Клічаўскаму краязнаўчаму музею споўнілася 50 гадоў

размещено в: Наши новости | 1

Пачатак пачаткаў

Адкрыццё грамадскага музея партызанскай славы ў пасёлку Цераболь, 1964 г.

Слова “музей” у пераводзе з грэчаскага азначае “храм муз”. У сучасным свеце налічваецца толькі буйнейшых музеяў каля 150 тысяч, без уліку мноства іншых. У кожнага з іх, безумоўна, ёсць яркая індывідуальнасць, свой непаўторны воблік.
Першы музей на Клічаўшчыне быў адкрыты па ініцыятыве ветэранаў партызанскага руху ў 1964 годзе ў самым сэрцы Клічаўскай партызанскай зоны – пасёлку Цераболь. Гэта быў музей партызанскай славы.
У 1967 годзе Савет Міністраў СССР прыняў рашэнне (ад 30 студзеня) аб стварэнні дзяржаўнага музея народнай славы ў г.п. Клічаве. З пасёлка Цераболь перавезлі драўляны будынак. Першая экспазіцыя была ўрачыста адкрыта 10 жніўня 1969 года. Над яе стварэннем працавалі першы дырэктар музея Міхаіл Савельевіч Канапліцкі і навуковы супрацоўнік Аляксей Пятровіч Вікторчык – краязнаўцы з вялікай літары. Першымі музейнымі наглядчыкамі (смотрителями — рус.) доўгі час працавалі Матрона Фёдараўна Канапліцкая і Таісія Фёдараўна Паўловіч.

Аб калегах – з першых вуснаў.

Таццяна КАСЦЮКЕВІЧ, галоўны захавальнік фондаў краязнаўчага музея амаль напрацягу 30 гадоў:
—Першыя крокі ў музейнай справе мне пашчасціла рабіць пад началам Міхаіла Савельевіча Канапліцкага. Магу сказаць, што гэта быў надзвычай працаздольны чалавек, патрыёт, які самааддана любіў свой край, выдатна ведаў гісторыю партызанскага руху на Клічаўшчыне. Яго ведалі практычна ўсе тагачасныя жыхары раёна, ветэраны вайны, на той час маладыя, усе цягнуліся да гэтага энтузіяста. Міхаіл Савельевіч сам ладзіў розныя экспедыцыі, быў апантаным збіральнікам музейных экспанатаў, вёў музейныя экскурсіі. Памятаю яго ў рабочым халаце, бо пастаянна працаваў з фарбамі, трафарэтамі, як мастак-афарміцель афармляў стэнды, выставы, экспазіцыі.
На самым пачатку сваёй “музейнай біяграфіі”, я каля 5 гадоў працавала і навуковым супрацоўнікам, першы наш сумесны

Стварэнне першай экспазіцыі музея. Злева направа: навуковы
супрацоўнік А.П. Вікторчык, М.С. Канапліцкі і мастак, 1960-я гады.

паспяховы творчы тандэм з Міхаілам Савельевічам – адкрыццё імя знака-мітага земляка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, беларускага адмірала-франтавіка Пятра Сцяпанавіча Дроніна (1922 – 2010 год), ураджэнца вёскі Хадэчына Клічаўскага раёна. У 1969 годзе стаў контр-адміралам, камандуючым 9-й эскадры падводных лодак Паўночнага флоту. З 1978 года ў запасе, віцэ-адмірал. З 1973 года праходзіў службу на пасадах намесніка начальніка Каспійскага, Севастопальскага (вышэйшага) ваенна-марскіх вучылішчаў.
У нас завязалася цесная перапіска, сяброўства з Пятром Сцяпанавічам. Пасля ён прыязджаў на Клічаўшчыну, у наш музей падарыў нямала экспанатаў – уласных дакументаў, рэчаў.
Канапліцкі Міхаіл Савельевіч у 1966 го-дзе ўзнагароджаны памятным медалём “За актыўную работу па ахове і прапагандзе помнікаў гісторыі і культуры” беларускага дабравольнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
У 1978 годзе наш музей быў узнагароджаны Дыпломам Міністэрства культуры БССР за поспехі ў навукова-асветніцкай і экспазіцыйнай рабоце.
Першага навуковага супрацоўніка музея, чалавека-легенду – Аляксея Пятровіча Вікторчыка — на Клічаўшчыне добра

Экскурсію вядзе навуковы супрацоўнік музея А.П. Вікторчык, 1970-я гады.

