На саракі дзень з ноччу мераюцца

размещено в: Наши новости | 0

22 сакавіка – Саракі або Сорак мучанікаў, прысвятак, які адзначаецца ў гэты дзень штогод і прыпадае на дні веснавога раўнадзенства. З гэтага часу дзень станавіўся роўны ночы.
Раней у кожнай сялянскай сям’і свята пачыналася з завіханняў гаспадынь каля печы, якія выпякалі з самага ранку з цеста «сорак жаваранкаў». Такое печыва было ў выглядзе піражкоў, варэнікаў, каржоў, бліноў, галушак, клёцак і інш. Гэта
было рытуальнае печыва, і таму, як толькі выпякалі першы такі хлябец, яго кідалі ў агонь – ахвяравалі той часцінцы нябеснага свяціла, што служыла чалавеку на Зямлі. Падобнае печыва давалі таксама з’есці жывёле, «каб яна была здаровай і добра пладзіла», ім частавалі адзін аднаго, «каб не хварэць улетку». У беларускай вясенняй абраднасці печыва ў выглядзе птушачкі мела сакральнае значэнне абрадавага хлеба пры сустрэчы вясны.
Гэтым жа днём, як толькі ўзыходзіла сонейка, кожны гаспа! дар вёў сваю жывёлу напаіць з палонкі, але перш мыў у ёй сабе твар і рукі. Верылі, што жывёла быццам бы пасля гэтага набіралася розуму ад чалавека і была яму паслухмянай на
працягу ўсяго лета.
Важнае значэнне надавалі прылёту птушак. Народныя вераванні тлумачылі, што быццам бы птушкі на крылах прыносяць сапраўдную вясну:

На Саракі прылятае сорак жаваранкаў.
На Саракі прыляцелі з-за мора шпакі.
На Саракі сарока звіла ў гняздо сорак пруцікаў.
На Саракі пайшла зіма да ракі.

25 – Рыгор. «На Рыгора ідзе зіма ў мора».
Феафан. Дабравешчанне. (Звеставанне). Выкарыстоўваўся як Новы год у краінах Еўропы. Прылёт бусла.
28 –
Пачатак Храстова тыдня. Пяклі «храсты». Абрад «жаніцьбы коміна».
30 сакавіка
Аляксей Цёплы. «На Аляксея рыба аб лёд, саначкі – аб плот». Серадапосце.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)