  суд.
–  А калі  прызыўнік  адказваецца  ад  службы  па  рэлігійных  перакананнях?
–  Такога   ў  нас  не  было.  Але  ў  такім  выпадку  яго  б  накіравалі   на  адпаведную  службу.  Напрыклад, у  чыгуначныя  войскі  ў  Слонім,  дзе  салдаты  працуюць  на  чыгунцы,   добраўпарадкаванні.
– Ці  ўлічваюцца  пры  прызыве ў  армію  сямейныя  абставіны?  Як  быць,  калі  ў  армію  прызываецца  мужчына,  у  якога  сям’я,  крэдыт  на  будаўніцтва  жылля?  Хто  ж  будзе  аплочваць  яго?  Хто  сёння  мае  права  на  адтэрміноўку  ад  службы?
–  Лічу,  што  наш  закон  вельмі  гуманны  да  маладых  прызыўнікоў. Адтэрмінаванні ад  службы  розныя.  Напрыклад,  для  працягу  адукацыі.  Удакладню,  такая  адтэрміноўка  даецца  адзін  раз.  Калі  чалавек  займаецца  паспяхова,  заканчвае   адну  за  другой  навучальныя  ўстановы,  яму  прадастаўляецца  магчымасць  вучыцца.  Але  калі  яго  адлічылі за  непаспяховасць,  сістэматычныя  пропускі заняткаў,  малады  чалавек  адразу  належыць  прызыву  ў  армію,  нават калі  ён  назаўтра  аднавіў  свае  правы  на  вучобу  ў  гэтай  навучальнай  установе.
Існуе  адтэрмінаванне  ад  службы  па  сямейных  абставінах.  Улічваюцца  розныя  жыццёвыя  сітуацыі:  наяўнасць  дзяцей  да  3-х  гадовага  ўзросту,  састарэлых  бацькоў,  пры  ўмове  што больш  няма  каму  іх  даглядаць  і  іншае.
Што  да  выплаты  крэдытаў,  то  законам  прадугледжана  адтэрміноўка  ад  плацяжу  па  крэдыту  на  час  праходжання  тэрміновай  службы.  Калі  гаварыць  больш  дакладна,  то  прызыўніку  патрэбна  прадаставіць  у  банк  неабходныя  даведкі  з  ваенкамата   і  воінскай  часці,  у  якую  ён  накіраваны  на  службу,  і  сям’я  атрымлівае  адтэрмінаванне  па  крэдыту  на  гэтыя  паўтара  года.
–  Ці  праўда,  што  зараз  прызываюць  у  армію  маладых  людзей  з  плоскаступнёвасцю  і  скаліёзам,  з  захворваннямі  страўніка?
–  У 2012  годзе  былі  ўнесены  змяненні  ў  дакументы,  якія  рэгламентуюць  парадак  праходжання  прызыўнікамі  медыцынскага  агляду  і  вызначэння  ступені  годнасці  да  вайсковай  службы.  Сапраўды,  спіс  прызыўнікоў,  якія  годныя  да  службы,  пашырыўся.  Цяпер  у  армію  могуць  быць  прызваны  тыя  маладыя  людзі,  у  якіх  язва  страўніка  паза  стадыі  абвастрэння.  Калі  такая  хвароба  выяўлена  ўпершыню,  то  даецца  адтэрмінаванне на  лячэнне  на  12  месяцаў.  Пасля  зноў  будзе  вырашацца  пытанне  аб  годнасці  гэтага  прызыўніка  да  арміі.  Што  да  скаліёзу,  то  тут  пры  неабходнасці  праводзіцца  медыцынскае  абследаванне  з  трыма  рэнтгенаўскімі  здымкамі  для  ўстанаўлення  ступені  скрыўлення  пазваночніка.  Не  прызываюцца  ў  армію  маладыя  людзі,  у  якіх  3-я  ступень  плоскаступнёвасці  і  2-я  ступень  скаліёзу.
Удакладню,  у  гэтую  прызыўную  кампанію  медыцынскі  агляд  прызыўнікоў  будзе  праходзіць  з  1  па  5  верасня.  Адзначу,  што  рашэннем  райвыканкама  склад  урачоў  прызыўной  медкамісіі  назначаецца  персанальна.
–  У  Ізраілі  на  тэрміновую  службу  ў  армію  прызываюцца  і  дзяўчаты.  Ці  служаць  сёння  нашы  зямлячкі?
–  Служаць,  але  не  на  тэрміновай  службе.  Цяпер  ва  Узброеных  Сілах  Беларусі  служаць  каля  5000  жанчын.   Набор  па  розных  спецыяльнасцях  праводзяць  і  Ваенная  акадэмія,  і  ваенныя  факультэты  грамадзянскіх  вузаў.  Цяпер  тры  ўраджэнкі  раёна  таксама  прахо-дзяць  службу  ў  арміі  ў  добраахвотным  парадку  на  кантрактнай  аснове.  У  такім  выпадку  жанчыны  служаць  у  тых  часцях,  дзе ёсць  вакансіі, тымі  ж  сувязістамі,  прадаўцамі,  псіхолагамі,  медработнікамі,  пераводчыкамі  і  г.д. 
–  Вы  лічыце,  што  кожны  малады  чалавек  павінен  “панюхаць  пораху”?
– За  30  гадоў  службы ў  арміі  я  не  бачыў  нічога,  што  магло  б  па-шкодзіць  сапраўднаму  мужчыне.  Армія – школа  мужнасці,  жыцця,  загартоўкі,  станаўлення.  Некаторыя салдаты выбіраюць  яе  сваім  лёсам.  Напрыклад, праслужыўшы  паўгода,  можна  падаць  рапарт  камандаванню  аб  кантрактнай  службе  на  пасадах, якія  патрабуюць  кваліфікаванай  падрыхтоўкі,  або  аб   паступленні  ў  ваенную  ВНУ,  каб  стаць  кадравым  вайскоўцам.  Такія  прыклады  ў  нас  ёсць.  Клічаўлянін  Раман  Лапко  праслужыў  у  брыгадзе  спецназа  паўгода,  вырашыў служыць  па  кантракце,  цяпер – інструктар  па  рукапашным  баі.  Сяргей  Палуда  з  а/г.  Доўгае  таксама  адслужыў  у  органах  пагранслужбы  паўгода,  паступіў  і  скончыў   Ваенную  акадэмію  Рэспублікі  Беларусь,  стаў  кадравым  афіцэрам.  
–  Штогод  у  армію  прызываецца  новае  папаўненне,  на  воінскім  уліку  знаходзяцца  салдаты  і  афіцэры  запасу.  Навошта  Беларусі  такія  ваенныя  сілы?   Мы  ж  ні  з  кім  не  ваюем.
–  Пакуль  ёсць  армія,  ёсць  дзяржава.  Адкажу  словамі  Напалеона:  “Хто  не  хоча  карміць  сваю  армію,  будзе  карміць  чужую”.  Мы  незалежныя, бо  ў  нас  армія  ёсць. 
–  Дзякуй за  гутарку,  Аляксандр  Уладзіміравіч!

