НІ ДНЯ БЕЗ КНІГІ

размещено в: Наши новости | 0

Гісторыя  развіцця  публічных бібліятэк  раёна  багатая  і  цікавая,  вядзе  адлік  з  1937  года.  Ёсць  у  яе  дзейнасці  старонкі,  якія  застаюцца  па-за  “кадрам”  для   чытачоў  і  карыстальнікаў.  Але  ад  гэтага  яны  не  менш  важныя  і  цікавыя.

Знаёмцеся:  аддзел  камплектавання  і  апрацоўкі  літаратуры   ДУ  “Бібліятэчная  сетка  Клічаўскага  раёна”.  Створаны  ў  1974  годзе  ў  сувязі  з  цэнтралізацыяй  дзяржаўных  масавых  бібліятэк.  Асноўная  функцыя  аддзела – камплектаванне  бібліятэчнага  фонду  (папаўненне  фондаў  новай  літаратурай  і  выдаленне  выданняў,  якія  страцілі  сваю  каштоўнасць  і  актуальнасць)  усіх  структурных  падраздзяленняў              установы,  а  ў  яе  ўваходзяць  цэнтральная  раённая  і  дзіцячая  бібліятэкі  ў  Клічаве  і  17  сельскіх  бібліятэк.  Сёння  іх  агульны  фонд  складае  амаль  316 000  экзэмпляраў  кніг,  перыядычных  выданняў,  электронных  дакументаў.  Па  кнігазабеспячэнні   бібліятэчная  сетка  раёна  займае  другое  месца  ў  вобласці  і  складае  28,3  экзэмпляра  на  аднаго жыхара.  Дарэчы,  у  адпаведнасці  з  заканадаўствам  на  камплектаванне  фондаў  штогод  выдзяляецца  15 %  ад  ўсіх  сродкаў,  што  прызначаны  на  фінансаванне  ўстаноў  бібліятэчнай  сеткі  раёна.

