Каб парадавала лясная прыгажуня

размещено в: Наши новости | 0

Вось-вось наступяць любімыя і светлыя святы — Нараджэнне Хрыстова і Новы год. Без прыгажуні-елачкі ніяк не абысціся. Лясная калючая госця напоўніць дом незабыўным пахам хвоі, смалы, пакліча нас у казку. Набыць елку клічаўляне змогуць на елачных базарах, якія будуць працаваць з 26 па 31 снежня, вяскоўцы — выпісаць дрэўца ў лясніцтвах. Клічаўскі лясгас просіць жыхароў і гасцей раёна ўстрымацца ад незаконных рубак елак. Дзяржаўнай лясной аховай сумесна з РАУС, органамі Мінпрыроды і дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь будуць праводзіцца рэйды па выяўленні супрацьпраўных дзеянняў, арганізаваны пасты на выездах з лесу.
Нагадваем , што нарыхтоўка навагодніх елак дазваляецца толькі юрыдычным асобам, якія вядуць лясную гаспадарку на ўчастках, спецыяльна адведзеных для гэтых мэтаў (з выпіскай адпаведных дакументаў і ўплатай за вырубку з наступнай рэалізацыяй у гатовым выглядзе).
Хочацца звярнуць увагу насельніцтва на тое, што згодна з артыкулам 15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, незаконнае знішчэнне, пашкоджанне лесу (у тым ліку незаконная рубка елак) цягнуць за сабой штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь (ад 175 тысяч да 1 мільёна 750 тысяч рублёў). Акрамя таго, парушальнік павінен будзе выплаціць яшчэ і страты за гэта дрэўца — 38 тысяч 500 рублёў. Так што, каб лясная прыгажуня парадавала, а свята было вясёлым і добрым, лепш купіце елачку. Кошт яе ўмераны. Напрыклад, елка вышынёй да 1 метра каштуе 21 тыс.500 рублёў, ад 1,1 метра да 2 метраў — 27 тыс. 500 рублёў і г. д., ад 8 метраў і вышэй — 179 000 рублёў.

Святлана ЧАРЭЙЧЫК, намеснік дырэктара ДЛГУ
«Клічаўскі лясгас» па ідэалагічнай рабоце.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)