Ніна  ІЗОХ.
На  здымку:  за  работай  медкамісія  леташняга  прызыву.
Фота  аўтара.

5 Responses

  1. dwayne

    Віншаванні ……

    Ад whitelabellending.
    На whitelabellending мы прапануем ўсе віды крэдытаў
    (Бяспечны і небяспечны крэдыты), мы прапануем ўсе віды
    крэдыты для ўсіх мэтаў, дома, аўтамабіляў і бізнес-крэдытаў
    і ўсё гэта адбываецца на 3% у Anun, мы ў
    whitelabellending мы прапануем лепшае, што вы можаце
    знайсці, для атрымання дадатковай інфармацыі звяжыцеся з намі
    VIA: whitelabelendingt@outlook.com

  2. Halfon Zoltan

    каму:

    Вы ў любы від фінансавых цяжкасцяў? Ці трэба вам КРЭДЫТ каб ачысціць даўгі? ВЫ маюць намер павялічыць свае фінансы? ВЫ БІЗНЭС чалавек, які хоча пашырыць свой / яе фірма. Вы трапілі сюды параілі звярнуцца ў сапраўднай, Прамая і эфектыўным КРЭДЫТ крэдытавання фірма для вашага эфектыўнасцю крэдыту. Я ёсьць прызнаны і АСОБ І ЎРАДА НА НАШЫМ высокую эфектыўнасць, мы ў Дзядзька Бак фінансы Service Limited Мы выдаем крэдыт у памеры 3% для больш інфармацыі звяжыцеся з намі па электроннай пошце: unclebuckfinancelltd@gmail.com

    Паслугі, якія аказваюцца ўключаюць:
    * Home Improvement
    * Інвестары Крэдыты
    * Аўто крэдыты
    * Запазычанасць Кансалідацыя
    * Дом Крэдыты
    * Крэдытная лінія
    * Другі іпатэчны
    * Бізнес-крэдыты
    * Асабісты Крэдыты
    * Міжнародная Крэдыты

