Па працы і пашана

размещено в: Наши новости | 0

Ці падлічваў хто-небудзь, якую частку свайго жыцця мы адводзім на пакупку тавараў? Напэўна, значную. І вельмі часта здараецца так, што ў адзін магазін нам хочацца зайсці яшчэ, а іншы абысці бокам. Чаму? Правільна, усё залежыць ад таго, як нас абслужылі ў ім першы раз. Дык вось тыя пакупнікі, якія хоць аднойчы рабілі пакупку ў магазіне “Мэбля”, абавязкова прыходзяць сюды яшчэ. І не толькі клічаўляне, нават і іншагароднія.

Усяго тры гады загадчыкам магазіна тут працуе Вераніка Іосіфаўна Салавей. Маладая, абаяльная, камунікабельная, за гэты невялікі прамежак часу яна здолела заваяваць аўтарытэт сярод калег. Добрым словам успамінаюць яе і пакупнікі. Дабіцца поспехаў у рабоце ёй
дапамагае ўменне выслухаць кожнага з іх, прапанаваць тавар, падказаць, вывучыць запыты і жаданні.

— Набываюць мэблю людзі, як правіла, на доўгі час, таму вельмі хочацца, каб уражанні пасля пакупкі былі самымі станоўчымі, — дзеліцца Вераніка Іосіфаўна. – Стараемся прывозіць мэблю пад заказ. Мы працуем з беларускімі вытворцамі, гэта ЗАА “Пінскдрэў”, Калінкавіцкая мэблевая
фабрыка і інш., якасць прадукцыі якіх гарантавана.

Стараннасць, руплівасць, адказнасць В. І. Салавей адзначана сёлета высокай узнагародай – Ганаровай граматай Белспажыўсаюза. Па працы і
пашана.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)