З «раёнкай» па жыцці

размещено в: Наши новости | 0

Амаль  80  гадоў  жыхарыв  раёна  атрымліваюць  у  свае  паштовыя  скрыні  свежыя  нумары  раённай  газеты.  Калектыў  рэдакцыі  прыкладае  максімум  намаганняў  для  таго,  каб  інфармацыя  аб  падзеях  у  жыцці  нашага  раёна  і  рэспублікі  была  даступнай  і  цікавай.  На  старонках  газеты  публікуюцца  матэрыялы  спецыялістаў,  прадстаўнікоў  розных  арганізацый  і  ўстаноў,  што  дае  магчымасць  найбольш  поўна  асвятляць  надзённыя  праблемы. Не  губляе  сваёй  актуальнасці  і  папулярнасці  ў  цяперашні  час  прафесія  журналіста.  Многія  выпускнікі  школ  горада  і  раёна  зараз  вучацца  ў  ВНУ  і  актыўна  супрацоўнічаюць  з рэдакцыяй  раённай  газеты.

З кожным  годам  расце  колькасць нашых  няштатных  аўтараў і  гэта  радуе.  Газета  патрэбна  людзям  не  толькі  ў  нашым  раёне,  але  і  за  яго  межамі.

Свае  меркаванні  наконт  газеты  выказваюць  нашы  чытачы:

Таццяна  Аляксееўна,  пенсіянерка:

— Раённую  газеты  выпісваю  5  гадоў.  З  цікавасцю  чытаю  апошнія  раённыя  навіны,  людлю  рэкламныя  старонкі.  Хочацца,  каб  больш  змяшчалася  матэрыялаў  на  гаспадарчыя  тэмы,  парады  для  дома  і  сям’і,  пажадана,  каб  выпускалася  старонка  для  жанчын.  Жадаю  калектыву  рэдакцыі  плённай  працы  і  вялікіх  поспехаў.

Яніна,  педагог:

— Шмат  гадоў  з’яўляюся  падпісчыкам  газеты.  Н,  люблю  чытаць  вершы  паэтаў  Клічаўшчыны,  вельмі  падабаецца  праваслаўная  старонка  «Благавест».  Хацелася  б,  каб  матэрыялаў  такога  кшталту  было  больш,  гэта  духоўна  развівае  людзей.  Пажадана  больш  творчых  матэрыялаў,  гумарыстычнага  характару.  Каб  людзі  адпачывалі  і  ўсміхаліся  добрым  жартам.  Жадаю  супрацоўнікам  рэдакцыі  здароўя  і  ўсяго  найлепшага.  Хачу  падзякаваць  за  іх  дабрыню,  чуласць  і  спагаду  да  людзей  і  крапатлівую  штодзённую  працу.

Даша,  19  гадоў,  студэнтка:

— Раённую  газету  выпісваюць  мае  бацькі  ўжо  шмат  гадоў.  З  нецярплівасцю  чакаем  кожны  нумар  газеты,  з цікавасцю  тытаю  матэрыялы  аб  жыцці  раёна,  маладзёжных  справах.  Хочацца,  каб  болей  было  матэрыялаў  забаўляльнага  характару, а  таксама  пажадана  зрабіць  рубрыку  для  жанчын.  Жадаю  калектыву  рэдакцыі  добрага  настрою,  моцнага  здароўя  і  надалей  радаваць  нас,  чытачоў, новымі  рубрыкамі.

Кацярына,  13  гадоў,  школьніца:

— Мае  тата  з  мамай  выпісваюць  газеты  «Сцяг  Саветаў».  Я  вельмі  люблю чытаць  кніжкі  і  газеты,  даведвацца  пра  штосьці  новае.  Газета  падабаецца.  Хацелася  б,  каб  яна  выходзіла  ў  каляровым  афаомленні,  была  больш  прыгожай  і  часцей  змяшчаліся  матэрыялы  аб  школьным  жыцці,  для  падлеткаў.  Яшчэ  хочацца  стаць  удзельніцай  фотаконкурсу, мець  магчымасць  прысылаць  фотаздымкі  свае  і  сваіх  сяброў.

Жадаю  супрацоўнікам  газеты  шчасця,  моцнага  здароўя  і  дабрабыту.

Сяргей  Анлрэевіч,  вадзіцель:

— Раённую  газету  выпісваем  некалькі  гадоў.  Лічу,  што  кожны  жыхар  раёна  павінен  выпісваць  і  чытаць  «раёнку»  для  таго,  каб  ведаць  усе  падзеі,  што  адбываюцца  ў  нашай  мясцовасці.  Хочацца,  каб  на  старонках  раённага  выдання  было  больш  творчых  матэрыялаў,  часцей  змяшчаліся  карысныя  парады.  Пажадана,  каб  у  газеце  была  рубрыка  для  мужчын, змяшчаліся  сканворды,  красворды  і  г. д.  Жадаю  калектыву  рэдакцыі  вялікіх  поспехаў  у  працы,  новых  задач  і  натхнення.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)