Недарэчны расклад руху аўтобуснага маршруту не дае спакойна жыць

размещено в: Наши новости | 0

Летняй спякотнай раніцай чарговая камандзіроўка па раёне была запланавана ў вёску Віркаў. Па распаленай стужцы асфальту хутка пераадольваем 20 кіламетровую адлегласць. Потым яшчэ кіламетраў 8 па гравійцы. Нарэшце спыняемся каля будынка, у якім размешчаны тры установы: паштовае аддзяленне, бібліятэка, аддзяленне АСБ” Беларусбанк”. Першыя наведвальнікі цярпліва чакалі сваёй чаргі ў калідорчыку. Па нешырокай вясковай вуліцы, уздымаючы вялікія клубы пылу, імчыць шматтонны МАЗ, што дастаўляе на ферму кармы. Прахожыя стараюцца саступіць і адвярнуцца, ды усё роўна пападаюць у пыльную заслону. Можна ўявіць, колькі пылу трапляе ў жылыя дамы. Вітаюся. Вяскоўцы ахвотна ідуць на кантакт. А калі даведаліся, хто да іх завітаў, пачалі выказваць свае думкі і праблемы, крытычныя і станоўчыя водгукі на газетныя публікацыі. Выказалі абурэнне на рост цэн у магазіне, асабліва на крупы ды на соду, паскардзіліся на нізкія закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю і г. д.
У час размовы высветлілася таксама, што больш за ўсё непакоіць віркаўчан ізамінае ім жыць.
Ганна Мікалаеўна ФЯСЬКО, фельчар ФАПа:

– У чацвер мне неабходна ў 10 гадзін 30 хвілін прыбыць на нараду ў раённую бальніцу, а маршрутны аўтобус прыбывае ў нашу вёску ў 10 гадзін, у Клічаве я буду на пачатку дванаццатай гадзіны, пакуль дабяруся да бальніцы – і ўвогуле палова дванаццатай, калі нарада ўжо заканчваецца. Мы прасілі кіраўніцтва аўтапарка перагледзець расклад руху аўтобуса, пажадана, каб ён прыбываў у Віркаў гадзін у 8 ці, у крайнім выпадку, у 9. Тады вяскоўцы, прыехаўшы ў Клічаў гадзін у 10, і на нарады паспеюць, і ў паліклініку, і па іншых справах. Але мы так і не знайшлі паразумення.

Людміла Рыгораўна СТРЫГУН, настаўніца:

– Наша вёска – у 6,5 км ад чыгуначнай станцыі Тачанка. Нашы дзеці, ды і госці, едуць цягніком у пятніцу, і мы ўжо прызвычаіліся наймаць аўтаўладальнікаў да станцыі. Аўтобус жа ходзіць да нас у нядзелю. Але ў гэты дзень ён нам практычна не патрэбны. Мы б хацелі, каб яго перанеслі на іншы будні дзень.

КОММЕНТАРИЙ директора Кличевского филиала автопарка №16 М. Н. ТОЛПЫГО

1. Из-за нехватки автобусов в четверг изменить расписание движения по маршруту Кличев – Вирков не представляется возможным.
2. д. Вирков утратила статус центральной усадьбы (колхоза и сельского Совета), поэтому, согласно социальным стандартам в области транспорта, населённый пункт свыше 10 дворов обслуживается 2 дня в неделю по 2 оборота. Увеличивать количество рейсов по маршруту Кличев-Вирков в ближайшее время автопарк не планирует.
3. Жители д. Вирков должны определиться, в какой из 2-х дней недели к ним должен ходить рейсовый автобус. (Сейчас к нам обращаются граждане с тремя разными предложениями).

Ад рэдакцыі: З каментарыя М. М. Талпыгі вынікае, што віркаўчане сталі заложнікамі праблем аўтапарка ў «нехватке автобусов». Цяпер жыхарам в. Віркаў на чале з дэпутатам раённага Савета дэпутатаў В. В. Кудзіным неабходна вызначыцца, на які дзень тыдня перанесці нядзельны аўтобусны маршрут. – У сераду віркаўчанам можна даехаць да Арэхаўкі, а ад аграгарадка 9 км – на чым? Няўжо немагчыма прадоўжыць маршрут аўтобуса да Віркава? Чаму да нас, вяскоўцаў з глыбінкі, такія адносіны? Сапраўды, а чаму да жыхароў Віркава, дзе пражыве 319 чалавек, такія адносіны? Як бачым, нічога завоблачнага жыхары гэтага і прылягаючых населеных пунктаў не патрабуюць і ніякіх невыканальных патрабаванняў не выстаўляюць. Яны хочуць, каб іх пачулі і скарэкціравалі расклад руху аўтобусаў.
“Сцяг Саветаў” паспрабавала дапамагчы віркаўчанам разабрацца ў аўтобуснай праблеме і звярнулася за тлумачэннямі да начальніка аўтапарка №16 Міхаіла Мікалаевіча Талпыгі. І паколькі вёска Віркаў з насельніцтвам звыш 300 чалавек не з’яўляецца цэнтральнай сядзібай гаспадаркі ці цэнтрам сельскага Савета, як гэта было раней, то аўтапарк ігнаруе пытанне аб магчымасці прадоўжыць аўтобусны маршрут ад аграгарадка Арэхаўка яшчэ на 9 км.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)