КІНО – МАСТАЦТВА МІЛЬЁНАЎ

размещено в: Наши новости | 0

Заўтра,  17  снежня ,–  90-годдзе  нараджэння  беларускага  кіно.  Гэта  свята  ўсіх  яго   гарачых  прыхільнікаў,  а   больш –  прафесійнае  свята  ўсіх,   чыё  жыццё  і  праца  звязаны  з  кінематографам  і  кінамастацтвам.
Сёння  ў  рэдакцыйнай  гасцёўні – намеснік  дырэктара  ЦКС  па  кінавідэаабслугоўванні   насельніцтва  Валянцін  Анатольевіч  КАВАЛЁЎ.
– Валянцін  Анатольевіч,  у  біяграфіі  беларускага  кінематогра-фа –  і  біяграфія   ад-дзела  па  кінавідэаабслугоўванні,  які  Вы  ўзначальваеце  2  гады.  90  гадоў – дата  ўнушальная.  Самы  час  азірнуцца  на  пройдзены  шлях.  У  ім,  мусіць,  зной-дзецца  шмат  малавядомага  і  цікавага?
– Паспрабую  расказаць  аб  развіцці  кіно  ў  раёне  праз  прызму  лёсаў  і  дасягненняў  людзей,  якія  працавалі  тут.  Вядома,  што  адразу  пасля  вайны  адным  з  першых  кінамеханікаў у  Клічаве  быў  Павел  Савельевіч  Ізох,  які  пасля  працаваў  манцёрам  сувязі.  Ганарымся  мы  і  нашымі  ветэранамі  працы.  Лідзія  Аляксееўна  Кушнер, кінамеханік  Запольскай  кінаўстаноўкі,   у

Гледачы «Анімаёўкі-2014».

