Не люблю гарадской мітусні…

размещено в: Наши новости | 0

Шмат  добрых  слоў  сказана  пра  жанчын.  Яны  самыя  прыгожыя,  абаяльныя,  гаспадарлівыя.  У  імя  жанчын  складаюць  вершы,  песні,  прысвячаюць  добрыя  справы  і  здзяйсняюць  подзвігі.  Тысячы  добрых  водгукаў  заслугоўваюць  нашы  суайчынніцы,  жыхаркі  раёна.  Ва  ўсе  часы  большасць  клопатаў  і  праблем  кладзецца  на  кволыя  жаночыя  плечы  і,  трэба  аддаць  належнае,  яны  стойка  пераносяць  усе  цяжкасці  і  выпрабаванні,  што  выпадаюць  на  іх  долю,  застаюцца  вернымі  сям’і,  адданымі  сваёй  справе.

27 гадоў  таму  звязала  свой  лёс  з  лясніцтвам  Ганна  Міхайлаўна  Галачова.  Да  гэтага  часу  працавала  бухгалтарам  у  абласным  упраўленні  адукацыі,  але  гараджанкай  так  і  не  стала.  Вясковая  дзяўчына  не  любіла  шумнай  гарадской  мітусні.  Вабілі  сваёй  маляўнічасцю  і  прыгажосцю  родныя  мясціны,  дзе  нарадзілася  і  вырасла  яна,  браты  Віктар  і  Аляксандр,  сёстры  Вольга,  Паліна  і  Лілія,  дзе  прайшло  дзяцінства  і  юнацтва.

Штораніцы  спяшаецца  Ганна  Міхайлаўна  разам  з  мужам  Аляксандрам  Сяргеевічам  на  працу  ў  лясніцтва.  У  кабінеце  яе  чыста  і  ўтальна,  мноства  разнастайных  кветак,  што  сведчыць  аб  захапленні  гаспадыні.  Іх  многа  ўсюды,  асабліва  дома.

Пяць  гадоў  таму  сям’я  Ганны  Міхайлаўны  і  Аляксандра  Сяргеевіча  Галачовых  закупілі  ў  гадавальніку  саджанцы  садовых  журавін  і  пачалі  іх  вырошчваць.  З  таго  часу  штогод  даглядаюць  участак,  увосень  збіраюць  ураджай  буйных  ягад  і  здаюць  дзяржаве.

Непрыкметна,  як  адзін  дзень,  праляцелі  гады.  Вырасла  і  стала  бухгалтарам,  як  і  маці,  дачка  Вольга.  Па-ранейшаму  ў бацькоўскай  хаце  ў  святы  збіраецца  вялікая,  дружная  сям’я.  ім  ёсць  аб  чым  пагаварыць,  параіцца,  падзяліцца.  Тут  заўсёды  сустрэнуць  з  любоўю  і  цеплынёй.

А. ВІКТАРАВА

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)