ПРАГРАМА асноўных мерапрыемстваў абласнога фестывалю- кірмашу працаўнікоў вёскі  «Дажынкi-2014» у Кіраўскім раёне

размещено в: Наши новости | 0

20 верасня 2014 г.
8.00-10.00 – Урачыстыя сустрэчы афіцыйных дэлегацый раёнаў на мяжы Кіраўскага раёна (па графіку заезду) па двух накірунках (Магілёўскім, Бабруйскім).
г. Кіраўск
9.00-23.00  – Работа гандлёва-прамысловых  радоў вытворцаў Рэспублікі Беларусь і Магілёўскай вобласці.
11.00-19.00  – «Магілёўшчына  спартыўная» – паказальныя міжраённыя  спартыўныя мерапрыемствы (стадыён г.Кіраўска).
Сквер ля Кіраўскага раённага цэнтра культуры
9.00-21.00 – Дзіцячая святочная забаўляльная праграма «Вясёлка дзяцiнства»;  выстава работ навучэнцаў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.Кіраўска»; дзіцячыя гульнёвыя і забаўляльныя атракцыёны, свята марожанага.
Канцэртная пляцоўка
ля ўвахода ў будынак РЦК
9.00-21.00  – Канцэртная  эстрадна-забаўляльная праграма «Мелодыі залатой восені» з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці.
Тэматычная пляцоўка ля будынка
Цэнтра адпачынку г.Кіраўска
10.00-22.00  – Святочная праграма-прэзентацыя Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка», дэманстрацыя фільмаў РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».
Аграгарадок Мышкавічы
8.00  – Святочнае богаслужэнне ў храме Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Мышкавічы.
9.00-22.00  – Работа пляцовак фестывалю:
выстава-продаж тэматычнай прадукцыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
«Магілёўшчына маладая»: выставачна-гандлёвая экспазіцыя ўстаноў адукацыі сельскагаспадарчага профілю Магілёўскай вобласці;
прэзентацыя ўстаноў адукацыі вобласці; мала-дзёжна-тэматычная сцэнічная пляцоўка грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з праграмамі, конкурсамі, спаборніцтвамі абласнога этапу маладзёжнага сельскагаспадарчага конкурсу «Уладар  сяла»;
«Магілёўшчына майстравая» –выставачна-ганд-лёвая экспазіцыя з тэматычнымі святамі відаў беларускіх рамёстваў;
«Магілёўшчына рамесная» – гандлёвыя рамесныя рады с выставай-продажам тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вобласці;
святочная выставачна-гандлёвая экспазіцыя  «Магілёўшчына ўраджайная» – 6 тэматычных экспазіцый «Сялянскі двор-гасцёўня» са святамі ўра-джаю, прадстаўленымі выставамі-продажам агародніны і фруктаў;
святочная выставачна-гандлёвая экспазіцыя  «Магілёўшчына гасцінная» – Свята Бульбы, Свята Сала, Свята Мёду. Пляцоўка беларускіх гульняў і атракцыёнаў;
музейна-гістарычная экспазіцыя «Магілёў-шчына гістарычная». Вернісаж мастакоў Магілёўшчыны;
гандлёвая тэматычная экспазіцыя «Свята Хлеба» (прадукцыя ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»);
фальклорна-этнаграфічная святочная пляцоўка «Кіраўская гасцёўня».
10.00-19.00  – Забаўляльныя атракцыёны для дзяцей, дзіцячае свята «Краiна дзяцiнства» (стадыён).
9.00-23.00  – Работа гандлёва-прамысловых  радоў вытворцаў Рэспублікі Беларусь і Магілёўскай вобласці.
9.00-22.00  – Выстава сельскагаспадарчай тэхнікі.
9.00-22.00  – Выстава племянной жывёлагадоўлі.
10.00-19.00  – Паказальныя выступленні выхаванцаў конна-спартыўнай школы.
Пляцоўка перад будынкам Мышкавіцкага СДК
11.55-12.00  – Цырымонія ўскладання кветак да помніка К.П. Арлоўскаму.
12.00-12.30  – Цырымонія святочнага  адкрыцця абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі 2014».
19.00-21.00  – Вячэрні канцэрт «Майстры  мастацтваў – героям ураджаю».
21.00  – Святочны феерверк.
Галоўная канцэртная пляцоўка свята (сельскі  Дом культуры аграгарадка Мышкавічы)
12.30-18.00  – Выстава караваяў, снапоў ура-джаю 2014 года і алея сцягоў рэгіёнаў Магілёўскай вобласці.
13.00-15.30  – Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу  ў намінацыі  «Вытворчасць зерневых і зернебабовых культур»;
цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў намінацыі  «Вытворчасць зерневых і зернебабовых культур»;
святочны канцэрт «Героі жніва – гонар Магілёўшчыны».

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)