Клічаўлянка стала пераможцай рэспубліканскага юніёрскага ляснога конкурсу ў намінацыі “Экалогія лясных культур”

размещено в: Наши новости | 0

“Квітней, мой лес!”

Такую  паэтычную  назву   мае  рэспубліканскі  юніёрскі  лясны  конкурс,  які  штогод  з  20  красавіка па 20  чэрвеня  праводзіць    Міністэрства  лясной  гаспадаркі  Беларусі.  Ён  стаў  добрай  традыцыяй  у  справе  фарміравання  сярод  моладзі  беражлівых  адносін  да  лесу  і  яго  жыхароў.
У  конкурсе  прымаюць  удзел  члены  школьных  лясніцтваў,  а  таксама  студэнты – будучыя  спецыялісты  лясной  гаспадаркі.  Конкурс  праходзіць  у  два  этапы  ў  намінацыях  “Устойлівае  лесаўпраўленне”,  “Экалогія  лясных  раслін”  і  “Экалогія  лясной  жывёлы”.
На  абласным  узроўні   першы   этап  конкурсу  праводзіўся  з  20  красавіка  па  20  мая.  Для  ўдзелу  ў  ім  неабходны  пакет  дакументаў  і  рэферат  у  Магілёў-скае  дзяржаўнае  вытворчае  лесагаспадарчае  аб’яднанне  прадставіла  і  сямікласніца  Крысціна  Сазанавец,  вучаніца  СШ  №2  горада  Клічава,  на  базе  якой  ужо  трэці  год  дзейнічае  школьнае  лясніцтва.  Тэмай  сваёй  работы  аўтар  выбрала  “Экалагічны  маніторынг  участка  Клічаўскага  лясніцтва (кварталы № 19,  20, 32)”.
Па  выніках  абласнога  этапу  ў  клічаўлян  ёсць  падставы  парадавацца  за  поспехі  юнай  зямлячкі.  Паводле  рашэння  журы  Крысціна  стала  пераможцай  у   намінацыі  “Экалогія  лясных  культур”.  Яна   заняла  першае  месца,  узнагароджана  дыпломам  І  ступені.
Цяпер  Крысціна, як  канкурсант, які  заняў  прызавое  месца  на  першым  абласным  этапе,   рыхтуецца  да  ўдзелу ў  другім  этапе  конкурсу.  Яго  арганізуе  ўжо  Мінлясгас.  Зараз  ёй  неабходна  правесці  прэзентацыю  свайго  рэферата перад  членамі рэспубліканскага  журы  з  выкарыстаннем  камп’ютарных  тэхналогій    і  адказаць  на   іх   шматлікія  пытанні,  набраць  запаветныя   максімальныя  10  балаў!  Вось  такая  няпростая  задача  стаіць  перад  клічаўскай  школьніцай.  Віншуем    Крысціну  і  яе  кіраўніка,  настаўніцу  біялогіі  Наталлю  Аляксееўну  Кнігу  з  перамогай!  Жадаем   і  надалей  быць  першымі  сярод  роўных!
Хацелася  б  яшчэ  некалькі  спыніцца  на  змесце  рэферата, бо  ён  датычыцца  жыцця  і  адпачынку  кожнага  клічаўляніна.  У  гэтай  рабоце   аўтар  правёў  даследаванні  ўчастка  Клічаўскага  лясніцтва (у  яго  ўваходзіць  і  тэрыторыя  наўкол  Кургана  Бессмяротнасці,  лесапункта),  замацаванага  за  СШ  № 2   Клічава,  і  яго  цікавіла,  наколькі  спрыяльнае  экалагічнае  становішча  на  гэтай  тэрыторыі  і  ці  мэта-згодна  яе  выкарыстоўваць  для  стварэння  тут зоны  адпачынку.   Быў  праве-дзены  маніторынг  сацыяльна-эканамічнага   і  прыроднага  блокаў,  падрыхтаваны  праект  стварэння  зоны  адпачынку  ў  лясным  масіве.  Сабраны  надзвычай  багаты  рознахарактарны  матэрыял.  Рэдакцыю  ж  больш  за  ўсё   за-цікавілі   прапановы   наконт  стварэння  ў  гэтым  мікрараёне  зоны  адпачынку,  тым  больш  што  пачатак  ужо  зроблены.  Бо  некалькі  гадоў  тут    дзейнічае запатрабаваная  спартсменамі  раёна  і  клічаўлянамі  лыжная  траса,  устаноўлена  электралінія  для  яе  асвятлення  ў  вячэрні  час.  Аўтар    рэферата  і  яго  кіраўнік  прапаноўваюць:  ачысціць    тэрыторыю  ад  смецця,  ачысціць  і  паглыбіць   пруд,  які  тут  ёсць,  устанавіць  каля  яго  лавачкі,  па-будаваць  пункт  пракату  канькоў  і  лыж  побач  са  стартавай  пляцоўкай  лыжнай  трасы,  на  якой  заасфальтаваць  участак  пад  лыжаролерную  трасу; насыпаць  побач  з  вадаёмам  горку  для  катання  на  санках  у  зімовы  час  і  многае  іншае.
На  наш  погляд,  прапановы  слушныя  і  варта  ўвасобіць  іх  у  жыццё.  Дарэчы,  паводле  апытання  вучняў  школы,   добрая  іх  частка  толькі  “за”,  яны  гатовы  папрацаваць на   такіх  аб’ектах.   Думаецца,  што  клічаўляне,  работнікі  прадпрыемстваў, моладзь,  аматары  спорту  на  добраахвотнай  аснове    падтрымалі  б гэту  выдатную  ідэю. Усім  мірам  можна  вырашыць  важную  праблему  ў  арганізацыі   адпачынку  гараджан.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)