Народныя абрады ў выхаванні дзяцей

размещено в: Наши новости | 0

У апошнія гады ў рэспубліцы адраджаюцца нацыянальная культура і звычаі. Мы з радасцю звяртаемся да культурнага здабытку народа, старажытных абрадаў, традыцый з мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення лепшых чалавечых якасцей.
Далучэнне да нацыянальнай культуры – адна з важнейшых задач нашай дашкольнай установы. Аформлена і пастаянна папаўняюцца экспанатамі «Беларуская хатка», куток «Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся». У дзіцячым садку шмат кніжак на беларускай мове. Знаёмства з іх героямі адкрывае новы, дзівосны свет.
Наш педагагічны калектыў заўсёды ў творчым пошуку новых ідэй, рэалізацыя якіх адбываецца ў час заняткаў з дзецьмі, правядзення святочных мерапрыемстваў, абрадаў. Да ўдзелу ў мерапрыемствах гульневага і забаўляльнага характару мы прыцягваем бацькоў нашых выхаванцаў. Дарослыя выконваюць ролю вядучых, а дзеці спяваюць, танцуюць. Кожнае дзіця павінна не толькі ведаць сваю мову, але і народныя песні і звычаі. Вельмі цікава праходзіла ў нашым дзіцячым садку святкаванне Каляд. Напярэдадні свята дзеці наведалі «Беларускую хатку», якая была ўпрыгожана па-святочнаму ручнікамі, посцілкамі, абрусамі, пазнаёміліся з рэчамі сялянскага быту, вырабамі прыкладнога мастацтва. Затым разам з Казой, Мядзведзем, Шчодрай і іншымі героямі адправіліся калядаваць: наведалі сваіх маленькіх сяброў з групы «Чамучкі» і ўсіх супрацоўнікаў дзіцячага сада. Гаспадары сустракалі калядоўшчыкаў радасна, частавалі салодкасцямі, усім было весела і цікава. Каляды ўжо скончыліся, але наперадзе – «Масленіца».

І. САМЧУК,
загадчыца ДУА
«Нясяцкі яслі-сад»,
Л. САЎКО,
выхавацель.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)