Паштовая служба: з увагай да кожнага кліента

размещено в: Наши новости | 0

Пяць гадоў таму Тамара Яўгенаўна Крот узначаліла Каўбчанскае аддзяленне паштовай сувязі. Дагэтуль адпрацавала амаль столькі ж паштальёнам, таму добра ведала ўсе цяжкасці і дробязі паштовай службы, магчымасці і запыты аднавяскоўцаў. Нягледзячы на тое, што Тамара Яўгенаўна з «прыезджых», бо родам з Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, яна даўно прыжылася ў тутэйшых мясцінах. Яе ведаюць і паважаюць за цудоўныя чалавечыя і прафесійныя якасці.
У далёкім 1984-м годзе пасля вучобы ў Навапольскім сельскагаспадарчым тэхнікуме Тамара па размеркаванні прыехала на працу ў калгас «Савецкая Беларусь». У народзе кажуць: «Свой лёс і на кані не аб’едзеш». І гэта сапраўды так. Тут, у Коўбчы, яна пазнаёмілася з Сяргеем, сваім цяперашнім мужам.
Маладыя пакахалі адзін аднаго і хутка згулялі вяселле. Калгас выдзеліў маладой сям’і дом, і жыццё пайшло сваёй чарадой у штодзённых клопатах, з радасцямі, праблемамі і спадзяваннямі. Хутка праляцела амаль чвэрць веку іх сумеснага жыцця, а здаецца, што было гэта зусім нядаўна.
Дзве дачкі, Ганна і Юлія, – дарослыя, ужо замужам і маюць дзяцей. З бацькамі пакуль малодшы сын Артур, 11-класнік мясцовай школы,аматар спорту і надзейны памочнік па гаспадарцы.
Штораніцы Тамара Яўгенаўна спяшаецца на працу ў аддзяленне паштовай сувязі. Клопатаў у яе і калег-паштальёнаў Юліі Анатольеўны Лебедзевай і Наталлі Фёдараўны Мароз хапае. Разам з традыцыйнымі відамі паслуг (прыём пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, грашовых пераводаў і інш.) цяпер тут можна скарыстацца інтэрнэтам, аплаціць плацяжы і паслугі з дапамогай пластыкавых картак, набыць неабходныя харчовыя тавары і інш.
Кліентаў заўсёды шмат, бо людзі адчуваюць чуласць і спагаду, жаданне дапамагчы, што ў цяпрашні час немалаважна. Нездарма Каўбчанскае аддзяленне паштовай сувязі – у ліку лепшых. Усе планавыя заданні, якія даводзяцца кіраўніцтвам раённага вузла паштовай сувязі, калектыў выконвае.
Супрацоўнікі добра разумеюць важнасць сваёй работы, усведамляюць адказнасць за даручаную справу і сваё галоўнае прызначэнне – працаваць для людзей.

Алена ВІКТАРАВА.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)