Настрой на новыя перспектывы

размещено в: Наши новости | 0

У гаспадарках раёна адбыліся справаздачныя сходы, на якіх былі падведзены вынікі работы за справаздачны перыяд, крытычна ацэнены дасягненні і недахопы ў рабоце, вызначаны задачы на перспектыву.
На справаздачна-выбарных сходах у КСВК «Калгас імя Леніна», СВК «Калгас імя Будзёнага», КСВК «Калгас імя Тэльмана» выбраны праўленні калгасаў і старшыні. Р. М. Барысёнак, В. М. Рыжыкаву, Ю. У. Зямскову калгаснікі зноў аказалі давер узначаліць гаспадаркі.
Аграрны сектар у параўнанні з іншымі народнагаспадарчымі сферамі заўсёды быў і застаецца самым складаным у сацыяльна-вытворчых адносінах. Працаўнікі СВК “Калгас “Нясята” разумеюць, што без дакладнай мэты, кваліфікаваных спецыялістаў, адладжанага тэхналагічнага працэсу разлічваць на прыбаўку не прыходзіцца. Ведаюць і тое, што працаваць трэба адказна і старанна ўсім – ад кіраўніка да палявода.
Менавіта пра гэта ішла размова на чарговым справаздачным сходзе, які адбыўся ў вясковым Доме культуры, які нядаўна быў капітальна адрамантаваны. А каб калгаснікам падняць настрой, а мерапрыемству прыдаць святочнасць, да іх завітаў ветэранскі вакальны ансамбль “Гасцінны двор”.
Са справаздачным дакладам абвыніках работы гаспадаркі за 2010 год выступіў старшыня праўлення калгаса Віктар Аляксеевіч Фальковіч. Ён падкрэсліў, што мінулы год быў цяжкім і складаным. Не ўсё з запланаванага ўдалося выканаць. У цэлым у галіне жывёлагадоўлі страты склалі 136 млн. руб. На 547 галоў менш атрыманы прыплод буйнай рагатай жывёлы, а вось узровень малочнай прадукцыі ўзрос на 124 тоны. Усяго па калгасу надоена 2571 тона малака. Увогуле рост валавай прадукцыі ў галіне жывёлагадоўлі склаў 103,6%. Не дала запланаванага прыбытку раслінаводчая галіна. Падвялі нават рэнтабельныя культуры – рапс і кукуруза. У мінулым годзе ад рэалізацыі рапсу атрымалі 49 млн. руб. (рэнтабельнасць 43%). Добра спрацаваў і цэх па вытворчасці спірту. Але каб дасягаць яшчэ лепшых паказчыкаў, неабходна мадэрнізаваць яго.
Шмат увагі ўдзяліў дакладчык і кадраваму патэнцыялу гаспадаркі. Зараз тут працуе 167 чалавек, а сярэдні заробак па калгасу склаў усяго 689000 руб. Усім трэба пастарацца працаваць так, каб атрымліваць не менш 1000000 руб.
Вызначыў дакладчык і перспектыўныя планы: будаўніцтва зернесушыльнага комплексу і яго газіфікацыя, новай малочнатаварнай фермы, перавод цеплаэнергетычных установак на мясцовыя віды паліва і многае іншае.
Даклад быў грунтоўным і закранаў усе бакі як вытворчай дзейнасці, так і жыцця калгаснікаў. На сходзе выступілі галоўныя спецыялісты гаспадаркі. Цікавым і змястоўным было выступленне старшыні сельвыканкама А.Б. Гертмана.
На сходзе была ўдзелена ўвага выкананню калектыўнага дагавора, зацверджаны бюджэт гаспадаркі і прынята да ведама справаздача рэвізійнай камісіі. Работа праўлення СВК “Калгас “Нясята” прызнана здавальняючай.
У рабоце сходу прыняў удзел і браў слова С. П. Грашылаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Людміла МАРЧАНКА.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)