На сходзе працаўнікоў УКСП «Саўгас «Дабраволец» вырашаліся пытанні вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

размещено в: Наши новости | 0

На  парадку  дня  агульнага  сходу  працаўнікоў  УКСП  «Саўгас  «Дабраволец»,  які  адбыўся  ў  мінулую  пятніцу  і  ўдзел  у  якім  прымаў  старшыня  райвыканкама  Ф. В. Вашчыла,  стаялі  важныя  пытанні  вылучэння  кандыдатаў  у  дэпутаты  Магілёўскага  абласнога  Савета  дэпутатаў  па  Клічаўскай  выбарчай  акрузе  № 22  і  кандыдатаў  у  дэпутаты  ў  раённы  Савет  дэпутатаў  па  Арэхаўскай  і  Віркаўскай  выбарчых  акругах.
УКСП  «Саўгас  «Дабраволец» – буйнейшае  ў  вобласці  і  рэспубліцы  сельгаспрадпрыемства  па  вырошчванні  буйной  рагатай  жывёлы.  На  працягу  17  гадоў  яго  ўзначальвае  Алег  Пятровіч  Портнік – граматны,  мэтанакіраваны, адказны  чалавек,  які  заўсёды  ўмее  знайсці  выйсце  з  любой,  нават  самай  складанай  сітуацыі.  У  многім  дзякуючы  яго  працаздольнасці  і  таленту  сельгаспрадпрыемства  на  працягу  многіх  гадоў  утрымлівае  лідарства  ў  вы-творчасці  мяса  і  іншай  сельгаспрадукцыі.  Давер  сваіх  падначаленых  Алег  Пятровіч  апраўдвае.  Яны  аднагалосна  падтрымалі   кандыдатуру  кіраўніка  ў  якасці  кандыдата  ў  дэпутаты  Магілёўскага  абласнога  Савета  дэпутатаў.
Гаспадарка  знаходзіцца  ў  межах  Арэхаўскай  і  Віркаўскай  выбарчых  акруг,  і,  згодна  з  заканадаўствам,  працаўнікі  гэтага  сельгаспрадпрыемства  і  яго  структурных  падраздзяленняў  маюць  права  вылучаць  кандыдатаў  у  дэпутаты  ў  раённы  Савет  дэпутатаў.
Жыццё  сельскага  кіраўніка,  як  і  кожнага  з  вяскоўцаў,  заўсёды навідавоку.  Таму  менавіта  вяскоўцы  ўмеюць  асабліва  «адчуваць»  людзей,  ведаюць,  каму  можна  давяраць,  а  каму – зусім  наадварот.  Віктар  Мікалаевіч  Рабкавец  прыехаў  у  Арэхаўку  ў  1988  годзе,  і  мясцовы  саўгас  «Дабраволец»  стаў  яго  першым  працоўным  месцам.  Доўгі  час  загадваў  рамонтнымі  майстэрнямі,  працаваў  галоўным  інжынерам  гаспадаркі,  а  ў  апошнія  гады  з’яўляецца  першым  намеснікам  старшыні  раённай  вертыкалі  па  сельскай  гаспадарцы.  Яго  кандыдатуру  ў  дэпутаты  ў  раённы  Савет  дэпутатаў  па  Арэхаўскай  выбарчай  акрузе  № 25  падтрымаў  увесь  вялікі  калектыў  УКСП  «Саўгас  «Дабраволец».

Алена  ГАНЧАРОВА.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)