80-я  гады  ўзнагароджана  ордэнам  Працоўнай  славы  ІІІ  ступені.  Ніна  Фёдараўна  Казлоўская  ў свой  час  скончыла  вучылішча  кінемата-графіі.  Працавала  кінамеханікам   Бацэвіцкага  клуба.  У  1957  годзе  ўзнагароджана  медалём  “За  доблесную  працу”.  У  1961 яна  была  прызнана  лепшым  кінамеханікам   Беларусі.  Ніне  Фёдараўне  было  пры-своена  ганаровае  званне  “Выдатнік  кінематаграфіі  СССР”  з  уручэннем  нагруднага  знака.  Імя  Н. Ф.  Казлоўскай занесена  ў  Кнігу  Гонару  Міністэрства  культуры  БССР.
У  50-я  гады  не  было  электрычнасці,  таму,  каб паказаць  кіно  ў  якой-небудзь  аддаленай  вёсцы,  калгасы  выдзялялі  каня,   на  падводу  згружаліся  каробкі  з  кіналентамі – і  ў  шлях!  Кінамеханік  працаваў  не  адзін,  а  з  напарнікам.  Матарыст  заводзіў  уручную  рухавічок  генератара  для  кінаўстаноўкі,  а  кінамеханік  дэманстраваў  кіно.    А  пасля  сеанса  яны  ж  ладзілі  для  гледачоў  і  проста  насельніцтва  танцы  пад  прайгравальнік  з  грам-пласцінкамі.
Цікавыя  факты:  да  1969  года  кінастужкі   з  Бабруйскага  аддзялення  кінапракату  да  нас  паступалі  багажом  на  чыгуначную  станцыю  Нясята.    Пасля  ўжо  кіно  мы  атрымлівалі  з  Бабруйска  аўтатранспартам  і  развозілі  па  крузе  на  ўсе  кінаўстаноўкі.  І  яшчэ.  У  першай  палове  60-х  не  ва  ўсіх  вяскоўцаў  былі  наяўныя  грошы.  Таму  выкарыстоўваўся  і    натуральны  абмен.  У  прыватнасці, 5  капеек  каштаваў  білет  на  дзіцячы сеанс,  і  столькі  ж – адно  курынае  яйка,  якое падлягала  тады  дзяржнарыхтоўцы.  Таму  нярэдка  дзеці   ўзамен  на  такую  дамашнюю    прадукцыю  атрымлівалі  ўваходныя  білеты  на  кіно…
З  1954  года  па  1956  год  на  адной  з  кінаперасовак  працаваў  Уладзімір  Васільевіч  Загароўскі.  А  далей  ён  ужо  абслугоўваў  стацыянарную  кінаўстаноўку  РДК  аж  да  1997  года.  Доўгі  час  кінамеханікам  яшчэ адной  гарадской  кінаўстаноўкі,  якая працавала  і  на  базе   мясцовага  тэхнікума,  была  яго  жонка  Таццяна  Пятроўна  Загароўская.
У  пачатку  70-х  гадоў  у  сельскай  мясцовасці  дзейнічала  13  стацыянарных кінаўстановак  і  6  перасоўных.  Кожная  кінаўстаноўка  абслугоўвала  пэўныя  населеныя  пункты.  Напрыклад,  на  маршруце  № 9-9  з  1968  года  працаваў  кінамеханік  Аляксандр  Макаравіч  Шамаль,  які  абслугоўваў  Стаялава,  Смалярню,  Плоскае,  Іванаўку,  Канстантоў.
Шмат  гадоў  у  нашым  прадпрыемстве  адпрацаваў  Аляксандр  Уладзіміравіч  Дубінін,  які  ад  кінамеханіка  “вырас”  да  майстра, тэхнарука,  інжынера,  дырэктара.
У  розныя  часы  кіраўнікамі  кінапрадпрыемства  былі  Аляксандр  Рыгоравіч  Панцялееў,  Генадзь  Паўлавіч  Кацуба,  Мікалай  Андрэевіч  Пехцераў,  Таццяна  Міхайлаўна  Талпыга.
Неаднаразова  змяняліся  юрыдычныя  назвы  нашага  прадпрыемства,  але  нязменным  застаецца  адно:  мы  нясём  людзям  святло  кінамастацтва,  мастацтва,  якое  адыгрывае  надзвычай  важную  выхаваўчую  ролю.
–  А  які  дзень  сённяшні   аддзела  па  кінавідэаабслугоўванні?
–  Задачы  нашы  не  змяніліся.  Цяпер  мы  больш  працуем  з  арганізаваным  гледачом.   Самі  ідзём  у  школы,  дзіцячыя  лагеры  адпачынку,  у  працоўныя  калектывы,  ладзім  там  кінасеансы,  кіналекторыі,  праводзім  прэм’ерныя  паказы,  прымаем  удзел  літаральна  ва  ўсіх   рэспубліканскіх  і  абласных  кінаакцыях.  Стараемся  ісці  ў  нагу  з  часам,  выкарыстоўваем  новыя  тэхналогіі  і  навейшы  рэпертуар  з  лепшых  айчынных  і  замежных  фільмаў.  Толькі  за  11  месяцаў   гэтага  года  план  платных  па-слуг  склаў   каля  25  мільёнаў  рублёў.   За  гэты  час   нашымі  гледачамі  былі   24  тысячы  дзяцей  і  9000  дарослых.
Сёння  ў  нашым  калектыве  працуе  19  чалавек,  з  іх  6 – сумяшчальнікі.  У  структуру  ўваходзяць  стацыянарныя  кінаўстаноўкі  ў  аграгарадку  Арэхаўка,  дзе  кінамеханікам  Таццяна  Вячаславаўна  Нікановіч,  і  ў  раённым  Доме  культуры  (кінамеханік  Аляксандр  Якаўлевіч  Байрашэўскі). Працуюць  у  нас    у  сельскай  мясцовасці  і  шасцёра  відэадэманстратараў.
У  любым  пытанні  мы  можам  разлічваць  на  метадыста  аддзела  Людмілу   Яўгенаўну  Ясюкевіч,  спецыяліста  з  10-гадовым  вопытам  работы.  Яна  вядзе  планаванне  і  справаздачнасць,  арганізуе  ўсе  тэматычныя  мерапрыемствы,  паказы  кіно,  складае  рэпертуарныя  планы  і  г.д.  Гэта  чалавек,  які  хварэе  за  справу  душой.
Шырока  прымяняем  выязное  кінаабслугоўванне,  якім ахопліваем  многія  населеныя  пункты,  у  тым  ліку  ўсе  аграгарадкі.  Тут  вялікі  ўклад  інжынера  Валерыя  Мікалаевіча  Халайдова,  кінамеханіка  А. Я.  Байрашэўскага,  метадыста  Л. Я. Ясюкевіч.
У  нас  наладжаны  самыя  моцныя дзелавыя  сувязі  з  кіраўнікамі,    прафсаюзнымі  камітэтамі,    галоўнымі  спецыялістамі  многіх  працоўных  калектываў  раёна.  Хацелася  б  выказаць  ім  падзяку  за  ўзаемаразуменне  і  супрацоўніцтва.
Віншую  з  прафесійным  святам,  90-годдзем  беларускага   кінематографа  калектыў  аддзела,  нашых  шаноўных  ветэранаў,  усіх  аматараў   і  сяброў  беларускага  кіно.  Поспехаў,  шчасця,  дабрабыту  вам  і  вашым  сем’ям!
– Дзякуй за  гутарку,  Валянцін  Анатольевіч! Віншуем  Вас  таксама  з прафесійным  святам,  з  юбілейным  Днём  нараджэння  беларускага  кіно!

