Крыж на месцы расстрэлу

размещено в: Наши новости | 1

У  вёсцы  Старыя  Максімавічы  ў  гады  вайны  адбылася  вялікая  трагедыя.
Немцы  затрымалі  дзяўчат-партызанак  і  разам  з  сямю  мясцовымі  жыхарамі кінулі  ў  засценкі.  Сярод  іх – маладзенькая  настаўніца  Алена  Іосіфаўна  Меляшкевіч,  1922  года  нара-джэння,  Вера  Іванаўна  Патупчык  (1902 г.),  Міхаіл  Ва-сільевіч  Кніга  (1870 г.), Марыя  Мікітаўна  Кніга   (1887 г.), Дзмітрый  Міхайлавіч  Кніга  1915г., Хрысціна  Нікіфараўна  Патупчык  (1870 г.), Фядора  Міхайлаўна  Кніга,  1906 года  нараджэння.  Пасля  катавання  іх  павялі  праз  усё  сяло  на  выган  і  расстралялі.  Мясцовыя  жыхары  сваіх  блізкіх  праз  некалькі  дзён  адкапалі  і  перапахавалі  на  могілках,  а  невядомыя  дзяўчаты  так  і  засталіся  на  тым  месцы.    Больш  сямідзесяці  гадоў  аб  месцы   расстрэлу  мірных  грамадзян  ведалі  толькі  мясцовыя  жыхары  ды  нязграбныя  грушы-дзічкі,  што  прараслі  тут і  цягнуцца  да  сонейка. Напэўна,  сама  матухна-прырода  такім  чынам  вырашыла  абазначыць  месца,  дзе  фашысты  расстралялі  людзей.  Летась  на  месцы  расстрэлу  мірных  жыхароў ,  дзякуючы  старанням  нераўнадушных  людзей – Сяргея  Пятровіча  Шчэпкі,  дырэктара  Максімавіцкага  СДК,  і  Васіля  Васільевіча  Белага  –  старшыні   праўлення  КСВК  “Калгас  Радзіма”, –  устаноўлены  і  настаяцелям  Свята-Дабравешчанскага  прыходу   протаіерэем  Сергіем  асвечаны  крыж,  пад  якім  пакояцца  дзяўчаты,  імёны  якіх,  на  вялікі  жаль,  так  і   канулі  ў  Лету.  Вось  нарэшце  і  гэтыя  дзве  душы  вызвалены  ад  блуканняў  і  пакут  і  спачываюць  вечным  сном.

Аліна СУДНІК.

One Response

  1. Владимир Наумович Дулебенец

    Спасибо, Алина…. Вы не даете Памяти забыться о былом. Я считал, что в Беларуси «никто не забыт и ничто не забыто!» Ан нет! Прошло 69 лет ожиданий покойным душам, что бы отдали им последние почести и вызвалили от блуканий и покут и обеспечили патриоткам спокойный вечный сон на земле обильно политой кровью…

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)