Падвялі вынікі і намецілі задачы

размещено в: Наши новости | 0

Медыкі раёна на мінулым тыдні падвялі вынікі работы ўстаноў аховы здароўя ў 2010 годзе. У рабоце нарады прымалі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама Вячаслаў Яўгенавіч Казючыц, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Галіна Валер’еўна Ерашэнка, загадчыкі структурных падраздзяленняў аховы здароўя раёна, урачы райбальніцы, фельчары ФАПаў.
Аб тым, якія задачы ў цяперашні час стаяць перад медыкамі, як яны ажыццяўляюцца, праблемах распавядала ў сваім выступленні галоўны ўрач установы аховы здароўя «Цэнтральная раённая бальніца» Валянціна Мікалаеўна Бялко. Сярод станоўчых фактаў яна адзначыла паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне, поўную забяспечанасць жыллём работнікаў медыцынскіх устаноў. У мінулым годзе 10 урачоў павысілі сваю кваліфікацыю. Праведзены рамонт і рэканструкцыя некаторых памяшканняў райбальніцы, вядзецца капітальны рамонт памяшкання былога дзіцячага сада ў вёсцы Доўгае, дзе будзе ў хуткім часе размешчана ўчастковая бальніца. Жыхары 18 населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зоне абслугоўвання гэтай лячэбнай установы, змогуць атрымліваць тут неабходную медыцынскую дапамогу ў належных умовах.
У гэтым годзе ў стацыянары райбальніцы ажыццяўляецца запіс электракардыяграмы сэрца на працягу сутак з дапамогай спецыяльнага абсталявання.
«Нягледзячы на тое, што ў раёне менш выяўлена хворых на туберкулёз, паказчык усё ж вышэйшы за сярэдні па вобласці, – адзначыла загадчык эпідэміялагічнага аддзела Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вікторыя Яўгенаўна Марціновіч. – Значна менш клічаўляне хварэлі воспай, шкарлятынай, вострымі рэспіраторнымі захворваннямі і грыпам. Немалаважнае значэнне ў зніжэнні колькасці хворых належыць вакцынацыі», – канстатавала яна.
У мінулым годзе ўрачы выпісалі хворым раёна больш за 10 тысяч рэцэптаў, рэалізавана лекаў за наяўныя грошы на 1 млрд 809 мільёнаў рублёў. На 201 млн. 917 тыс. рублёў прададзена лекавых сродкаў на льготных умовах. Шмат увагі ў плане забеспячэння медыкаментамі ўдзялялася жыхарам сельскай мясцовасці.
«Зроблена шмат, але трэба зрабіць значна больш, працаваць па-ранейшаму нельга. Трэба праяўляць ініцыятыву, рацыянальна выкарыстоўваць грашовыя сродкі, службовыя памяшканні, прыкладаць максімум намаганняў для выканання дзяржаўных праграм», – падвёў вынікі нарады намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Вячаслаў Яўгенавіч Казючыц. Ён жа ўручыў загадчыцы Віркаўскага ФАПа Галіне Пятроўне Фясько (на здымку) дыплом і грашовую прэмію, якімі адзначаны яе высокія паказчыкі ў галіне аховы здароўя вяскоўцаў.

Алена ГАНЧАРОВА.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)