На фермах ёсць прыбаўка

размещено в: Наши новости | 0

Малочнатаварная ферма «Дуброва» УКСП «Саўгас «Добраахвотнік» уведзена ў эксплуатацыю ў канцы мінулага года. Перапрацоўшчыкі прымаць малако, атрыманае на гэтай ферме, толькі гатункам «Экстра». Стараюцца не адставаць ад іх і жывёлаводы іншых МТФ гаспадаркі, у якіх 85% малака прынята гатункам «Экстра» і 15%» вышэйшым. Лічбы яскрава сведчаць: дае плён мэтанакіраваная і грунтоўная праца па будаўніцтву і рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб’ектаў, навядзенні парадку на фермах і машынных дварах. У значнай ступені поспеху жывёлаводаў паспрыялі асвоеныя сродкі, якія выдзяляюцца на будаўніцтва і добраўпарадкаванне аграгарадкоў.
Значна палепшыліся ўмовы працы і ўтрыманне жывёлы і ў КСВК «Калгас «Радзіма». Тут на кожнай ферме, а іх у калгасе 3, працуюць вопытныя і адданыя справе людзі. За 5 месяцаў гэтага года яны атрымалі 1454
тоны працукцыі, большасць якой перапрацоўшчыкі прынялі вышэйшым гатункам. У ліку лепшых аператары машыннага даення Наталля Мікалаеўна Пінчук, на яе рахунку 91, 3 тоны прадукцыі, Аксана Іванаўна Макарэвіч (87,7 тоны), Таццяна Іванаўна Цішкова (84,4 тоны малака).

Ала СУДНІК

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)