Клічаў зноў у ліку пераможцаў!

размещено в: Наши новости | 0

Для  работнікаў  лесу  з  Клічаўшчыны  за  нязменнае  правіла – быць  у  ліку  пераможцаў  абласной  галіновай  спартакіяды.  Свой  высокі  ўзровень  нашы  спартсмены  зноў  пацвердзілі,  у  гэты  раз на абласной зімняй спартакіядзе  прадпрыемстваў лясной  гаспадаркі,  якая  адбылася    11-12  студзеня  2013 года   на базе  ДЛГУ «Магілёўскі  лясгас»  і  ў  якой  удзельнічалі  13  каманд  з  лясгасаў  Магілёўшчыны.

У  выніку  ўпартых  і  бескампрамісных  спаборніцтваў  на  лыжнай  трасе  каманда  ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас”  заваявала  2-е  агульнакаманднае  месца.  У яе складзе   выступалі:  станочнікі  дрэваапрацоўчых  станкоў  лесапункта  Сяргей  Акуліч,  Іван  Сушко  і  Марыя  Гузава,  ляснік  Бёрдаўскага  лясніцтва  Васіль  Шамаль,  эканаміст  Кацярына  Ачыновіч,  памочнік  ляснічага  Патоцкага  лясніцтва  Валянціна  Крыскевіч.
Лаўры  перамогі  ў  абласной  спартакіядзе  (ужо  не  першы  год)   заваявалі  ў  асабістым  першынстве    лепшыя  лыжнікі  раёна  і  вобласці – Кацярына  Ачыновіч  (сярод  жанчын)  і Сяргей  Акуліч (сярод  мужчын).
У  жаночай  эстафеце  нашы  лыжніцы  Марыя  Гузава,  Валянціна  Крыскевіч  і  Кацярына  Ачыновіч – на  другой  пазіцыі,  а  каманда  ў  складзе  Івана  Сушко,  Васіля  Шамаля,  Сяргея  Аку-ліча  ў  мужчынскай  эстафеце – на  трэцяй.
Па  выніках  спаборніцтваў  каманда  прадпрыемства  ўзнагароджана  Кубкам,  Дыпломам  ІІ  ступені,  заахвочана  матэрыяльна.  А лідарам  лыжных  гонак  у  асабістым  заліку  і  эстафеце  ўручаны   дыпломы  адпаведнай  ступені, медалі  і  грашовыя  ўзнагароджанні.
Прыемна  адзначыць,  што  ўзровень  клічаўскіх  лыжнікаў  застаецца  на  ранейшым  высокім  узроўні.  Сведчаннем  таму – запрашэнне  Кацярыне  Ачыновіч  і  Сяргею  Акулічу  выступіць  у  складзе  зборнай  каманды  Магі-лёўскага ДВЛГА  ў  рэспубліканскай  галіновай  спартакіядзе,  якая  адбудзецца  1-2  лютага.  А  17-23  лютага   ўжо  ў  складзе  каманды  Міністэрства  лясной  гаспадаркі  Рэспублікі  Беларусь  яны  выйдуць  на  старты  45-х  Еўрапейскіх  лясных  лыжных  гонак,  якія  будуць  праходзіць  у  мястэчку  Дэльніцэ  Рэспублікі  Харватыя.  Так  трымаць,  калегі!

Святлана  Чарэйчык,
намеснік  дырэктара  ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас”  па  ідэалагічнай  рабоце.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)