ПРАФСАЮЗЫ І МАЛЫ БІЗНЕС

размещено в: Наши новости | 0

Малы  бізнес  займае  ўсё больш  значныя  пазіцыі  ў  вырашэнні  прыярытэтных  задач  сацыяльна-эканамічнага  развіцця.  У  гэтай  сувязі  абарона  працоўных  правоў  людзей  і  дапамога  ў  станаўленні  бізнесу – два  асноўных  напрамкі  дзейнасці  Федэрацыі  прафсаюзаў  у  недзяржаўным  сектары  эканомікі.
У  нашым  раёне  1878  чалавек  заняты  ў  сферы  прадпрымальніцтва.  Сёлета  ў  ААТ  “КлічаўГрадТоргСтрой”  створана  пярвічная  прафсаюзная  арганізацыя.  Яшчэ  чатыры  камерцыйныя  арганізацыі  збіраюць  пакет  дакументаў  і  рыхтуюцца  стварыць  пярвічкі.
ФПБ  прымае  самы  актыўны  ўдзел  у  дыялогу  з  органамі  дзяржаўнага  кіравання  па  шэрагу  надзённых  для  бізнесу  пытанняў  і  дабіваецца  пэўных  поспехаў.  Прапановы  прафсаюза  аб  аказанні  паслуг  у  галіне  аховы  працы  ў  малых  і  мікраарганізацыях  на  аснове  аўтсорсінгу  знайшлі  адлюстраванне  ў  Законе  «Аб  унясенні  змяненняў  і  дапаўненняў  у  Закон  Рэспублікі  Беларусь  «Аб  ахове  працы».
У  полі  зроку  наймальнікаў  і  прафсаюзных  арганізацый  на  прадпрыемствах  недзяржаўнай  формы  ўласнасці  пастаянна  знаходзяцца  такія  важныя  пытанні,  як  умацаванне  фінансавага  становішча  вытворчасці,  забеспячэнне  поўнай  занятасці  працуючых,  стварэнне  новых  працоўных  месцаў  і  бяспечных  умоў  працы,  а  таксама  павышэнне  ўзроўню  заработнай  платы,  распрацоўка  і  падрыхтоўка  калектыўных  дагавораў.  Менавіта  на  падставе  калектыўнай  дамовы  на  многіх  прыватных  прадпрыемствах  вядзецца  работа  па  ахове  працы  сумесна  з  наймальнікам  і  прадстаўнікамі  прафкамаў  цэхавых  арганізацый.  Прадугледжваецца  аплата  харчавання  работнікаў    за  кошт  сродкаў  з  прыбытку,  забеспячэнне  іх  спецхарчаваннем  і  сродкамі  індывідуальнай  абароны.  Вялікая  ўвага  ўдзяляецца  стварэнню  добрых  умоў  працы  і  быту  работнікаў.  І,  вядома,  традыцыйныя  клопаты  прафсаюзаў – аздараўленне  работнікаў  і  іх  дзяцей,  культурна-масавая  і  спартыўна-аздараўленчая  работа.  У  арганізацыях  і  на  прадпрыемствах  прыватнага  сектара  эканомікі  вялікая  работа  вядзецца  прафсаюзамі  па  ахове  працы  і  тэхніцы  бяспекі.  На  жаль,  як  адзначыў  у  сваім  выступленні  на  VII  з’ездзе  ФПБ  старшыня  Федэрацыі  прафсаюзаў  Міхаіл  Орда, праверкі паказваюць,  што  на  прыватных  прадпрыемствах  парушэнняў  тэхнікі  бяспекі  і  заканадаўства  аб  ахове  працы  ўдвая,  утрая  больш,  чым  на  дзяржаўных.
Бізнес  чакае  ад  прафсаюзаў  дапамогі,  перш  за  ўсё,  у  фарміраванні  атмасферы  ўзаемаразумення,  канструктыўнага  ўзаемадзеяння  паміж  прафработнікамі  і  адміністрацыяй  на  тых  прадпрыемствах,  дзе  відаць,  што  ў  наймальніка  ёсць  рэальная  праграма  дзеянняў,  што  яны  ідуць  з  прафсаюзам  разам.  На  жаль,  не  ўсе  гаспадары  прыватных  прадпрыемстваў  гэта  разумеюць  і  пера-шкаджаюць  стварэнню  пярвічных  прафсаюзных  арганізацый.
– Як спецыяліст са шматгадовым стажам у аграпрамысловым комплексе і як работнік прафсаюза хачу адзначыць: прапанова кіраўніка дзяржавы аб стварэнні прафсаюзных арганізацый у гэтым сектары была чакаемай. Я ўсведамляў, што гэты адказны крок рана ці позна будзе зроблены. Сёння, стварыўшы прафсаюзныя арганізацыі, можна думаць аб правах, абароне і сацыяльных гарантыях працоўных ужо больш упэўнена. Адной з няпростых і актуальных праблем з’яўляецца адсутнасць прафсаюза ў прыватным сектары эканомікі. Працаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў яго стварэнне  ўспрымаюць з радасцю, — падкрэслў  Сяргей  Грашылаў,  старшыня  раённага  аб’яднання  прафсаюзаў.

АСАБІСТАЕ   МЕРКАВАННЕ

Юлія  БЕЛАЗОР,  старшыня  прафкама  ААТ  “Клічаў-ГрадСтрой”:

–Працаўнік  павінен  адчуваць  сябе  абароненым  незалежна  ад  таго,  у  якой  арганізацыі  працуе.  Менавіта  на  гэта   на  з’ездзе  прафсаюзаў  звярнуў  увагу  лідар  краіны.  І  я цалкам  падзяляю  меркаванне  Прэзідэнта  Беларусі,  што  ва  ўсіх  прыватных  структурах  павінны  быць  створаны  прафарганізацыі.
Галоўная  задача  нашага  прафсаюза – захаваць  працоўныя  месцы,  не  дапусціць  скарачэнняў,  захаваць  кваліфікаваныя  кадры.  І   ў  нас  гэта  атрымліваецца.  Заработная  плата  выплачваецца  своечасова.  Усе  пытанні,  якія  ўзнікаюць  у  нашых  працоўных,  прафкам  вырашае.  Дарэчы,  вялікі  плюс  у  рабоце  прафарганізацыі – падтрымка  наймальніка.

Аліна  СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)