Прадугледжваецца абнаўленне кніжных фондаў бібліятэк ЦБС

размещено в: Наши новости | 0

«2012 – Год кнігі» – асноўная тэма сустрэч членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з насельніцтвам раёна ў лютым. Напярэдадні арганізацыйная рабочая нарада адбылася ў раённым інфармацыйна -ідэалагічным цэнтры, які дзейнічае пры раённай бібліятэцы.
Яго кіраўнік І. У. Фясько давяла да ведама прысутных падрабязную інфармацыю аб правядзенні ў Беларусі Года кнігі, акцэнтавала ўвагу на дзейнасці бібліятэк раёна згодна з Праграмай развіцця культуры на 2011-2015 гады. Так, ёй прадугледжваецца якаснае абнаўленне кніжных фондаў бібліятэк ЦБС і паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў. У прыватнасці, працягнецца камп’ютарызацыя бібліятэк, і ў хуткім часе самую найноўшую інфармацыю ў аўтаматызаваным рэжыме змогуць атрымаць чытачы нават з невялікіх вёсак. Сёлета на гэтыя мэты плануецца выдаткаваць каля 200 мільёнаў рублёў. У гэтым годзе будзе набыты і спецыяльны транспарт – бібліобус – для абслугоўвання кнігай жыхароў аддаленых, маланаселеных вёсак.
На разгляд рабочай нарады выносіліся і іншыя пытанні, сярод якіх – сацыяльна-эка-намічная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь, вобласці, раёне і даступнасць страхавання для насельніцтва краіны. Па азначаных тэмах выступілі начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Н. М. Валевач і дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Клічаўскім раёне В. Ф. Вашчыла.
Учора члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама пабывалі ў працоўных калектывах прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Клічаўшчыны і давялі да ведама людзей усе вышэйазначаныя пытанні.
У раёне працавала абласная інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя М. В. Яромчыка, намесніка генеральнага дырэктара Магілёўскага ДВЛГА па ідэалагічнай рабоце М. М. Капычкі, галоўнага спецыяліста ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Ж. А. Дзмітрыевай. Яны правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі УКП «Жылкамгас», ДЛГУ «Клічаўскі лясгас»,
раённай бібліятэкі і раённага Дома культуры.
У ходзе сустрэч людзі задавалі разнастайныя пытанні, якія датычацца шматлікіх праблем жыццядзейнасці. Вырашэнне іх будзе трымацца на кантролі.

Алена ЯРОШКА,
в.а. начальніка аддзела
ідэалагічнай работы
райвыканкама.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)