НАПОЎНІЦЬ СВЕТ ЦЯПЛОМ, РАДАСЦЮ, ЛЮБОЎЮ

размещено в: Наши новости | 0

Культурнае  асяроддзе  ствараюць  самі  людзі.  А  Новы  год — любімае  і  доўгачаканае  свята. Таму  большасць  з  нас  зараней  прадумвае  дызайн  елкі,  вытворчага  памяшкання,  кватэры,  святочнага  стала.  Вельмі  многія  гараджане  і  вяскоўцы  ўпрыгожваюць  хаты  і  сядзібы  і  робяць  гэта  з  вялікай  фантазіяй  і  па  ўсім  відаць, з  задавальненнем.
Сусветная  традыцыя  ўпрыгожваць  на  Каляды  елку  мае  вельмі  багатую  гісторыю,  і  без  яе  наўрад  ці  можна  ўявіць  святкаванне  галоўных  зімовых  святаў.
Самымі  першымі  набліжэнне  свята  абазначылі  вучні  пачатковых  класаў  СШ № 2,  якія  на  ўроках  працы  выразалі  выцінанкі  і  з  дапамогай  звычайнай  вады  прымацавалі  іх  на  вокны.  Ад  чаго  будынак  школы  ажыў  і  неяк  па-новаму,  па-святочнаму  засвяціўся  на  ўсё  наваколле.  У  гэтыя  зімовыя  дні  некаторыя  клічаўляне  спецыяльна  адпраўляюцца  на  прагулку  міма  школ  і  дзіцячых  садкоў,  Цэнтра  дзіцячай  творчасці  і  Цэнтра  сацыяльнага  абслугоўвання,  каб  палюбавацца  прыгажосцю  на  вокнах.  Паглядзіш  на  гэтыя  надзвычай  прыгожыя  ўзоры   і  душа  радуецца,  і  настрой  падымаецца.  Колькі  прыемных  адчуванняў  дораць  звычайныя  папяровыя  вырабы.  Выцінанку,  як  адзін  з  найменш  затратных  спосабаў  стварыць  святочную  атмасферу  ў  офісах,  кватэрах  і  хатах  скарысталі  вельмі  многія.   Вы  яшчэ  не  звярталі  ўвагу  на  гэтыя  цуды,  выкананыя  з  вялікім  густам  і  адчуваннем  рытму,  прапорцый,  загадкавасцю  сілуэтаў, багаццем  арнаментаў  сняжынак – тады  ад-праўляйцеся  на  прагулку  і  пакуль  ёсць  магчымасць,  уважліва  глядзіце  на  вокны.
А  камісія  начале  з  У. В. Кнігам,  старшынёй  раённага  Савета  дэпутатаў, праехала  па  вуліцах  горада  і  навакольных  вёсак,  каб вызначыць  найбольш  старанных,  гаспадарлівых,  таленавітых  афарміцеляў  як  адміністрацыйных,  вытворчых  памяшканняў  і  тэрыторый,  так  і  асабістых  сядзіб  і  падворкаў.
Такім  чынам,  у  конкурсе  на  лепшае  навагодняе  афармленне  аб’ектаў  сярод  арганізацый,  прадпрыемстваў,  устаноў  пераможцамі  сталі:
сярод  сельскагаспадарчых  прадпрыемстваў  і  арганізацый  перапрацоўчай  прамысловасці — філіял “Клічаўскі”  ААТ  “Бабушкіна  крынка”(дырэктар В.П.Анішчанкаў). 2-е  і 3-е месцы ў  гэтай  катэгорыі  не  прысуджаліся;
сярод  лесагаспадарчых  і  прамысловых  арга-нізацый:  1-е месца – ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас”(дырэктар  У. А.Касянкоў), 2-е месца – УКП  “Жылкамгас”(дырэктар  А. І. Мацюшонак),  3-е месца – раён  электрычных  сетак  філіял РУП  “Магілёўэнерга” (начальнік С.М.Бяляк);
