НАДЗЕЙНАЯ АХОВА – СТАБІЛЬНАЕ ГРАМАДСТВА

размещено в: Наши новости | 1

Служба  аховы  пры  МУС  была  створана  ў  1952  годзе  на  базе  аддзела  прамысловай  міліцыі  і  ў  адпаведнасці  з  Палажэннем,  зацверджаным  30  лістапада  1920  года.
Да  1991  года  служба  аховы  мела  назву:  «Упраўленне  пазаведамаснай  аховы  пры  МУС».
Савет  Міністраў  БССР  у 1991  годзе  падтрымаў  прапанову  Міністэрства  ўнутраных  спраў  БССР  «Аб  арганізацыі  дзейнасці  аб,яднання  «Ахова»  пры  міністэрстве».
Указам  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  у 2004  годзе  на  базе  аб’яднання  «Ахова»  створаны  Дэпартамент  аховы  Міністэрства  ўнутраных  спраў.
Супрацоўнікі  дэпартамента  аховы  прызваны  абараняць інтарэсы дзяржавы і яе грамадзян. Наколькі  запатрабаваныя  ў  нашым  грамадстве  паслугі  гэтай  службы?  Хто  вырашае  пастаўленыя  задачы?  Аб  гэтым  і  не  толькі  з  нагоды  прафесійнага  свята  мы  спыталі  начальніка  Клічаўскага  аддзялення  Дэпартамента  аховы  МУС  Аляксея КАШАЕДАВА.

Калі  ласка,  знаёмцеся:
старшы  лейтэнант  Аляксей Ерэнэушавіч  КАШАЕДАЎ.
Нарадзіўся  ў  Празе,  вырас  у  горадзе  Рагачове.  Скончыў  школу  з  залатым  медалём, затым —  універсітэт імя Ф. Скарыны.
Майстар  спорту  па  лёгкай  атлетыцы  і  шматбор’і.
Разам  з  жонкай  Алай  Канстанцінаўнай  выхоўваюць  трох  сыноў:  Віталія  і  Яўгена,  студэнтаў  акадэміі  і  каледжа,  дзесяцімесячнага  Руслана.
Цікавіцца  гісторыяй  у  літаратуры  і  мастацтве.
Захапляецца  рыбалкай  і  актыўным  адпачынкам,  стараецца  ва  ўсім  быць  прыкладам  сваім  хлопчыкам,  марыць  стаць  сапраўдным  паляўнічым.
Па  натуры  аптыміст,  даследчык,  праўдалюб.
Па  характары  адкрыты,  справядлівы,  добры.

– Аляксей Ерэнэушавіч,  раскажыце,  калі  ласка,  пра  калектыў,  які  Вы   ўзначальваеце.
– Наш  калектыў вельмі згуртаваны, мае свае добрыя традыцыі, аб’яднаны пачуццём абавязку і адказнасці, узаемавыручкі, вызначаецца высокім узроўнем прафесіянальнай падрыхтоўкі. Колькасна – гэта  18  чалавек,  у  тым  ліку  група міліцэйскай, ваенізаванай  і  вартавой  аховы, група сродкаў  і сістэм  аховы, група рэжымна-сакрэтнай  дзейнасці,  фінансавая служба. У  аддзяленні  Дэпартамента  аховы  нясуць  службу  чатыры  кінолагі  са  сваімі  гадаванцамі.
Згодна  з  дыслакацыяй  маршрута  патрулявання  аховы  ў  аддзяленні  ёсць  два  стацыянарныя  міліцэйскія  пасты  і  адзін  маршрут  патрулявання  групы  затрымання,  якая  нясе  службу  круглыя  суткі.  Аддзелам  ахоўваецца  54   аб’екты  розных  формаў  уласнасці.  З  іх   3  аб’екты  ахоўваюцца  вартавой  аховай,  2 – міліцыяй.  Забяспечваецца  ахова грамадскага  парадку  шляхам  заключэння  дагавораў  на  трывожную  сігналізацыю.  Пад  нашай  аховай  140   такіх  аб’ектаў,  у  тым  ліку  86  памяшканняў  – з  асабістай  маёмасцю  грамадзян. 11 памяшканняў  абсталяваны  ручнымі  сістэмамі  трывожнай  сігналізацыі.  Акрамя  гэтага  заключана 11  дагавораў  на  аказанне  дадатковых  паслуг,  з  якіх  8 – па  праверцы  і  інспектаванні  ведамаснай  вартавой  аховы, 3 – па  эксплуатацыйным  абслугоўванні  ахоўна-пажарнай  сігналізацыі.
– Як часта  супрацоўнікам  аддзялення  даводзіцца  выконваць  агульнаміліцэйскія  функцыі?
– Штодзённа.  Разам  з  выкананнем  асноўнай  функцыі  нашы  нарады  пастаянна  раскрываюць  злачынствы  і  правапарушэнні,  затрымліваюць  людзей,  што  іх  здзейснілі.  За  9 месяцаў  раскрыта 73 правапарушэнні,   у  2  выпадках  гэта  былі  кры-мінальныя злачынствы, 5  хуліганстваў,  6  дробных  крадзяжоў.
Знаходзячыся  на  маршрутах  патрулявання,  нашы  супрацоўнікі    займаюцца  аховай  грамадскага  парадку.  Асаблівую  ўвагу  звяртаюць  на людзей,  якія  праяўляюць  павышаны  інтарэс  да  тэхнічнай  умацаванасці  аб’ектаў, да арганізацыі  іх  аховы.  Мы  стараемся  заўважаць  асоб,  якія  праяўляюць  падазроную  насцярожанасць,  неспакой,  звяртаем  увагу  на  людзей,  апранутых  не  па  сезоне  або  ў  адзенне,  якое  не  адпавядае  памеру,  не  праходзім  міма  шумных  кампаній,  што  збіраюцца  ў   дварах  і  на  вуліцах.
Мы  цесна  супрацоўнічаем  з  РАУС  і  сумеснымі  намаганнямі  забяспечваем  выкананне  пастаўленых  задач  у  час  правядзення  масавых  мерапрыемстваў  у  горадзе  і  раёне,  а  таксама  прымаем  удзел  ва  ўсіх  планавых  мерапрыемствах,  накіраваных  на  спыненне  і  прадухіленне  правапарушэнняў  і  злачынстваў.
Трэба  заўважыць,  што  наша  аддзяленне – адно  з  нямногіх  у  вобласці,  якое  поўнасцю  укамплектавана  кадрамі.  Таму  нашы  службоўцы  часта  бываюць  у  камандзіроўках  у  Асіповіцкім,  Бялыніцкім, Шклоўскім,  Быхаўскім  раёнах,  дзе  таксама  нясуць  службу  па  ахове  дзяржаўнай  маёмасці  і  правапарадку.
– Калі  ласка,  прывядзіце    прыклад  раскрыцця  злачынстваў  або  папярэджвання іх  дзякуючы  пільнасці  службоўцаў.
– Неяк  зімой  Аляксандр  Лызо  нёс  службу  ў  раённым  судзе.  Яго  ўвагу  прыцягнулі неадэкватныя  паводзіны  маладых  людзей,  якія  адпачывалі  ў  гарадскім  парку.  Аказваецца,  яны  накурыліся  спайсаў.  Тэрміновая  медыцынская  дапамога  аднаму  з  іх  уратавала  жыццё,  а  па  гарачых  слядах  супрацоўнікамі  раённага  аддзела  Следчага  камітэта  была  раскрыта  крымінальная  справа  і  выяўлены  распаўсюджвальнікі  гэтай  атруты.
У  летні  час  нашы  кінолагі  са  сваімі  гадаванцамі  дапамагалі  шукаць  людзей,  якія  заблудзіліся  ў  лесе,  выконвалі  іншыя  просьбы  калег. Дарэчы,  асабовым  саставам  аддзялення  выяўлены  і  спынены   некалькі  адміністрацыйных  правапарушэнняў,  у  асноўным  гэта  дробныя  крадзяжы.

