Памяці нашых калег

размещено в: Наши новости | 0

На крылах часу праносяцца гады. 80 гадоў прайшло з таго моманту, як выйшаў у свет першы нумар раённай газеты. Выпуск газеты – працаёмкая і ў той жа час вельмі цікавая, захапляльная справа. З самага першага нумара і ўсе 80 гадоў раённая газета стварае летапіс Клічаўшчыны. За годы свайго існавання яна стала выдатнай школай майстэрства для некалькіх пакаленняў супрацоўнікаў і пазаштатных аўтараў. На вялікі жаль, нашы былыя калегі Віктар Ціханавіч Лепікаў, Уладзімір Міхайлавіч Назараў, Вікенцій Вікенцьевіч Астапковіч, Эдуард Сцяпанавіч Савіцкі, Міхаіл Апанасавіч Галагуцкі, Уладзімір Сямёнавіч Капельян, Уладзімір Міхайлавіч Галухін не дажылі да 80-гадовага юбілею, але ўсе яны пакінулі добры след у журналістыцы, былі цудоўнымі людзьмі і добрымі гаспадарамі. За гады працы не па адным разе пабывалі ў кожным населеным пункце. Герояў сваіх матэрыялаў выбіралі беспамылкова. У сціплых працаўніках і паспяховых кіраўніках яны знаходзілі адметнасць і ўмела паказвалі шырокаму колу чытачоў чалавечую асаблівасць, шчодрасць душы, прыродную высакароднасць. Многія прыхільнікі раённай газеты беражліва захоўваюць у сваіх куфэрках выразкі з газеты з іх нарысамі, замалёўкамі, фотаздымкамі. У паэтычных радках, фельетонах, сатырычных вершах, аналітычных артыкулах журналістаў знаходзілі адлюстраванне і стваральная праца нашых землякоў, і гады ваеннага ліхалецця, і нашы сучаснікі.
Шкада, что творчы скарб журналістаў ад Бога захоўваецца толькі на старонках раённай газеты. Прамільгне яшчэ адно дзесяцігоддзе, і забудзецца, згубіцца спадчына таленавітых людзей. Добрай памяццю ўдзячных нашчадкаў аб журналістах, якія прысвяцілі жыццё любімай клічаўскай раённай газеце, было б выданне зборніка твораў, заснаванага на газетных публікацыях. Ад усіх нас – калег, чытачоў – нізкі паклон і вечная памяць журналістам, чыё пяро было сапраўды залатым і вострым.

Аліна СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)