ПРЫЗВАННЕ  ПРАЦЯГАМ  У  ЖЫЦЦЁ

“Партыя  сказала:  “Трэба!”,   камсамол   адказаў: “Ёсць!”…  Усё  тады  супала  ў  лёсе  маладога  камуніста  Мікалая  Пехцерава:  і  нечаканае  назначэнне  яго  на  пасаду  дырэктара  Клічаўскага  галаўнога  кінатэатра,  і  яго жыццёвае  крэда –   рабіць   усё   грунтоўна,    з  “агеньчыкам”,  з  задзелам  на  будучае.   Такога   прынцыпу  ў сваёй  рабоце  ён  прытрымліваўся  і  амаль  30  гадоў,  на  працягу  якіх  узначальваў  кінапрадпрыемства  раёна. З  года  ў  год  расла  тады  цікавасць  гледачоў  да  кінемато-графа,  развівалася  і  раённая  кінасетка.
У  самы  росквіт,  у  80-я  гады,  у  раёне  дзейнічала  ўжо  35   кінаўстановак,  у  тым  ліку дзве  гарадскія  ў  Клічаве  і  на  лесапункце,  перасоўныя,  стацыянарныя,  а  яшчэ  ў  Ганчанскай,  Пярэкальскай,  Дзмітраўскай,  Максімавіцкай,  Востраўскай  і  іншых  школах.  Двойчы  на  тыдзень  з  Бабруйскага  кінапракату   на  кінаўстаноўкі  раёна  завозілі  новыя  мастацкія,  дакументальныя  кінастужкі,  мультфільмы  для  дзяцей.  Адзін  добры  фільм  “хадзіў”  па  раёне  да  двух  с  паловай  месяцаў,  таму  што  гледачы  на  яго  былі  паўсюдна.  Людзі  любілі  выходзіць  “у  свет”,  любілі   мець  зносіны.  Работнікі  раённай  кінасеткі  паставілі  справу  так,  што  ў  пачатку  80-х   загадам  Дзяржкіно  за  “дасягненне  найлепшых  рэзультатаў”  былі  прызнаны  лепшымі    ў  рэспубліцы,  нароўні  з  бабруйскім кінатэатрам  “Таварыш”  і  старадарожскімі  кінасеткамі.
Сёння  Мікалай  Андрэевіч  з  цеплынёй  і  ўдзячнасцю  згадвае  тых, з  кім  давялося  працаваць,  тых,  хто   прысвяціў усё  сваё  жыццё  служэнню  кіно – мастацтву   мільёнаў. Практычна  паўсюдна  па  раёне  працавалі  ў  кіно  сем,ямі,  у  якіх  былі  кінамеханікі,  памочнікі  кінамеханікаў, касіры.  Сярод  іх – ветэраны  працы – сямейныя  дынастыі  кінамеханікаў:  муж  і  жонка  Анатоль  Уладзіміравіч   і  Ала Кандратаўна  Кніга  з   вёскі  Стаялава, Раіса  Пятроўна  і  Віктар  Рыгоравіч  Кавалёнак  з  вёскі  Нясята,  клічаўляне  Уладзімір Васільевіч і  Таццяна  Пятроўна  Загароўскія,  кінамеханік  Сяргей Іванавіч  Заяц з  вёскі  Суша,  Віктар  Антонавіч  Макіёнак  з  Гончы,  Тамара  Сямёнаўна  Ягела  з  Усох,  бухгалтары  Тамара  Ніканораўна  Лызо,  Надзея  Сілаўна  Баразна  і  многія  іншыя.  Кожны  з  іх  за  добрасумленную  працу  неаднаразова  заахвочваўся  маральна  і  матэрыяльна.
Добры  стос  Ганаровых  грамат  ад  райвыканкама,   упраўлення  кінафікацыі  аблвыканкама  і  абкама  прафсаюза  работнікаў  культуры,   упраўлення  культуры  Магілёўскага  аблвыканкама,  Магілёўскага  абкама  КПБ  і  абласнога  Савета  народных  дэпутатаў  за  шматгадовую   добрасумленную   працу,  якімі  ў  розныя  часы  ўзнагароджваўся  Мікалай  Андрэевіч Пехцераў,  беражліва  захоўваецца  ў  яго  сям’і.  Ёсць  падстава  ў  яго ганарыцца  сваімі   працоўнымі  здабыткамі… Ужо  праз  год  з  пачатку  сваёй  дзейнасці  ў  галіне  М. А.  Пехцераў  быў  узнагароджаны  ўсесаюзным  нагрудным  знакам  “Пераможца  сацыялістычных  спаборніцтваў  1977  года”.   Такога  ж  нагруднага  знака  ён  удастоены  і  ў    1980-м.  А  яшчэ  ён  з’яўляўся  членам  савета  аддзела  культуры,  членам  савета  Магілёўскага  абласнога  вытворчага  аб’яднання  “Кінавідэапракат”,  членам  савета  “Белкінавідэапракат”. У  1991  го-дзе  прадстаўляў  Магілёўшчыну  на  ІІ   з’ездзе  Асацыяцыі  работнікаў  кінавідэапракату,  у  якім  прымалі  ўдзел  больш  за  5  тысяч  дэлегатаў  з  усяго  СССР.
Час  бяжыць шпарка.  Вось   ужо  90  гадоў  спаўняецца  беларускаму  кінематографу.  У  яго  гісторыі – і  сціплы  ўклад  клічаўскіх  работнікаў  кіно,  былых  і  сучасных.  Са  святам  вас,  шаноўныя!

