Падарункі для самых дарагіх

размещено в: Наши новости | 1

Хутка  праляцела  зіма.  Неўзабаве  свята  ўсіх  жанчын – 8  Сакавіка.  Падарункі  для  сваіх  каханых,

На здымку: загадчыца аддзела «Падарункі» Наталля Носікава і прадавец Вераніка Салавей (справа налева).

родных,  блізкіх  і  знаёмых  многія  прыглядаюць  ужо  зараз.  Пагадзіцеся,  што  дарыць  прыемныя  дробязі  і  не  толькі,  а,  галоўнае,  увагу,  дабрыню  і  пяшчоту – вялікая  асалода.  Вельмі  хочацца,  каб  з  іх  твараў  ніколі  не  сыходзілі  радасныя  ўсмешкі,  і  слёзы  з’яўляліся  толькі  па  гэтай  самай  прычыне.
Пакуль  часу  яшчэ  хапае  і  няма  перадсвяточнай  мітусні  і  нярвовасці,  прама  зараз  адправімся  ў  крамы  горада  і  паглядзім,  што  прапануюць  гандляры  прадстаўніцам  прыгожай  паловы  чалавецтва.
Зразумела,  што  спачатку  накіруемся  ва  ўнівермаг  раённага  спажывецкага  таварыства – адзін  з  буйнейшых  гандлёвых  аб’ектаў.  На  першым  паверсе,  у  аддзеле  бытавой  тэхнікі,  можна  прыдбаць  практычны  падарунак,  а  то  і  некалькі,  для  жанчын  любога  ўзросту.  На  паліцах  прадстаўлены  электрапрыборы  айчыннай  і  замежнай  вытворчасці:  прасы,  фены,  кухонныя  камбайны,  мясарубкі,  электрачайнікі,  мультываркі,  настольныя  лямпы,  бра,  люстры  і  інш.  Ёсць  тут  і  «буйны»  тавар – халадзільнікі,  пральныя  машыны,  тэлевізары,  газавыя  пліты.  Абыйдзецца  такі  падарунак  ад  сотні  беларускіх  рублёў  да  некалькіх  мільёнаў.  Побач,  у  асобным  памяшканні,  бытавая  хімія,  посуд  і  іншыя  патрэбныя  рэчы.
Калі  нічога  з  гэтых  тавараў  не  зацікавіла,  то  ўзнімемся  на  другі  паверх.  Як  раз  там  і  размешчаны  аддзел  «Падарункі»,  дзе  неблагі  асартымент  рознага  парфуму:  духі,  адэкалоны,  дэкаратыўная  касметыка  і,  канечне  ж,  упрыгожванняў  з  золата  і  серабра,  а  таксама  насценных  і  наручных  гадзіннікаў,  пано,  карцін  на  любы  густ  і  іншых  тавараў.  Зразумела,  купляць  нешта  з  парфуму  мэтазгодна  толькі  самым  блізкім,  бо  дагадзіць  жанчыне  наогул – нялёгкая  задача,  у  кожнай  свой  густ,  патрабаванні.  Але  калі  вы  не  сумняваецеся,  то – калі  ласка.  Жаданы  падарунак  для  кожнай  дзяўчыны  і  жанчыны – упрыгожванні.  Зразумела,  цана  вырабаў  з  каштоўных  металаў  высокая,  але  ж  для  любых  нічога  не  шкада.  Ці  не  так?  Уважлівыя  прадаўцы  тут  не  толькі  дапамогуць  выбраць  патрэбны  тавар,  але  і  аформяць:  абгорнуць  прыгожай  паперай,  упрыгожуць  каляровымі  стужкамі.
Абутак  у  жаночае  свята  дораць  не  часта,  як  і  адзенне.  Таксама  толькі  самым  блізкім,  бо  вельмі  важна  дагадзіць  з  фасонам,  колерам  і  памерам.  А  вось  камплектам  пасцельнай  бялізны,  коўдрам,  сурвэткам  з  ільну,  розным  сувенірам,  вырабам  са  скуры,  у  тым  ліку  і  штучнай  (сумкі,  партаманеты  і  кашалькі,  пальчаткі  і  інш.),  будуць  рады  ў  кожнай  сям’і.
Да  выбару  падарунка  знаўцы  раяць  адносіцца  сур’ёзна,  каб  выпадкова  не  пакрыўдзіць  таго,  каму  ён  прызначаны.  Калі  не  ведаеце,  што  падарыць  жанчыне – падарыце  кветкі,  і  не  сумнявайцеся.  Гэта  самы  жаданы  падарунак  для  кожнай. Тым  больш,  зараз  іх  купіць  не  праблема.  Круглы  год  яны  ўпрыгожваюць  вітрыны  магазінаў  індывідуальных  прадпрымальнікаў.
Напярэдадні  жаночага  свята  парадуюць  жанчын  і  нашы  кааператары.  Як  паведамілі  ў  раённым  спажывецкім  таварыстве,  вялікая  колькасць  руж  і  гваздзікоў,  цюльпанаў,  хрызантэмаў  паступіць  у  гандлёвую  сетку  ўжо  5  сакавіка.  А  таксама  нашы  гандляры  паабяцалі  прыбраць  сваіх  зямлячак  у  моднае  і  прыгожае  адзенне. Якраз  у  перадсвяточныя  дні  асартымент  тавараў  аддзела  «Трыкатаж»  універмага  папоўніцца  самымі  моднымі  сукенкамі.  Адным  словам,  упэўнілі,  што  пастараюцца  зрабіць  усё,  каб  парадаваць  нас  з  вамі,  паважаныя  жанчыны.

Алена  ГАНЧАРОВА.
Фота  аўтара.

  1. Владимир Наумович Дулебенец

    Милые, добрые и стройные мои земляки! Всех Кличевлянок и женщин всего района сердечно поздравлю с замечательным праздником: днём Весны, Цветов, Радости, Счастья и Веселье. Пусть в Ваших душах будет только благодать и удовлетворение, а в семьях мир, понимание и достаток.
    Всего Вам самого доброго в жизни. Ваш земляк из д. Турца. Владимир Наумович . Владивосток.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)