Пра лекі і кошт на іх

размещено в: Наши новости | 2

На сустрэчах у працоўных калектывах у час правядзення адзіных дзён інфармавання насельніцтва грамадзяне просяць даць тлумачэнне па таму ці іншаму пытанню. У прыватнасці, некаторых з іх цікавіць забяспечанасць аптэчных устаноў раёна медпрэпаратамі айчыннай вытворчасці.
На гэта пытанне мы папрасілі адказаць загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі Алену Уладзіміраўну ЮРКАВЕЦ:
– На даны момант у аптэках вобласці, у тым ліку і нашага раёна, знаходзіцца каля 3 тысяч
найменняў лекавых сродкаў. Амаль палова з іх – прэпараты айчыннай вытворчасці. Зазначу, што ўсе аптэчныя ўстановы, і нашы не выключэнне, зацікаўлее ны ў рэалізацыі, перш за ўсё, айчынных лекавых сродкаў. Стараемся адпаведна маркіраваць тавар (надпіс “Зроблена ў Беларусі”), на вітрынах выстаўляем яго бліжэй да пацыента і інш.
Таксама і ўрачы пры назначэнні хвораму пацыенту лекаў перавагу аддаюць айчынным сродкам.
Нярэдка можна пачуць, што і медыкі, і фармацэўты, наадваа рот, у першую чаргу прапануюць замежныя лекі. Я ўпэўнена: гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі па той ці іншай прычыне айчынны прэпарат адсутнічае ў продажы ці ўвогуле нашы вытворцы лекаў такія прэпараты не выпускаюць.
Некалькі слоў пра кошт тавараў. Цана на ўсе лекавыя сродкі (і айчынныя, і замежныя) фарміруецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 366 ад 11 жніўня 2005 года “Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку”. У апошні час РУП “Фармацыя” прымае шэраг мер для зніжэння затрат на набыццё лекавых сродкаў. Так, на значную колькасць прэпаратаў (у асноўным гэта сезонны тавар) максімальная гандлёвая нацэнка зніжана да 1,5 %.

2 Responses

  1. kaljn

    Да импортные леки куда лучше, но и наши нормальные. Есть одна сложность-наши заводы медпрепаратов не имеют нормальных очистительных систем, поэтому в лекарствах присутствует больше побочных явлений. Но всё равно, наши лекарс :!: тва лучше, чем российские или украинские.

  2. Degano

    Нормальный врач всегда советует покупать НЕ белоруские медикаменты, зная, что в белоруских, кроме мела и крахмала, может ничего больше и не быть.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)