РАБОТА  ПА-ЗА  КАДРАМ

Кіно – самае  масавае  з  мастацтваў. І  ўменне  працаваць  у ім – гэта,  перш  за  ўсё,  задавальненне  запытаў  масавага  гледача.
Тут  да  месца  будзе  сказаць  аб  ролі  кінамеханіка,  бо  менавіта  ён дэманструе  фільмы.  Ад  яго  ўлюбёнасці  ў  сваю  справу,  майстэрства  залежыць  многае.  Кінамеханік – сапраўдны  сувязны  паміж  творчай  групай  акцёраў  і  намі, – тымі,  хто  сядзіць  у  кіназале.  Уключаючы  апаратуру,  перадаючы  на  экран  светавую  выяву,  ён  нясе  масам  свет  культуры.  Тут  не  затрымліваюцца  выпадковыя  людзі.  Веданне  сваёй   справы,  дзіўная  прафесійная  апантанасць  характарызуе  спецыялістаў,  якія  аднойчы  і  назаўсёды  абралі  для  сябе  прафесію  кінаработніка.
Да  гэтай   кагорты  адносяцца  і  нашы  землякі.  Клічаўлянін  Аляксандр  Якаўлевіч  Байрашэўскі  вось  ужо  43  гады  працуе  на  прадпрыемстве.  Быў    майстрам,  інжынерам,  а  большасць  часу – кінамеханік  кіна-ўстаноўкі  раённага  Дома  культуры,  чалавек  вядомы  ў  раёне  і  старым, і  малым.
Віктар  Васільевіч  Саўко (на  здымку) прыйшоў  у  гэту  прафесію  ў  васемнаццаць  гадоў,  адразу  як  скончыў  адпаведныя  курсы  ў  Магілёве.  З  тае  пары  вось  ужо  37  гадоў  ён  на  гэтай  пасадзе  ў  родным  Віркаве.  Так  што  амаль  чатыры  дзясяткі  гісторыі  беларускага  кіно – старонкі  яго ўласнай  біяграфіі.  Розныя  часы  перажываў  кінематограф,  а  з  ім  разам  і  гэты  вясковы  кінамеханік.  Памятае,  як  яшчэ  ў яго  дзяцінстве  і  старыя,  і  малыя  з  розных  вёсак,  і  па  марозе  нават,  ішлі  натоўпамі, каб  паглядзець  індыйскае  кіно.  Расказвае,  што  ў  тыя  ж  80-я  ў  Віркаўскім  сельскім  клубе  не  хапала  месцаў  для  ўсіх  жадаючых,  якіх  тут  бывала  адначасова,  паводле  білетаў,  да  60.  А  пасля  сеанса  “круціў”  Віктар  Васільевіч  для  вясковай  моладзі  дыскатэку,  гукаўзмац-няючая  ж  апаратура  была  добрая,  а  магнітафон   уласны  прыносіў.
Цяпер  адпачынак  у  клубе на  іншым  узроўні  арганізоўваюць  спецыялісты  культуры.   На  кіно ж  прыходзіць  арганізаваны  дзіцячы  глядач – школьнікі,  дзетсадаўцы.  Для  іх – то  дакументальнае  кіно  “Белвідэацэнтра”,  то  мультфільмы  ў  тую  ж  “Анімаёўку”  дэманструе,  то  добрае  беларускае,  расійскае  кіно.  А  цяперашні  дарослы  глядач  нешматлікі. Адно – калі  мужчыны  просяць  паказаць  цікавыя  новыя  беларускія  кінастужкі  пра  вайну.
На  сённяшнія  спрэчкі  аб  беларускім  кіно  яны,  кінамеханікі,  упэўнена  адказваюць:  беларускае  кіно  ёсць, многажанравае,  разнатэмнае,  цікавае,  змястоўнае.  Таму  будзем  цікавіцца  ім,  глядзець  усе  новыя  кінастужкі  з  удзелам  любімых  акцёраў.  І  абавязкова  адзначаць  свята – Дзень  беларускага  кіно,  бо  яно  і  для  нас,  гледачоў.

Матэрыялы  Ніны  ІЗОХ.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)