Каманда ДЛГУ «Клічаўскі лясгас» заняла 2-е месца сярод 13 лясгасаў вобласці

размещено в: Наши новости | 0

Найлепш аб’ядноўваюць калектыў не толькі вытворчыя задачы, а і агульныя інтарэсы, той жа спорт. Людзі адчуваюць сябе адной камандай, нацэленай на перамогу. І нам гэта ўдаецца. Каманда прадпрыемства – пастаянна ў ліку прызёраў галіновых спартыўных спаборніцтваў. Свой высокі рэйтынг зноў пацвердзілі на XIV абласной летняй спартакіядзе калектываў фізкультуры прадпрыемстваў лясной гаспадаркі, дзе каманда ДЛГУ «Клічаўскі лясгас» заняла 2-е месца сярод 13 лясгасаў вобласці. Дзмітрый Мядзведзеў, майстар змены лесапункта (падняцце гіры). Другія месцы ў гэтых відах пакінулі за сабой таксама нашы спартсмены – Сяргей Акуліч, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў лесапункта, і Юрый Касценіч, вальшчык лесу Бацэвіцкага лясніцтва. Прызавое, трэцяе, месца па лёгкай атлетыцы заваявала сакратар-машыністка лясгаса Таццяна Новікава. На вышыні былі шашысты Антаніна Шумская, вартаўнік лесапункта, і Васіль Мацюшонак, ляснік Клічаўскага лясніцтва, якія занялі трэцяе агульнакаманднае месца. Выдатную гульню прадэміанстравала каманда валейбалістаў у складзе Аляксандра Аўчыніка, Сяргея Акуліча, Аляксея Баркова, Паўла Дайнекі, Вячаслава Шэха, Ігара Якімаўца і Дзмітрыя Шварца. Яны уступілі толькіНа пляцоўкі і старты спаборніцтваў, што праходзілі на базе спартыўнага цэнтра «Рудня», выйшлі 25 спартсменаў нашага лясгаса. Вышэйшыя ступенькі п’едэстала ў асабістых заліках занялі Кацярына Ачыновіч, эканаміст лясгаса (лёгкая атлетыка) ікамандзе Чэрыкаўскага лясгаса і занялі 2-е месца.

Святлана ЧАРЭЙЧЫК,

намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце

ДЛГУ «Клічаўскі лясгас».

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)