Галоўныя задачы, якія ставяць перад сабой супрацоўнікі раённага аддзялення Дэпартамента аховы, — гэта, у першую чаргу, пашырэнне сферы і павышэнне ўзроўню эфектыўнасці аказваемых паслуг, прафілактыка крадзяжоў, умацаванне грамадскага правапарадку. Выкананне іх патрабуе ад супрацоўнікаў прафесіяналізму, зладжанасці і адказнасці. Паўсядзённая праца кожнага грунтуецца не толькі на строгай дысцыпліне, дакладным выкананні загадаў, указаў, пастаноў і распараджэнняў, але і праяўленні асабістай кемлівасці, ініцыятывы пры выкананні службовых абавязкаў. Для ажыццяўлення намечаных задач асаблівая ўвага надаецца павышэнню прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў, тэхнічнаму пераўзбраенню. Заступаючы на варту, Уладзімір Сяргеевіч Каралёк, міліцыянер-кінолаг, і Аляксей Віктаравіч Іўчык, вадзіцель, стараюцца годна выконваць прафесійныя абавязкі, дастойна несці службу па абароне маёмасці як фізічных, так і прыватных асоб.

 

– Аляксей Ерэнэушавіч,   якія планы на бліжэйшы час?
– Для нас вельмі важна, каб усе грамадзяне адчувалі сябе ў максімальнай бяспецы і  давяралі  нам ахову сваёй маёмасці.  А  таму  трэба  пастарацца  і  надалей  захаваць  наш  дружны  і  працаздольны  калектыў,  каб  у  поўнай  меры  вырашаць  задачы   першаступеннай  важнасці, ускладзеныя  на  падраздзяленні  аховы.  Як  у гэтым,  так  і  ў  наступным   годзе – не  дапусціць  скарачэння  колькасці  ахоў-ваемых  аб’ектаў,  зніжэння  аб’ёмаў  аказваемых  платных  паслуг.  Бо  менавіта  ад  гэтага  залежыць  захаванне  рабочых  месцаў,  своечасовая  вы-плата  зарплаты,  далейшае  развіццё  службы  аховы.
Карыстаючыся  магчымасцю,  я  шчыра  і  ад  усяго  сэрца  віншую  ветэранаў  нашай  службы  і  ўвесь  калектыў  з  Днём  работнікаў  службы  аховы.
Шчыра  ўдзячны  ўсім  за  бездакорнае  выкананне  службовых  абавязкаў,  за  адданасць  справе  і  вернасць  прысязе.  Жадаю  ладу  і  спакою,  згоды  і  шчасця  ў  сем’ях,  моцнага  здароўя  і  мірнага  неба  над  галавой.   Няхай  у  жыцці  вам  спадарожнічаюць  удача,  каханне,  узаемаразуменне.
– Дзякуй, Аляксей Ерэнэушавіч,  і  Вас  таксама  са  святам!

Аліна  СУДНІК.

  1. Taje

    Придешь в Кличеве к мус(орам) с заявлением, напишут ругался матом и размахивала руками — 15 суток + штраф, и не стоит писать доблестные отчёты.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)