ведаюць. Ураджэнец вёскі Закоркі, старэйшы сын Пятра Мацвеевіча Вікторчыка, актыўнага арганізатара партызанскага руху ў раёне. Маці Аляксея, Праскоўю Нікіфараўну, яго братоў і сясцёр (7 чалавек) немцы расстралялі 23 лютага 1942 года. Аляксей Пятровіч у гады Вялікай Айчыннай вайны быў ваенным лётчыкам. Ён — удзельнік аперацыі “Баграціён” па вызваленні Беларусі, у складзе 17-га начнога бамбар-дзіровачнага авіяполка бамбіў ваенныя часці ў Оршы, Асіповічах, Бабруйску, удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, бітвы за Маскву і на Курскай дузе. Ён двойчы быў паранены, у целе з вайны заставаўся 21 асколак, 15 з якіх ён атрымаў пры вызваленні роднай Магілёў-шчыны і горада Мінска, астатнія – пад Варшавай. Яго лічылі загінуўшым, але ён выжыў. За свае баявыя подзвігі ўзнагароджаны ордэнам Вя-лікай Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Пасля вайны А. П. Вікторчык стаў адным з ініцыятараў ветэранскага руху па стварэнні ў Клічаве мемарыяльнага музея народнай славы. З 1967 па 1977 гады працаваў тут навуковым супрацоўнікам. Нямала зрабіў для таго, каб сённяшнія клічаўляне любілі свой край і ведалі гісторыю малой Радзімы.
З 1985 па 2005 гады калектыў музея ўзначальвала Лідзія Лук’янаўна Ачыновіч. У 1992 годзе было прынята рашэнне аб пашырэнні экспазіцыйнай плошчы і перапрафіліраванні музея народнай славы ў краязнаўчы. Пачаліся буйныя работы па рэканструкцыі яго будынка, стварэнні новых экспазіцый.

