Клічаўскае УКП “Жылкамгас” занесена на абласную Дошку гонару

размещено в: Наши новости | 0

–У  гэтым  поспеху,  – адзначае  дырэктар  УКП  “Жылкамгас”  Валянцін  Мечыслававіч  Язвінскі,  які  нязменна  ўзначальвае  прадпрыемства  ўжо  больш  за 20  гадоў, – уклад  кожнага  члена  нашага  зладжанага,  працаздольнага  калектыву,  у  якім  сёння  больш  за  330  чалавек.  Гэта  прызнанне  нашых  намаганняў  на  карысць  спажыўцоў  жыллёва-камунальных  паслуг,  бо  мы  забяспечваем  людзей цяплом,  вадой, ствараем  камфорт  у  жыллі  і  службовых  памяшканнях  як  клічаўлян,  так  і  жыхароў  сельскіх  населеных  пунктаў,  займаемся  добраўпарадкаваннем  вуліц  і  двароў  і  г.д.  Для  нашага  калектыву быць  занесеным  на  абласную  Дошку  гонару  вельмі  пачэсна  і  абавязвае  нас  да  яшчэ  больш  высокага  ўзроўню  дзейнасці.
Кожны  звычайны  працоўны  дзень  на  прадпрыемстве  пачынаецца  з ранішняй планёркі  на  вытворчай  базе  прадпрыемства,  дзе  абмяркоў-ваюцца  ўсе  надзённыя  праблемы  і  задачы.  А  іх  што-дня  даводзіцца  вырашаць  безліч,  значных  і  дробных,  такіх,  як  цеплавая  мадэрнізацыя  дамоў,   рамонт  дахаў,  замена  труб  ацяплення  на  ПІ-трубы  або  абрэзка,  краніраванне    дрэў,  уборка  пад’ездаў  і  г.д.  Але  калі    калектыў – адна  каманда,  усё  ўдаецца.  Так,  за  2012  год  УКП  “Жылкамгас”  выканала  большасць  паказчыкаў дзейнасці.  У  прыватнасці,   паказчык  па  энергазберажэнні  склаў  мінус  6,1  (пры  плане — 6,0);  удзельная  вага  мясцовых  відаў  паліва  ў  агульным  яго   спажытым   аб’ёме  склала   96,6%;  выкананы  даведзеныя  вартасныя  нарматывы  сабекошту  асноўных  жыллёва-камунальных  паслуг;  даведзены  паказчык  па   сярэднемесячнай  зар-плаце  выкананы,  зніжаны  затраты  на  аказанне  паслуг  ЖКГ  насельніцтву  ў  супастаўных  цэнах  (-10,1%)  і  г.д.  Зроблена  шмат,  але   на  дасягнутым  калектыў   УКП  “Жылкамгас”  не  збіраецца  спыняцца,  вектар  развіцця – толькі  пазітыўны.

Ніна  Ізох.

На  здымках:
1.Цеплавая  мадэрнізацыя  жылых  дамоў – адзін  з  новых  сучасных  накірункаў  дзейнасці  УКП  “Жылкамгас”.  Зараз  гэтыя  работы  прадпрыемства  вядзе  ў  8-кватэрным  доме № 72  па  вуліцы  Піянерскай.  Такія  ж   запланаваны  тут  сёлета ў  суседнім  4-кватэрным  доме                        № 70 .  На  вытворчым  аб’екце: В.М. Язвінскі  і  майстар   участка  жыллёвага  фонда Н.У.  Узкая.
2. Нарыхтоўку  паліва – шчапы –  для  кацельнай  гаспадаркі  прадпрыемства  вядзе  і  ўласнымі  сіламі.  Створаны і  эфектыўна дзейнічае спецыяльны  ўчастак, закуплена  неабходная  тэхніка.  На  аб’екце   спецыялісты  прадпрыемства:  галоўны   інжынер  А.В. Грынько,   вядучы  інжынер  вытворча-тэхнічнага  аддзела А. І. Броўка,  інжынер  па  ахове  працы  Д.Г. Стасевіч,  майстар  участка  па  нарыхтоўцы  мясцовых  відаў  паліва  В.В.  Якімавец.   (Фота з архіва рэдакцыі).

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)