  3. Г-н Анар Сулейменава

    Прывітанне вы шукаеце для тэрміновай пазыкі, каб аплаціць даўгі і пачаць свой бізнес і пабудаваць дом і для лекаў ???? тут рэальная фірма, якому можна давяраць і спадзявацца на, таму што сёння я проста абнаявіць свой крэдыт у памеры $ 20.000.00, таму што з тых часоў, апошнія гады я шукаў крэдытаў, я атрымаў падманутых некалькі разоў, і сёння я атрымаў фінал у кампаніі пад назвай місіс Клара Сміт пазыкі фірма, дзе я абнаявіць свой крэдыт сёння, таму я хачу, каб усе ў маёй краіне беларускага ведаць, што ёсць яшчэ кампаніі вам усё роўна прыйдзецца давяраць і крэдыт @ працэнтная стаўка 3%, што з’яўляецца вельмі добрым і сёння я атрымаў свой крэдытны I ўжо плаціць свой абавязак і пачаць бізнэс тут Варшаву, таму што гэта кампанія забяспечана і без жульніцтва% 100 бяспечныя сёння, і сёння я прыйшоў на форум, каб падзякаваць г-жу Клару Сміт для вялікіх рэчаў яна зрабіла для мяне і маёй сям’і, і тут электронная пошта ніжэй (mrsclarasmithloanfiirm@gmail.com) кантакт гэты ліст сёння і атрымаеце крэдыт сёння, а таксама падзяліцца паказанні як я пачаў сваю новую жыццё сёння.

    Г-н Анар Сулейменава

  4. TRUST FUNDS

    Кіраванне Мэтавага фонду пазык кампанія хоча, каб вы ведалі, як прыватнага інвестара, які спецыялізуецца ў галіне бізнесу і фінансавай дапамогі для некаторых людзей і кампаній. Наш асартымент крэдыту працэнтная стаўка 5%. У нас ёсць усе віды крэдытаў, такіх як; Купіць аўто Mobile, куплі дома, падаткі і ўдакладненне лакальных уліковых запісаў, спажывецкія крэдыты, тэсты і г.д. Мы таксама прапануем іпатэчныя крэдыты фізічным і юрыдычным асобам, такіх як стварэнне бізнесу, пашырэння бізнесу і г.д. Максімальная сума мы даем 50,000.000. 00 GBP. Мінімум $ 3,000.00. Крэдыты прадастаўляюцца на любое слова гандаль форекс, долар ЗША, еўра, фунтаў стэрлінгаў,. І краіна не з’яўляецца перашкодай для нашага прапановы. Нашы ўмовы, якія развіваюцца пазыку ад 6 месяцаў да 25 гадоў. Калі вы зацікаўлены ў гэтым сказе, калі ласка, звяжыцеся з намі па электроннай пошце: trustfunds404@yahoo.com

    З павагай,
    інфармацыйная служба
    Мэтавыя фонды крэдытавання кампаніі.

  5. Mrs christiana

    Прапанова крэдыту для ўсіх (ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ)

    Вы бізнесмен ці жанчына? Вы ў любы фінансавай стрэсу? табе патрэбныя грошы, каб пачаць свой уласны бізнэс? Ці ёсць у вас нізкі даход, і знайсці яго цяжка атрымаць крэдыт ад мясцовых банкаў і іншых фінансавых інстытутаў? Адказ тут, Крысціяна Андэрсана пазыкі фірма з’яўляецца адказам. Мы прапануем;

    ) персанальныя крэдыты, пашырэнне бізнесу.
    б) для адкрыцця бізнесу і адукацыі.
    в) кансалідацыі запазычанасці.
    г) Жорсткая Крэдыты Грошы.

    Тым не менш, наш метад дае магчымасць паказаць колькасць крэдыту, неабходнага, а таксама працягласць вы можаце сабе дазволіць, каб завяршыць пагашэнне крэдыту з працэнтнай стаўкай 2%. Гэта дае вам рэальны шанец, каб сабраць грошы вам трэба. Зацікаўленыя кандыдаты павінны звязацца з намі праз: christianadersonsloans@gmail.com

    Інфармацыя, неабходная ўключаюць у сябе:

    1) імя:
    2) Краіна:
    3) Адрас:
    4) стан:
    5) Мовы зносін:
    6) Узрост:
    7) Сямейнае становішча:
    8) Род заняткаў:
    9) Тэлефон:
    10) у цяперашні час знаходзіцца на працоўным месцы:
    11) Штомесячны даход:
    12) блізкія сваякі:
    13) Сума крэдыту неабходна:
    14) тэрмін крэдыту:
    15) Мэта крэдыту:

    УВАГА: Ужыванне для 18years і вышэй

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)