Інфармацыйныя  рэсурсы

Камплектаванне – працэс  бесперапынны,  аднойчы  пачаўшыся,  ён  не заканчваецца,  пакуль  існуе  бібліятэка.  Фонды  бібліятэк  сеткі  ўніверсальныя  і  фарміруюцца  з  улікам  про-філю  рэгіёна,  сацыяльна-прафесійнага  саставу  карыстальнікаў  бібліятэкі.
Сёння бібліятэка  мае  розныя  крыніцы камплектавання  фонда.  У  прыватнасці,  ужо  некалькі  гадоў  на  прамую  працуе  з  выдавецтвамі  Беларусі,  кнігагандлёвымі  арганізацыямі.  Гэты  адказны  ўчастак  работы  даручаны  бібліятэкару  аддзела  Таццяне  Уладзіміраўне                  ГРЫЧАНОК.   Яна   расказвае:
– Навінкі  друку  заказваем  па  каталогах  і  прайс-лістах   выдавецтваў  “Беларусь”,  “Вышэйшая  школа”,  “Мастацкая  літаратура”, “Харвест”, выдавецкіх  дамоў  “Беларуская  навука”,  “Звязда”,  розных  кнігагандлёвых  арганізацый  і  іншых.  Напрыклад,  толькі  “Звязда”  выпускае  мастацкую,  краязнаўчую,  біяграфічную, вучэбную  літаратуру,  кнігі  для  дзяцей  і  падлеткаў,  усяго за  год – больш  за 100  кніг  на  беларускай  і  рускай  мовах.  Перавага  пры  заказе – сацыяльна  значнай  літаратуры.  Дарэчы,  нашы  фонды  папаўняем  электроннымі выданнямі (аўдыёкнігі,  кампакт-дыскі  рознай  тэматыкі).  Напрыклад,  сёлета  па  праграме  “Культура  Беларусі  на  2011-2015  гады”  мы  набылі  654  электронныя  выданні.  Толькі  ў  раённай  бібліятэцы  медыятэка налічвае  каля  паўтары  сотні  электронных   дакументаў.  Ёсць  у  ёй  відэа-ўрокі  па  навучанні  розным  тэхнікам  рукадзелля,  серыі  “Музеі  міра”,  “Электронная  бібліятэка”  і  многае  іншае. Іх  нашы  карыстальнікі  могуць  узяць  і  дадому  за  невялікую  плату.
Аддзел  камплектавання  вядзе  і  работу  па  падпісцы  на  перыядычныя  выданні.  Напрыклад,  на  другое  паўгоддзе  выпісана  іх на  119  мільёнаў  рублёў.  Гэта  амаль  палова  ад  усіх  сродкаў  на камплектаванне  фондаў.  Перыёдыка  дзясяткаў  найменняў,  на любы  густ,  прадастаўляецца  бясплатна  для  чытачоў — сяльчан  і  гараджан.
Адна  з  крыніц  камплектавання – кнігі  ў  дар  ад  дзяржаўных і  грамадскіх  арганізацый, пісьменнікаў,  краязнаўцаў,  жыхароў  горада.  Напрыклад,  сёлета  бібліятэцы  кнігі  дарылі:  выдавецтва  “Беларуская  кніга”,  ураджэнец   Клічава  Леанід  Крыванос,  аўтар  зборнікаў  паэзіі  “К  истокам” (2006г.),  “Дело  чести” (2008г.),  прозы “Системный  сбой”  і  “Закон  всемирного  тяготения” (2013г.);  настаяцель  Свята-Дабравешчанскай  царквы  протаіерэй  Сергій  Андрэеў (Новы  Завет),  многія  жыхары  Клічава  і  сельскіх  населеных  пунктаў.  Мы  выказваем  усім  дарыльшчыкам вялікую  ўдзячнасць  і  прызнанне  за  іх  бескарыслівы  ўклад  у  папаўненне  фондаў  бібліятэк.
Адным  камплектаваннем  дзейнасць ад-дзела  не  абмяжоўваецца,  бо  яшчэ  патрэбна  і  захаваць  тое,  што  ўжо  ёсць  у бібліятэках.  Праверка  захаванасці  фондаў – адна з  важнейшых  задач  аддзела  камплектавання.  Для  гэтага  раз  у  пяць  гадоў  праводзяцца  планавыя  зверкі  бібліятэчных  фондоў  структурных   падраздзяленняў  або пазапланавыя,  напрыклад,  пры  змене  работнікаў.
У  абавязкі  спецыялістаў аддзела  ўваходзяць  таксама  інвентарны  і  сумарны  ўлік  фондаў,  тэхнічная  апрацоўка  літаратуры, сістэматызацыя  літаратуры  па  ББК,  вя-дзенне  і  рэдагаванне  картачнага  і  электроннага  каталогаў.  Дарэчы,  электронны  каталог  фарміруецца  тут  з  2000 году.  Ён  дазваляе  арганізаваць  работу  бібліятэкі  на  якасна  новым  узроўні,  забяспечвае  чытачам  максімальна  аператыўны  і  дакладны  пошук  інфармацыі.  Увогуле,  найноўшыя камп’ютарныя  тэхналогіі  сёння  ў  бібліятэчнай  справе — арганічная  і  неад’емная  частка  работы.  У  прыватнасці,  аддзел  камплектавання  з  сакавіка  гэтага  года  ўдзельнічае  ў  рэалізацыі  Беларускага  камунікатыўнага  фармату  BELMARC,  адным  з  назначэнняў  якога  з’яўляецца  напаўненне  ўваходных  бібліяграфічных  запісаў  зводнага  бібліяграфічнага каталогу  Беларусі  і  бібліяграфічных  запісаў  для  ўнутрынацыянальнага  інфармацыйнага  абмену.
Вось  такі  ўзровень,   складаная  і  цікавая работа   сучасных  бібліятэкараў,  у  тым ліку  і  аддзела  камплектавання – Таццяны  Уладзі-міраўны  Грычанок,  Ірыны   Андрэеўны  Сырамалот,  Людмілы  Мікалаеўны  Ачыновіч.  Кожная  з  іх  вядзе  пэўны  ўчастак  работы,  але  існуе  прынцып  узаемазамяняльнасці.  Вырашаць  няпростыя  задачы  дазваляюць  веды,  прафесіяналізм,  адданасць  любімай  справе,  калі  без  кнігі – ні  дня!

Ніна ІЗОХ.  Фота  аўтара.
На  здымку:  бібліятэкары  Таццяна  Грычанок,  Ірына  Сырамалот,  Людміла  Ачыновіч.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)