ЛЮБАЯ ІНІЦЫЯТЫВА ПА ПЛЯЧЫ, КАЛІ РАЗАМ ДЗЯРЖАВА, БІЗНЕС І МЯСЦОВЫЯ ЖЫХАРЫ

размещено в: Наши новости | 0

Наш раён у ліку 30 раёнаў Беларусі гатовы выпрабаваць інавацыйны падыход да развіцця малых гарадоў і сельскіх тэрыторый.
31 сакавіка 2016 года 30 раёнаў рэспублікі падпісалі Мемарандумы аб узаемаразуменні з Праграмай развіцця ААН у рамках праекта ЕС/ПРААН «Садзейнічанне  развіццю  на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які накіраваны на развіццё мясцовага патэнцыялу, самакіравання  і ініцыятывы мясцовых супольнасцей.
Ва  ўрачыстай  цырымоніі  ўдзельнічалі  Ф. В. Вашчыла,  старшыня  райвыканкама,  У. В. Кніга,  старшыня  раённага  Савета  дэпутатаў,  і  А. Ю. Палавікоў,  намеснік  старшыні  райвыканкама  па  эканоміцы.

У аснове маючай адбыцца работы  з 30 пілотнымі  раёнамі ляжыць  працэс, у якім узаемадзейнічаюць дзяржава, бізнес і мясцовыя жыхары. Разам, аб’ядноўваючы  ўсе даступныя рэсурсы – прыродныя, эканамічныя і сацыяльныя, магчыма палепшыць жыццё людзей на аснове  рэалізацыі іх уласнага патэнцыялу. Гэта галоўны прынцып тэрытарыяльна-арыентаванага  падыходу, на  якім  грунтуецца  далейшая  праца  па ўстойлівым  мясцовым  развіцці  рэгіёнаў  Беларусі і дасягненні  глабальных  мэтаў устойлівага  развіцця, прыхільнасць якім засведчылі ўсе вобласці краіны ў лістападзе 2015 года.
Пастаянны  каардынатар ААН/ Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха павіншаваў пілотныя раёны з перамогай па выніках  найбуйнейшага конкурсу мясцовых ініцыятыў у Беларусі.
«Не міністр прапануе  найлепшае  рашэнне праблемы з грамадскім транспартам у горадзе, а той чалавек, які кожны дзень ездзіць на працу на аўтобусе. Эфектыўна  вырашаць мясцовыя праблемы пад сілу толькі людзям, якія сутыкаюцца з імі кожны дзень», – адзначыў Санака Самарасінха.
Адной  з  галоўных  умоў  удзелу  ў праекце – устойлівасць. «Рэсурсы і намаганні, якія сёння ўкладваюцца ў гэты працэс, павінны забяспечыць працяг эфектыўнай працы над раскрыццём мясцовага патэнцыялу, над  мабілізацыяй супольнасцеў і развіццём партнёрства паміж усімі бакамі працэсу і пасля завяршэння праекта». Такім чынам, пілотныя раёны стануць каталізатарамі гэтай  працы ў рэгіёнах.
Сумесную  работу з Праграмай развіцця ААН  высока ацаніў Антон Кудасаў, намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. Ён выказаў надзею, што ў хуткім часе міжнародная тэхнічная дапамога – фінансавая, экспертная і рэсурсная – дапаможа ўсім рэгіёнам Беларусі ў дасягненні  мэты,   пастаўленай  перад  краінай  Нацыянальнай стратэгіяй  устойлівага  развіцця-2030.
Для Еўрапейскага Саюза – галоўнага донара праграм па рэгіянальным і мясцовым развіцці ў Беларусі і  ў свеце – гэта  тэма становіцца ўсё больш прыярытэтнай. Андрэа  Віктарын, кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, паабяцала, што ў хуткім часе ў краіне  сумесна з ПРААН  бу-дзе  запушчаны новы праект, арыентаваны на рэгіянальнае эканамічнае развіццё.
Старшыня  райвыканкама  Ф. В. Ва-шчыла  лічыць,  што  грант  больш  як  на  60  тысяч  еўра  дазволіць  ажыццявіць  найбольш  цікавыя  ініцыятывы.  Не  толькі  кіраўнікам,  а  і  кожнаму  жыхару  раёна  неабходна  актыўна  паўдзельнічаць  у  распрацоўцы  праектаў,  якія  будуць  на  карысць  нашых  жыхароў.   У  нас   ёсць  неацэнны  скарб – зямля  з  усім  тым,  што  на  ёй знаходзіцца.  І  гэта  вялікая  аб’ектыўная  рэчаіснасць,  якую  трэба  ўспрымаць  як  шчасце  і  карыстацца  гэтым,  каб  ствараць  на  сваёй  зямлі  наша  шчаслівае  жыццё.

Ул.   інф.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)