сярод  будаўнічых  арганізацый:  1-е мес-ца – ДУК ДБП “Клічаўская ПМК-258” (начальнік М. В. Падрабінкін), 2-е месца – ААТ  “ПМК-89 “Водбуд” (дырэктар Я.А.Дзямчук),  3-е месца – УКДВП “Рамбуд” ;
сярод  арганізацый  транспарту,  сувязі,  банкаўскіх  паслуг,  гандлю,  бытавога  абслугоўвання: 1-е месца–раённае  спажывецкае  таварыства (старшыня праўлення В. І. Ворахаў), 2-е месца – РКЦ   № 23 у г. Клічаў ААТ “Белаграпрамбанк” (дырэктар С. М. Старавойтаў),  3-е месца – ААТ  “Клічаўскія  Бытпаслугі” (дырэктар  Т.А. Бяляўская);
сярод  арганізацый  сацыяльнай  сферы:                              1-е месца – УК “Клічаўскі  раённы  краязнаўчы  музей” (дырэктар Н. У. Храмянкова), 2-е месца – УА  “Клічаўскі  дзяржаўны  аграрна-тэхнічны  каледж”(дырэктар Ю.І. Васілеўскі),  3-е месца – установа ”Рэдакцыя  Клічаўскай  раённай  газеты” Сцяг  Саветаў” (галоўны  рэдактар  Л.В. Пракаповіч).
У  афармленні  ўласных  сядзіб  і  падворкаў  фантазіі  нашых  землякоў  не  было  межаў.  Гаспадарам  найбольш  прыгожых  прыемна    атрымліваць  кампліменты  ад  суседзяў  і  прахожых,  а  ад  Дзеда  Мароза – спецыяльную  Грамату.  Шмат  радасці  і  прыемных  уражанняў  сабе  і  суседзям  святочнай  ілюмінацыяй  даставілі  жыхары  горада:  Любоў  Міхайлаўна  Шустава,  Васіль  Васільевіч  Буценец,  Віктар  Пятровіч  Арцем’еў,  Сяргей  Іванавіч  Перуноўскі,  Надзея  Уладзіміраўна  Лапунова;  жыхары  аграгарадка  Бацэвічы:  Сяргей  Сяргеевіч  Вайтусёнак,  Алег  Алегавіч  Салановіч,  Таццяна  Генадзьеўна  Узкая,  Галіна  Генадзьеўна  Гулько,  Ганна  Рыгораўна  Вергей;  у  аграгарадку  Дзмітраўка  найпрыгажэй  вы-глядае  ў  гэтыя  дні  сядзіба  Раісы  Уладзіміраўны  Булойчык,  а  ў  вёсцы  Бёрда – Таццяны  Аксёнаўны  Якімавец,  Аляксандра  Віктаравіча  Кушнера,  Мікалая  Аляксандравіча  Шчагалькова;  у  аграгарадку  Коўбча  выдзяляецца  хата  Галіны  Станіславаўны  Валовік,  у  Старых  Максімавічах –  Софіі  Емельянаўны  Сарокінай,  у  аграгарадку  Доўгае – Уладзі-міра  Уладзіміравіча  Лямцава;  у  аграгарадку  Нясята – Анатоля  Сяргеевіча  Вяржбіцкага,  Аляксандра  Міхайлавіча  Чарнякова,  а  на  станцыі  Нясята – Святланы  Аляксееўны  Жданоўскай;  у  вёсцы  Суша –  Дзмітрыя  Мікалаевіча  Дулебенца.
У  каляндарным  цыкле  зімовых  святаў  7  сту-дзеня  мы  адзначылі  Нараджэнне  Хрыстова, у  праваслаўных  вернікаў  пачаліся  Каляды.  Гэта  самыя  светлыя,  радасныя  і  ўрачыстыя  дні  для  нас,  зямлян. Яны  духоўна  аб’ядноўваюць  і  ўзбагачаюць  нас,  сімвалізуюць  веру  ў  дабрыню, шчодрасць  і  міласэрнасць.  Няхай  гэтыя  чалавечыя  якасці  заўжды  пераважаюць  у нашым  грамадстве,  бо  толькі  душэўныя  і  спагадлівыя  людзі  здольныя  падарыць  радасць  і  шчасце  блізкім,  напоўніць  свет  цяплом,  радасцю  і  любоўю.

Аліна  СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)