Настаўніцы англійскай мовы прысуджана ганаровае званне «Настаўнік года»

размещено в: Наши новости | 0

Гэтыя  словы  старажытнагрэчаскага  філосафа  Сакрата  як  мага  лепш  раскрываюць  сутнасць  конкурсаў прафесійнага  майстэрства  педагагічных  работнікаў,  якія  праводзяцца  ў  Беларусі  з  1991  года.  Конкурс  прадстаўляе  сабой  комплекс  мерапрыемстваў  па  выяўленні,  абагульненні,  распаўсюджванні  вопыту  лепшых  педагогаў.

Ён  накіраваны на  раз-віццё  творчай  дзейнасці  настаўнікаў  па  абнаўленні  зместу  адукацыі,  рост  прафесійнага  майстэрства,  падтрымку  інавацыйных  тэхналогій  у  вобласці  педагогікі,  зацвярджэнне  прыярытэту  адукацыі  ў  грамадстве.
Як  паведаміла  загадчык  вучэбна-метадычнага  кабінета  аддзела  адукацыі,  спорту  і  турызму  райвыканкама  Валянціна  Ерафеева,  адметнай  асаблівасцю   конкурсу  2013-2014  года  стала  ўвядзенне  прадметных  намінацый,  а   таксама  ўключэнне  ў  састаў  канкурсантаў  выхавацеляў  да-школьных  устаноў.  Таму  конкурс  праводзіцца  па  7  намінацыях.  Напрыклад,  настаўнікі  фізікі,  астраноміі,  матэматыкі  і  інфарматыкі  спаборнічаюць  у  сваёй  падгрупе,  а  выкладчыкі  замежнай  мовы  і  выхавацелі  дзіцячых  садкоў – у  сваіх.  Рэспубліканскі  конкурс  завершыцца ў верасні  2014  года,  пераможцу  ў  кожнай  намінацыі  чакае  галоўны   прыз – “Крыштальны  журавель”.
Днямі  адбыўся  раённы  этап  конкурсу  “Настаўнік  года”.  Да  яго  з  лепшымі  папярэднімі  вынікамі   прыйшлі  настаўніцы  пачатковых класаў  Ірына  Ігараўна  Шамаль  з  гарадской СШ №2  і  Алена  Сяргееўна  Федасенка  з  Востраўскай  СШ,   настаўніца  англій-скай  мовы  СШ №1  Алена  Аляксандраўна  Коўрык  і  выхавацель  ясляў-сада  №1  горада  Клічава  Ірына  Уладзіміраўна  Шавель.
Заданняў  на  падрыхтоўчым  этапе  было  нямала  і  за  кожнае   патрэбна  было  набраць  як  мага  больш  балаў.  Журы  пад  старшынствам  І. Б. Хадановіч,  начальніка  аддзела  адукацыі,  спорту  і  турызму  райвыканкама,  ацэньвала  вынікі  тэсціравання  на  веданне  нарматыўных  дакументаў  па  сваёй  сферы  дзейнасці, апісанне  настаўнікам  свайго  педагагічнага  вопыту,  правядзенне  ім  адкрытага  ўрока  ў  незнаёмым  класе  або  заняткаў  у  дзетсадаўскай  групе  і відэаматэрыялы  аб  гэтым,  а  таксама распрацоўку  пазакласнага  мера-прыемства,  відэа-ўрок  або  відэазанятак.  Як  бачым,  каб  патрапіць  у  лік  канкурсантаў  і  прэтэндаваць  на  званне  “Настаўнік  года”,  патрэбна быць  ініцыятыўным, смелым,  эрудыраваным, мець  надзвычай актыўную  жыццёвую  пазіцыю,  пачуццё  ўласнай  самадастатковасці,  упэўненасці  ў  сваім  прафесіяналізме.
Такімі  і  прадсталі  ўдзельнікі  конкурсу  на  сцэ не  актавай  залы СШ №1:    акрыленыя  любоўю  да  сваёй  справы  і  сваіх  вучняў,  пакарылі  журы  і  гледачоў  россыпам  здольнасцей  і  талентаў.  Кожны  з               удзельнікаў  правёў абарону  свайго  вопыту  работы, удзельнічаў  у  конкурсным  заданні  “Калі  я  навучаю,  я  выхоўваю…”,   праявіў  сябе  ў  конкурсе  “Свет  захапленняў”.
Канкурсанты  не  былі адзінокімі,  бо  за іх  “хварэлі”,  падтрымлівалі   маральна  і  дзейсна    кіраўнікі  навучальных  устаноў,  калегі,  вучні,  таму  што школа – заўсёды  адна  вялікая  сям’я.
Свята  расквеціла  і  выступленне асобных  выканаўцаў,  творчых  калектываў   з  аддзелаў  культуры  і  адукацыі  райвыканкама.
І   вось  за-ключныя  акорды  мерапрыемства,  узнагароджванне  фіналістаў  раённага  этапу  конкурсу. Ім – цёплыя словы  віншаванняў   і  найлепшых  пажаданняў,  кветкі,  грашовыя  прэміі  ад  райкама прафсаюза  работнікаў  адукацыі  і  навукі,  аддзела  адукацыі,  спорту  і  турызму  райвыканкама.   І  галоўная  інтрыга  конкурсу – імя  пераможцы!  Паводле  рашэння  журы   ганаровае  званне  “Настаўнік  года – 2014”  прысуджаецца  настаўніцы  СШ  №1  горада  Клічава  Алене  Аляксандраўне  Коўрык.
Віншуем!  Зычым  яшчэ  больш  значных  дасягненняў  на  ніве  “добрага,  разумнага,  вечнага”,  павагі,  прызнання  калег,  бацькоў, любові  вучняў.  Няхай  і  надалей  усіх  педагогаў  раёна  да  новых  вяршынь  майстэрства   і  творчасці  кліча  “Крыштальны  журавель”!

Ніна  ІЗОХ.  Фота  аўтара.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)