Каб кожная хата была хлебам багата

размещено в: Наши новости | 0

З сівой  даўніны ўборка збажжа  з  палёў  была  і застаецца  адной  з  важнейшых  падзей  для хлебаробаў.  Ад

На здымку (злева направа): Уладзімір Балтушка, Іван КАНОЙКА, Андрэй МАКАРЭВІЧ, аграном, Павел ОСІПАЎ, Мікалай ДУБІНІН, Ілья ШАБУНЕВІЧ.

ураджаю  залежыць  жыццё  кожнай  сям’і,  эканамічны  стан  гаспадаркі   на  працягу  ўсяго  года. Асноўныя  збожжавая культуры  на палях – жыта,  трыцікале,  пшаніца,  ячмень,  авёс,  а  сёлета  некаторыя  гаспадаркі   вырошчваюць  і  грэчку,   проса,  сою.  Збожжа – гэта  хлеб. Думаю,  нездарма  людзі,  пытаючыся  даўней адно  ў  аднаго  пра  жыццё, цікавіліся,  як урадзіла  жыта.  Бо  ёсць  хлеб – будзе  і  жыццё.
Спёка  ўперамежку  з  дажджамі  некалькі  збаўляе  тэмпы  ўборкі,  але  хлебаробы,  у  тым  ліку  ААТ  “Нясята – АГРА”, стараюцца    выкарыстаць  кожную  спрыяльную  хвіліну,  каб  сабраць усё  да  апошняга  зярнятка.  За  Дулебняй  малоцяць  трыцікале.    Камбайны  снуюць  па  полі,   пакідаючы  пасля  сябе  раўнюткія  саламяныя  дарожкі.  Прэс-падборшчыкі  следам  скручваюць   іх  у  рулоны.  Тут  жа  дзяжураць  магутныя  МАЗы, чакаюць,  калі  напоўняцца  бункеры,  прымаюць  на  борт  і  вязуць  найкаштоўнейшы  груз  на  збожжасушыльны  комплекс.

Каб  пагутарыць  з  хлебаробамі  і  зрабіць  фотаздымак,  прыйшлося  чакаць  з  паўгадзіны пакуль  падвязуць  абед.
Прыемна  бачыць  знаёмыя  твары  людзей,  занятых  на  ўборцы  ўраджаю.  Усе  яны  прайшлі  выпрабаванне  часам,  маюць  не  толькі  высокія  прафесійныя  навыкі,  а  і  неабходнае  майстэрства.  Хуценька

На прэс-падборшчыках працуюць (злева направа): Мікалай РЫБАК, Анатоль ДОЎБНЯ, Аляксандр КУНЦЭВІЧ.

разбіраюць  міскі  з  наварыстай  капустай  і,  прымасціўшыся    за  машынамі   ў  цяньку,  абедаюць. За  мілую  душу  пайшлі  катлеты  з  рысам  і  кавалачкамі  памідораў,  кампот.   Пры  гэтым  мужчыны  не  прамінаюць  магчымасці  адпусціць  жарт  ці   па-добраму  падтруніць  над  кімсьці  з  паплечнікаў  па  працы.    Асабліва  расседжвацца  няма  часу,  хвілін  за  20  справіліся  з  ежай – і  зноў  па  машынах. Усе   выдатна  разумеюць,  што  кожная  хвіліна  на  вагу  золата,  таму  не  дапускаюць  пустога  прастою  тэхнікі.
Сёлета  на  палетках  ААТ  “Нясята-АГРА”  паспела  збожжа  на  973  гектарах.  Абмалочана   яно  ўжо  на   411  гектарах,  што  складае   42%.  На  збожжасушыльны  комплекс  дастаўлена 1751  тона  зерня.  Ураджай-насць – 42, 6 ц/га.  Найлепш  урадзіла  азімае  трыцікале,  па  44,4  ц/га  яго  намалацілі.
Лідзіруюць   на   жніве  экіпажы  Уладзіміра  Станіслававіча  Балтушкі  і  Аляксандра  Уладзіміравіча  Труса,   іх  намалот – 559  тон, Паўла  Уладзіміравіча  Осіпава  і  Івана  Уладзіміравіча  Канойкі  (518  тон),   Мікалая  Мікалаевіча  Дубініна  і  Ільі  Міхайлавіча  Шабуневіча  (391  тона), Віталя  Уладзіміравіча  Добрута  і  Рамана  Аляксандравіча  Труса, якія     намалацілі  крыху  больш за  283  тоны.
На  адвозцы  зерня  ад  камбайнаў лепшых  вынікаў  дасягнулі    вадзіцелі  МАЗаў:  Уладзімір  Мікалаевіч  Рыбак,  які перавёз  600 тон  500  кілаграмаў  збожжа,  Васіль  Васільевіч  Нямыцька  (600  тон),  Яўген  Васільевіч  Нямыцька ( 530  тон  750  кілаграмаў  збожжа).  На  трактары  Міхаіл  Казіміравіч  Шабуневіч  перавёз  18  тон  зерня.
На  збожжасушыльным  комплексе  працуюць  дзве  збожжасушылкі.  На  сушылцы  КЗСК-30  Юрый  Анатольевіч  Гулеў  і  Уладзімір  Аркадзьевіч  Калеснік  пера-працавалі  1284 тоны  сыравіны,  а  на  сушылцы  М-12  Сяргей  Леанідавіч  Каранкевіч  і  Аляксандр  Аляксандравіч  Гарбуз – 283  тоны.
Яшчэ  раз  азірнулася  на  поле.  Камбайны  ледзь  відаць  на  гарызонце,  і  толькі  белакрылыя  буслы,  якіх  тут  вялікае  мноства  і  якія  сталі  сваеасаблівым  сімвалам   Беларусі,  па-гаспадарску  шпацыруюць  па  пожні.  Яны  ўзняліся ў  неба,  каб  пераляцець  бліжэй  да  камбайнаў,  якіх  зусім  не  баяцца.  І  згадаліся  словы  паэта: «А буслы белы гонар маюць…   У гняздо не кладзіце  хлеба.   Птушкі гэтыя не паміраюць,   іх  сабе  забірае  неба».

Аліна  Суднік.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)