З першых дзён жыцця — комплексная дапамога

размещено в: Наши новости | 0

На здымку:выхаванец цэнтра Арцём Скрыпка з мамай Валянцінай Іванаўнай.
Нараджэнне дзіцяці – заўсёды падзея радасная. Але, на вялікі жаль, не ўсе яны нараджаюцца здаровымі. Праблемы бацькоў і дзяцей, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах, заўсёды гатоў узяць на сябе раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабелітацыі (ЦКРНіР).

Галоўная мэта цэнтра – узгадненне дзеянняў паміж установамі адукацыі, аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны ў пытаннях аказання комплекснай дапамогі дзецям ранняга і дашкольнага ўзросту з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, з аўтычнымі парушэннямі, з парушэннямі слыху, зроку, а таксама ў пытаннях аказання комплекснай сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкімі ці множнымі парушэннямі псіхафізічнага развіцця.
Пра тое, як працуе Цэнтр, расказвае Алеся Аляксандраўна Шамрай, настаўнік-дэфектолаг:

– У нашым Цэнтры ранняя комплексная дапамога аказваецца дзецям з асаблівасцямі развіцця. Яна ўключае шырокі спектр паслуг: медыцынскіх, псіхалагічных, сацыяльна-педагагічных. Відавочна: чым раней таты і мамы звернуцца да нас, тым хутчэй будзе аказана дзецям кваліфікаваная дапамога, якая дазволіць нівеліраваць парушэнні і дасягаць значных вынікаў у рэалізацыі рэабеілітацыйнага патэнцыялу.
Мы шчыра зацікаўлены ў своечасовым выяўленні дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, захаванні бацькоўскай актыўнасці і зацікаўленасці ў карэкцыйнаадукацыйным працэсе.
У Цэнтры навучаюцца і атрымліваюць дапамогу 16 дзетак, з іх да 3 гадоў – восем, дашкольнікаў – шэсць,
два вучні 2 класа. Пяцёра з гэтых дзяцей маюць цяжкія множныя парушэнні развіцця, у тым ліку двое малышоў – інваліды-калясачнікі. Трое дзетак пражываюць у вёсках, астатнія – у райцэнтры. З імі займаюцца два настаўнікі-дэфектолагі: Святлана Аркадзьеўна Крыванос і Алеся Аляксандраўна Шамрай.
Шмат увагі, душэўнага цяпла аддае ім выхавацель Ірына Віктараўна Заблоцкая. Рэабілітацыяй і фізічнымі практыкаваннямі з імі займаецца Рыта Васільеўна Рыбакова. Развівае музычны і эстэтычны густ, развучвае песні і танцы музычны кіраўнік Ларыса Барысаўна Рэва.

Сёлета арганізаваны падвоз цяжкахворых дзяцей у Цэнтр і зноў дадому, а гэта вялікая палёгка бацькам, якія
ў гэты час маюць магчымасць крыху адпачыць і заняцца хатнімі справамі.
У ЦКРНіР чыста, утульна, цёпла, пануе атмасфера ўзаемапаразумення, душэўнай цеплыні і павагі. Шкада, што грамадскія арганізацыі і фундатары – тут рэдкія госці. Бюджэтных сродкаў недастаткова, каб своечасова набываць найноўшыя рэабілітацыйныя сродкі, развіваючыя гульні і прыстасаванні.

Аліна СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)