Лепшы ў вобласці

размещено в: Наши новости | 0

Нездарма Беларусь называюць краем лясоў і азёр. Сапраўды, лес – наша багацце. Ахоўваць і зберагаць яго для нашчадкаў – галоўная задача цяперашняга пакалення. Як і ўсё жывое на зямлі, лес патрабуе догляду.

Круглы год шчыруюць у лесе працаўнікі лясніцтваў: высаджваюць саджанцы дрэў, выконваюць супрацьпажарныя работы, праводзяць санітарныя высечкі, нарыхтоўку драўніны і шмат іншага. Дзякуючы іх пастаянным клопатам нашы лясы чыстыя і дагледжаныя.
У любую пару года прыемна адпачыць у цяні дрэў, паслухаць спевы птушак, пачаставацца шчодрымі ляснымі дарамі.
Сярод працаўнікоў лясніцтваў раёна шмат добрасумленных, працавітых людзей, якіх паважаюць і па праву ганарацца іх працоўнымі дасягненнямі. У іх ліку і Віктар Сямёнавіч Клепча, трактарыст па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазе лесу Доўгаўскага лясніцтва ДЛГУ «Клічаўскі лясгас». За рулём трактара ён не навічок. Больш за дзесяць гадоў адпрацаваў у саўгасе «Доўгаўскі» вадзіцелем, шчыраваў на палетках ад цямна да цямна. Віктар Сямёнавіч ведае і цэніць працу, адносіцца да справы з душой. Інакш не прывык. Так
яго выхоўвалі бацькі. У сваю чаргу і ён, добры муж і бацька дзвюх дачок, выхоўвае сваіх дзяцей у павазе да працы. Старэйшая, Ірына, – сёлетняя выпускніца Доўгаўскай СШ, і малодшая, Валянціна, – добрыя памочніцы ва ўсіх гаспадарчых справах. А калі дома згода і лад, дык і на працы справы ладзяцца.
Яго калегі сцвярджаюць, што Віктар Сямёнавіч – рэдкай дабрыні, чуласці і спагады чалавек, мэтанакіраваны і працавіты. Па выніках мінулагодняга абласнога спаборніцтва Віктар Сямёнавіч Клепча прызнаны пераможцам сярод трактарыстаў па тралёўцы драўніны, эканоміі паліва. Шчырасць, працавітасць, сумленнасць гэтага чалавека адзначаны Ганаровай граматай Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

Алена ГАНЧАРОВА.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)