Мая Клічаўшчына: ад каменнай сякеры да камп’ютарных тэхналогій

Зараз у фондах установы культуры “Клічаўскі краязнаўчы музей” захоўваецца 10685 музейных прадметаў, з якіх 6937 – асноўнага фонду, 3748 – навукова-дапаможнага. Увесь спектр развіцця краю адлюстраваны ў 9 экспазіцыйных залах: уводнай, “Археалогія”, “Рака і чалавек”, “Культура і быт земляробаў”, “Святыя лікі вечнасці”, “Гісторыя Клічаўскай партызанскай зоны”, зале прыроды, зімовым садзе. Дэманстрацыйная плошча ўсіх залаў музея складае 332,2 квадратных метра.
Асаблівасць музея – наяўнасць аптэкарскага агароду з лекавымі і рэдкімі раслінамі. Гэта экспазіцыя пад адкрытым небам дзейнічае з мая па кастрычнік і знаёміць наведвальнікаў са светам раслін, распавядае аб лекавых уласцівасцях вядомых і малавядомых прадстаўнікоў флоры.
Не кожны краязнаўчы музей можа па-хваліцца, што ў яго фондах ёсць мясцовыя экспанаты, якім па некалькі тысячагоддзяў! Калекцыя археалогіі ўтрымлівае каля 300 музейных прадметаў: прылады працы эпохі бронзы 2- га тысячагоддзя да н.э. (сякеры-кліны каменныя і крамянёвыя, сякеры і малаток каменныя свідраваныя, нажы крамянёвыя), упрыгожванні дрыгавічоў X-XII стагоддзяў (бусіны зярністыя медныя, сердо-лікавая, шкляныя мнагаколерныя і іншае, фрагменты керамікі з арнаментам).
Сярод экспанатаў музея, што маюць асаблівую каштоўнасць, — камплект жаночых упрыгожванняў дрыгавічоў (падвеска-медальён з выявай птушкі, якая трымае ў дзюбе вінаградную гронку), вырабы Клічаўскага шклозавода Ханоні Грэнгаўза 1901—15 гг. (мухалоўка, аптэчны посуд, бутлі), выдзеўбаны човен, рэдкія наміткі і інш.
У музеі знаходзіцца першы падручнік па геаграфіі Беларусі (г.Вільня, 1919г.) першага беларускага прафесара геаграфіі А. А. Смоліча, ураджэнца вёскі Бацэвічы Клічаў-скага раёна.
Сярод найбольш цікавых дакументаў – дагавор на атрыманне пазыкі ў сялянскім пазямельным банку г. Бабруйска на пакупку зямлі 11 сялянамі в. Анатолеўка (1909 г.) і ўводны ліст на права валодання гэтай зямлёй (1910 г.).
У пачатку 2000-х гадоў праведзена рэканструкцыя Клічаўскага музея, сюды ўкладзены значныя дзяржаўныя сродкі, веды, вопыт, творчы пошук як яго супрацоўнікаў, так і мастакоў, гісторыкаў Беларусі. Музей цудоўна прафесійна аформлены, у ім адкрыты новыя залы, экспазіцыі. У прыватнасці, вялікую цікавасць дарослых і малых наведвальнікаў выклікае “Зала прыроды”, якую стварылі практычна з нуля. Гэта штучна створаны куточак дзіўнай прыроды, у якім каля 20 таксадэрмічных скульптур насельнікаў клічаўскіх лясоў, прымяняецца агучванне. Асноўнае фінансаванне на стварэнне гэтай залы праведзена Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Спонсарам выступіла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
За апошнія гады фонды музея значна папоўніліся. Камплектаванне фондавых калекцый адбывалася як за кошт сродкаў праграмы “Культура Беларусі” (антыкварнымі прадметамі быту памешчыкаў укамплектаваны “Зімовы сад”, набыта шмат іншых экспанатаў), так і шляхам супрацоўніцтва з рознымі мытнямі Беларусі (карціны нямецкіх мастакоў, калекцыя халоднай зброі канца XІX —пачатку XX стагоддзя, калекцыя сталовых прыбораў XІX стагоддзя, калекцыя знакаў адрознівання 3-га рэйха і іншае).
Сярод каштоўных апошніх паступленняў у музей – частка cкарбу старадаўніх манет (733 штукі), знойдзенага ў 2016 годзе на тэрыторыі раёна. Яны адносяцца да ХVІІ стагоддзя, магчыма, перыяду Паўночнай вайны, адчаканеныя на манетных дварах манархаў Рэчы Паспалітай, Швецыі, Прусіі. Асноўная колькасць манет – соліды. Сярод іх медныя – рыжскі солід Крысціны Ваза (каралевы Швецыі), солід Крысціны Ваза (Лівонія), солід Сігізмунда ІІІ Ваза (Польша), солід Густава Вільгельма (Прусія) і іншыя. Ёсць тут і польскія 1,5 гроша (палтаракі), трохграшовыя манеты, грошыкі, у складзе якіх серабро.
Сёння Клічаўскі краязнаўчы музей крочыць у нагу з часам. Нароўні з традыцыйнымі формамі работы, такімі як музейныя заняткі, лекцыі, экскурсіі, выстаўкі, тэматычныя эксурсіі, у прыватнасці, аглядавая экскурсія па музеі, “Старонкі сівой даўніны”, “Гісторыя Клічаўскай партызанскай зоны”, “Падарожжа па аптэкарскім агародзе”, “У партызанскую зону”, “Па мемарыяльным комплексе партызанскай славы “Усакіна”, выкарыстоўваюцца і запатрабаваныя новыя формы работы.
Палюбіліся наведвальнікам музея, турыстам з розных рэгіёнаў Беларусі і замежжа экскурсіі з элементамі тэатралізацыі, рэканструкцыі гістарычных падзей. Так гісторыя “ажывае”, робіцца блізкай, зразумелай. Напрыклад, у зале “Гісторыя Клічаўскай партызанскай зоны” наведвальнікаў чакаюць песні ваеннай пары пад гармонік, этнаграфічныя матэрыялы “распавядаюць” пад гукі старадаўніх абрадавых песень, стук бёрдаў ткацкага станка і г.д.
Усё болей і болей наведвальнікаў збірае Ноч Музеяў, якая ладзіцца тут ужо каля дзесяці гадоў, пасяджэнні ў музычнай гасцінай. Нямала маладых пар з усяго раёна, якія ўступаюць у шлюб, праводзяць тут вясельныя фотасесіі.
Музей пастаянна праводзіць актыўную выставачную дзейнасць. Арганізуе перасоўныя і стацыянарныя выстаўкі з уласных фондаў, прымеркаваныя да ўсіх буйных мерапрыемстваў раёна.
У свеце пануе рыначная эканоміка, вось і прыкмета сучаснай музейнай дзейнасці – арганізацыя альтэрнатыўных, прывазных камерцыйных выставак. Актыўныя наведвальнікі музея могуць прыгадаць аб цудоўнай прыватнай выстаўцы матылькоў, выставачным праекце Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея і Нацыянальнага архіву Беларусі “1812-ы: погляд скрозь два вякі”, выстаўцы мастацкіх работ М.Рыжова, члена Саюза мастакоў Беларусі, і многіх іншых. У сакавіку 2016 года ў музеі дзейнічала выстаўка пасольства Японіі ў Рэспуб-ліцы Беларусь, у снежні – выстава “Планетарый. Таямніцы зорнага неба” або “Атракцыён віртуальная рэальнасць”.
“Толькі за 2016 год, – распавядае дырэктар музея Наталля Уладзіміраўна ХРАМЯНКОВА, – наведвальнікамі музея сталі больш як 9000 чалавек. Мы супрацоўнічаем па дагаварах з рознымі турфірмамі Магілёва і Бабруйска, прыязджаюць да нас і экскурсійныя групы з суседніх Быхаўскага, Кіраўскага, Асіповіцкага раёнаў, нават з Мінскай вобласці. Сярод нашых гасцей штогод нямала людзей з краін бліжняга і далёкага замежжа.
Актыўныя наведвальнікі нашага му- зея – выхаванцы дзіцячых садкоў, вучні школ. Для іх нашы навуковыя супрацоўнікі рыхтуюць музейныя заняткі як ва ўстановах адукацыі, так і непасрэдна ў музеі, праводзяць экскурсіі. Вельмі да спадобы ім заняткі з прымяненнем дзіцячага квэста – вострасюжэтнай прыгодніцкай, сюжэтна-ролевай гульні. Арыгінальнасць гэтага яе віда – фізічная актыўнасць удзельнікаў, якім неабходна яшчэ і рашаць розныя заданні і галаваломкі, а тэмы – нязменна звязаны з гісторыяй края”.

