НА СПАРТЫЎНЫМ ВАЛЕЙБОЛЬНЫМ АЛІМПЕ

размещено в: Наши новости | 0

2  красавіка,  у  Дзень  яднання  народаў  Беларусі  і  Расіі,  гасцінны  Хоцімск  прымаў   удзельнікаў  міжнароднага  валейбольнага  турніру  “Садружнасць”.
У  ім   спаборнічалі  каманды  з  Бранскай  вобласці, горада  Магілёва,  г/п.  Хоцім-ска  і  Клічаўскага  раёна,  у  склад якіх  уваходзілі  юнакі-старшакласнікі  (не  старэй  за  17-гадовы  ўзрост).
Надзвычай  урачыстым,  маляўнічым  было  адкрыццё  гэтага  міжнароднага  турніру,  спаборніцтвы  ж  атрымаліся  багатымі  на  яркую  гульню,  эмоцыі,  бо  барацьба  за  першынство  ішла  не  жартоўная,  эмоцыі  захліствалі  і  ігракоў,  і  балельшчыкаў.
І  так.  Першую  гульню  клічаўляне  правялі  з  камандай  Бранскай  вобласці,  аснова  якой – выхаванцы  спецыялізаванай  дзіцяча-юнацкай  спартыўнай  школы  г/п. Клятня. Супрацьстаянне  роўных  сапернікаў  напрацягу  ўсёй  сустрэчы  дасягала  найвышэйшага  накалу.  Толькі  ў  канцы першай  партыі  клічаўляне  ўсё  ж  заваявалі  перамогу  з  лікам  28:26.  Лік  другой  партыі  зноў  рэзультатыўны – 25:20.  Агульны  вынік сустрэчы  з  мацнейшымі   расійскімі  сапернікамі  2:0  на  карысць  клічаўлян.
У  гульні  з  камандай   г.  Ма-гілёва  нашы  ігракі  з  першых  хвілін  захапілі  ініцыятыву  і  атрымалі  ўпэўненую  перамогу  ў  дзвюх  партыях  з  лікам     25:18;  25:19.
Выдатна  выступіла  ў турніры  і  каманда  Хоцімска.   У сустрэчы  з  камандай  Магілёва  яна  перамагла  з  лікам  2:0,  з  камандай  Бранска – 2:1.
У  апошняй  гульні  спаборніцтваў  каманда  Браншчыны  перамагла  каманду  г.  Магілёва,  але  на  розніцы  сустрэч  гэта  ўжо  не  аказала  ўплыву.
У  выніку   расійскія  валейбалісты  занялі     4-е агульнакаманднае  месца.  На  трэцім  месцы  каманда  горада  Магілёва,  на  другім – гаспадары  турніру – каманда  г/п.  Хоцімска.
Ганаровы  ж  Кубак  гэтага  міжнароднага  турніру быў  уручаны  на ўрачыстай  цырымоніі  закрыцця  пераможцам – камандзе Клічаўскага  раёна.  Нашы  валейбалісты  ўзнагароджаны  і Дыпломам  1-й  ступені,  медалямі  і  святочным  вялізным  караваем.
Усе  каманды-удзельніцы  турніру  адзначаны  Дыпломамі  адпаведных  ступеняў,  медалямі  і  салодкімі  прызамі.
Да  дому,  а  да  яго  былі  сотні  кіламетраў,  наша  каманда  вярталася  ў    выдатным  настроі,  з  пачуццём  выканага  абавязку.  Застаецца  назваць  нашых  герояў:  Арцём  Глушакоў,  Арцём  Хадуноў,  Яўген  Пінчук,  Павел  Цімашэнка (Максімавіцкая  СШ),  Дзмітрый  Хейдар,  Арцём  Папоў,  Дзмітрый  Лебедзь (Пярэкальская  СШ),  Дзяніс  Фурс  з  СШ №1  г. Клічава.
Выказваем  удзячнасць  кіраўніцтву аддзела  адукацыі,  спорту  і  турызму  райвыканкама  за  дапамогу  ў  арганізацыі  паездкі,  выдзяленне    транспарту,  а  яшчэ  яго вадзіцелю  за  кваліфікаванае  выкананне  сваіх  абавязкаў  і  разуменне,  бо  ў  паездцы  мы  прабылі   большую  палову  сутак.

Яўген   КАРОТКІ,  трэнер.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)