Клічаўляне ўразілі і здзівілі сваёй самабытнасцю

размещено в: Наши новости | 2
Майстры Пётр Арцем'еў і Анатоль Белазор

Нацыянальную культуру кіраўнік дзяржавы акрэсліў як неад’емную складаемую суверэнітэту краіны. Культура ж фарміруе дух нацыі. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця ўсіх відаў мастацтва і культуры. Найважнейшая іх частка – народныя промыслы і рамёствы.
Адраджэнню і развіццю іх надаецца вялікая ўвага як у краіне ў цэлым, так і на рэгіянальным узроўні. Гэта праблема выносілася і на разгляд нядаўняга чарговага пасяджэння 7 сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, якая праходзіла з удзелам губернатара вобласці Пятра Рудніка. У час яе ў аблвыканкаме працавала выстаўка-продаж экспанатаў народных промыслаў розных раёнаў вобласці, у тым ліку і Клічаўшчыны. 
Як расказала дырэктар раённага Дома рамёстваў Лізавета Кавалёва, творчасць майстроў клічаўскай зямлі атрымала высокую ацэнку арганізатараў выставы.
Клічаўляне здзівілі і ўразілі самабытнасцю, рознапланавасцю прадстаўленых вырабаў. І нездарма. Цудам рук чалавечых можна назваць вышыўку майстрых Кацярыны Сакавай і Наталлі Касуха, якія рэканструявалі два вясельныя ручнікі пачатку 20 стагоддзя, а зрабілі іх у свой час Надзея Патапаўна Ананіч з Люціна і Ніна Мікітаўна Пінчук з Ліпніцы. Даволі рэдкае сёння на Магілёўшчыне кавальства. Таму адмысловыя каваныя работы маладога майстра з Клічава Пятра Арцем’ева выклікалі шчыры інтарэс і высокую ацэнку як «калег па цэху», так і ўдзельнікаў сесіі Савета дэпутатаў, наведвальнікаў выставы.
А работы майстра лазапляцення Анатоля Белазора з аграгарадка Бацэвічы разышліся проста на «ура». За невялікі час у яго раскупілі каля 40 маленькіх сувенірных кошычкаў і нямала мініяцюрных і ў натуральную велічыню лапцей з ліпавага лыка.
Свае цудоўныя вырабы прадставілі на выставе разьбяры па дрэву з Востраўскага філіяла раённага Дома рамёстваў Мікалай Розум і Фёдар Баравік, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Святлана Жданоўская са станцыі Нясята і Наталля Лапаціна, метадыст-майстар РДР (аплікацыя саломкай), Яўгенія Пятраева, метадыст-майстар РДР (інкрустацыя саломкай і роспіс па дрэву).
Бясспрэчна, прыемна тое, што нашы майстры гэтак ярка і важка заявілі аб самабытнасці Клічаўшчыны на ўсё Падняпроўе. Выдатна і тое, што ўмацоўваюцца творчыя сувязі, а ў скарбонцы – новыя здабыткі і жаданне адрадзіць, зберагчы, прымножыць спадчыну.

Ніна ІЗОХ.

2 Responses

  1. Наталья

    Да, с Вами согласна на все сто. Уж слишком искуственный язык статьи и этот хвалебно-патриотический стиль, как пыль в глаза… Не хватает деталей, разносторонности взглядов, мнений, диалогов участников. Говорить о том, какие все молодцы, как всё здорово — это значит лишать читателя выбора… Автор должен видеть и обратную, проблемную сторону во всём, всегда и везде. Нужно научиться думать критически и видеть как бы со стороны. Ведь, извините, читатель тоже не дурак. И ко всему нам интересно, как ни странно, читать о проблемах… а не об успехах.

  2. Ира

    Матэрыял чытаецца цяжка. Ды якія там у Клічаве створаны ўмовы для развіцця ўсіх відаў мастацтва і культуры? Кошыкі ды ручнікі, хіба ж гэта ўсе віды? Ці аўтар толькі і ведае гэткія віды мастацтва? І яшчэ, цікава, як можна выклікаць «высокую ацэнку»?

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)