Музейная справа – гэта любоў назаўсёды

У музейнага работніка свой кодэкс гонару, асаблівая спецыфіка працы. Патрэбна быць вельмі адказным, усідлівым,

Л.Л.Ачыновіч, Н.У. Храмянкова, Т.М. Касцюкевіч, С.А. Зобаў, Т.А. Атраднава, Г.М. Кунусава, А.М. Захарава.

грунтоўным, глыбокім чалавекам. Гэтыя якасці неабходныя ў рабоце па зборы прадметаў музейнага значэння, правя-дзенні этнаграфічных, навуковых экспедыцый, па навуковай апрацоўцы і пашпартызацыі музейных прадметаў, унясенні ў электронны каталог прадметаў асноўнага фонду са старых і з новых паступленняў, захаванасці давераных калекцый, складанні іх тапаграфічных вопісаў, напісанні навуковых даведак… Адначасова трэба быць творчай асобай, любіць работу з людзьмі, быць цікавым сабе і аўдыторыі.
“Мне пашчасціла больш як 30 гадоў працаваць у творчым, дружным, стабільным калектыве музейных работнікаў, а апошнія больш за дзесяць гадоў – узначальваць яго, – дзеліцца Наталля Храмянкова. – Так ужо складваецца, што музейная справа для большасці з нас – гэта любоў праз ўсё жыццё. Толькі добрым словам можна ўзгадаць ветэранаў працы музея навуковага супрацоўніка Людмілу Яўгенаўну Русецкую, наглядчыка Таццяну Станіславаўну Фурсаву. Больш як два дзясяткі жыцця аддала любімай справе Лідзія Лук’янаўна Ачыновіч, чалавек творчы, энтузіяст, аўтар многіх цікавых распрацовак. Напрыклад, яе ідэя – наш аптэкарскі агарод, сённяшнія інтэрактыўныя формы работы з дзецьмі. За педагагічны і асветніцкі ўклад у выхаванне падрастаўчага пакалення Лідзія Лук’янаўна была ўзнагароджана памятным медалём “2000 гадоў Хрысціянству”.
Сёння музей ужо нельга ўявіць без галоўнага захавальніка фондаў Таццяны Мікалаеўны Касцюкевіч. Адданасцю прафесіі вызначаецца вопытнейшы наглядчыка Тамара Андрэеўна Атраднава. За фінансавую дзейнасць установы ў поўным адказе бухгалтар Галіна Мікалаеўна Кунусава.
Нядаўна ў калектыў уліліся малады спецыяліст Сцяпан Аляксандравіч Зобаў, па адукацыі гісторык-археолаг, наглядчык Марына Мікалаеўна Лескавец.
Усім калегам я ўдзячная за рэзультатыўную сумесную працу, дзякуючы якой наш музей ужо даўно выйшаў па-за свае межы, запатрабаваны і любімы насельніцтвам.
Хачу выказаць шчырую падзяку ўсім жыхарам і ўраджэнцам раёна, якія жывуць у бліжнім і далёкім замежжы, за нераўнадушша да сваёй гісторыі, за непарыўныя сувязі з нашым музеем. Тыя пазіцыі, што музей займае сёння ў галіне, – рэзультат нашай сумеснай дзейнасці. Сярод клічаўлян і ўраджэнцаў раёна вельмі шмат здатчыкаў самых розных рэдкіх і ўнікальных прадметаў. Гэта дорага каштуе”.
Ад імя грамадскасці, усіх землякоў пажадаем Клічаўскаму краязнаўчаму музею далейшага развіцця і працвітання, а калектыву – душэўнага гарэння, творчага натхнення, захаваць маладосць і дабрыню вашых сэрцаў на доўгія-доўгія гады.

Матэрыялы Ніны ІЗОХ.

Один ответ

  1. Degano

    Какой-то странный состав у Бацевичского клада… Где нормальные монеты полуталеры, талеры, дукаты??? Какой смысл закапывать килограммы мелочи? Это как сегодня складировать 1,2,5 копеечные монеты при наличии 500рублевой купюры в ходу. кто-то явно что-то умалчивает.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)