На школьным базары

размещено в: Наши новости | 15

Крыху больш месяца да пачатку заняткаў у школе, а бацькі ўжо «акунуліся» ў школьныя базары. Для многіх сямей гэта выпрабаванне для кашалька, бо цэны «кусаюцца».
Магазіны райпа прапануюць тавары розных айчынных вытворцаў, таму кожны падбірае
пакупку на свой густ і па кішэні.
Тыдзень на вуліцы, каля ўваходу ў магазін «Дзіцячы свет» у Клічаве, разгорнуты школьны базар. Тавары завозяцца амаль штодня, таму і пакупнікі тут тоўпяцца.
Шырокі асартымент абутку (не толькі школьнага) у аддзеле «Абутак» універмага, дзе прадстаўлена прадукцыя беларускіх фабрык ААТ «Сівельга», «Нёман», «Марка» і іншых.
У «Дзіцячым свеце» і на школьным базары сёння ў продажы ў асартыменце школьна- пісьмовыя прыналежнасці, ранцы, сарочкі, школьныя касцюмы для хлапчукоў і дзяўчынак, а яшчэ для школьніц спаднічкі, блузкі, сарафаны. Ёсць бялізнавы трыкатаж, спартыўная форма і многае іншае.
Школьная форма пастаўлена таксама ў сельскія магазіны прамысловых тавараў, а школьна-пісьмовыя прыналежнасці (сшыткі, альбомы, алоўкі, дзённікі і г. д.) – ва ўсе магазіны паўсядзённага попыту сістэмы раённай спажывецкай кааперацыі.
Рэкламы не патрэбна, бо людзі выбіраюць якаснае – значыць, беларускае.

Юлія Лашко (Ясева) разам са сваёй сям’ёй прыехала ў Клічаў у госці да бацькоў з Амерыкі. Міма школьнага базару з дочкамі не прайшлі. Мо прыглядзяць што на памяць старэйшай, Палінцы, сёлета ж яна пойдзе ў першы клас, а меньшай, непаседзе Валерыі, усё цікава.
На школьным базары ў гэты дзень працавала паводле графіка ўнівермага прадавец магазіна «Мэбля» Таццяна Мурач.


Надзея Уладзіміраўна Дубень з Віркава, маці траіх дзяцей, пакупкамі для свайго малодшага
сына Аляксандра – ён сёлета ўжо васьмікласнік – задаволена: купіла ўсё, што планавала, і не занадта дорага.

Ніна ІЗОХ.

15 Responses

  1. Светлана

    Продам шольную форму для девочки,размер 116-122,на 6-7 лет. Цена: 50 000 рублей. Туфли и кроссовки,размер 16. Цена: 40 000 руб.Состояние нового.Кого заинтересует на Ваш E-mail вышлю фото.

  2. Слава

    ну не на базар же школьный она приехала с самой Америки, а к папе с мамой погостить. И небось посмеялась с этого рынка и той школьной формы.

  3. Наталья

    В маштабах нашего города большего и не нужно. С чего тут сейчас смеяться и блистать смелыми словами. Я вот больше удивилась, что женщина приехала из Америки вместе со своей семьёй. Это здорово.

  4. Слава

    Пусть краснеют те, кто это написал.

  5. Аркадий

    Базар???????? смешно )))),,,, Вы сами там не краснеете от этих слов???? :oops:

  6. Наталья

    Вова, спасибо, что Вы нас понимаете)) Так хорошо стало после Вашего коммента) Да, милышки девочки.

  7. Вова

    Мы всё прекрасно понимаем), в одной стране и районе живём! Всё таки газета орган пропаганды райисполкома, а там все выходцы из совка, взрастила их власть Советская и от этого они ни когда не отвыкнут и менять ничего не станут)))).

    Пи си. Зато девчонки на верхней фотки прикольные.)))

  8. Вова

    Слава, ты почитай название газеты)))) И сразу у тебя образно обозначится круг проблем, которые эта газета поднимать способна, а которые нет, и с какой стороны она будет освещать те или иные события)))

  9. Слава

    за что спасибо, Стёпа? За табличку? или бровадную заметку? Смешно писать об этом базаре да еще фотки давать. Тишь да блажь! газета должна проблемы поднимать, а не расхваливать то, что плохо.

  10. Наталья

    Мне табличка больше нравится, конкретно написано: «Школьный базар», чтобы никто не сомневался)

  11. Стёпа

    Учитывая теперешнее положение и абсурдность дел в нашей стране и на том спасибо!!!)))

  12. Слава

    Какой в Кличеве базар? Глаза откройте, господа!!! Надо же так врать.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)