Папулярнасцю ў клічаўлян карыстаецца інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA

размещено в: Наши новости | 0

У Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады акрэслены задачы ў сферы паслуг сувязі. Так, плануецца, што да канца пяцігодкі амаль усё насельніцтва будзе глядзець праграмы лічбавага тэлебачання, да 3,5 млн. чалавек павялічыцца колькасць карыстальнікаў інтэрнэту, паслугі сувязі стануць даступнымі кожнаму, больш якаснымі, дзякуючы фарміраванню і пашырэнню сучаснай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры. Гэта ў многім павысіць камфорт і ўзровень жыцця людзей.
У жыхароў нашага горада і раёна, дзякуючы сувязістам раённага вузла электрычнай сувязі Магілёўскага РУП «Белтэлеком», няма чаргі на ўстаноўку стацыянарнай тэлефоннай сувязі. Усе жадаючыя, па словах начальніка прадпрыемства Аляксея Уладзіміравіча Снігіра, сталі абанентамі тэлефоннай сувязі.
Папулярнасцю ў клічаўлян карыстаецца інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA. Заяўкі на падключэнне гэтага пакета тэлеканалаў выкананы амаль на 100%.
Рэканструкцыя ліній сувязі, якая праведзена ў мінулым годзе на сельскіх АТС у аграгарадках Нясята, Заполле, Бацэвічы, Ганчанскае, вёсках Доўгае, Віркаў, дазволіць значна пашырыць спектр паслуг сувязі для жыхароў раёна.
У хуткім часе супрацоўнікаў і кліентаў чакае сапраўдны сюрпрыз: адчыніць дзверы пасля рэканструкцыі сервісны цэнтр паслуг сувязі. І паверце, што тут будзе прыемна і камфортна не толькі супрацоўнікам, але і кліентам. Аб гэтым паклапацілася кіраўніцтва раённага вузла электрычнай сувязі, а неабходныя работы выканалі спецыялісты фірмы «ПрэстыжСтрой» з г. Магілёва.

Алена ГАНЧАРОВА.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)