З новымі сіламі і зацікаўленасцю пачынаюць чарговы навучальны год

размещено в: Наши новости | 0

Па  добрай  традыцыі  штогадовая  жнівеньская  педагагічная  канферэнцыя  дала  старт  новаму  навучальнаму  году.


Настаўнікі  і  выхавацелі,  школьныя  бібліятэкары  з  самага  ранку  спяшаліся  ў  райцэнтр,  каб  пабачыцца  з  калегамі  і  парадавацца  за  іх  поспехі, абмеркаваць  найбольш  набалелыя  пытанні  і  праблемы,  падзяліцца  вопытам,  абмяняцца   думкамі  і,  безумоўна ж,  зарадзіцца   на  гэты  навучальны  год   станоўчымі  эмоцыямі  і  энергетыкай  дабра  і  агульнага  творчага  натхнення.
У  СШ № 1 гасцям  заўсёды  рады.   У  фае  разгарнулі  выставы  рукадзельніцы  і  майстры  народнага  аматарскага  аб’яднання  “Спадчына”, разнастайныя вырабы    прадставілі  педагогі  і  гурткоўцы  Цэнтра  дзіцячай  творчасці. Сцэну  ўпрыгожылі  з  густам  падабраныя  і  аформленыя  ў  букеты кветкі.  Мноства  асенніх  фарбаў,  інфармацыйна-медыйныя  тэхналогіі,  вядучыя  Ірына  Смалякова  і  Вольга  Піскун,  самадзейныя  артысты  сваім  майстэрствам  умела   падкрэслівалі  і  надавалі  асаблівы  каларыт  святу  мясцовай  інтэлігенцыі.
“Развіццё  асобы  вучня  і  падрыхтоўка  яго  да  самастойнага  жыцця – асноўная  задача  ўсіх  суб’ектаў  адукацыйнага  працэ-су” – тэма  важная  і  як  ніколі  актуальная.
Пачалася  канферэнцыя  з  прывітанняў  і  ўзнагарод.  Прадстаўнік  упраўлення  адукацыі  Магілёўскага  аблвыканкама,  загадчык  метадычнага  кабінета  па  арганізацыі  аздараўлення  дзяцей   Н. П. Каламіец  падкрэсліла  важнасць  тэмы  канферэнцыі,  павіншавала  прысутных  з  надыходзячым  святам  ведаў  і  ўручыла  Ганаровыя  граматы  абласнога  ўпраўлення  адукацыі  А. М. Радзько,  дырэктару  Усакінскай  базавай  школы,  Н. І. Кніга,  настаўніцы  СШ № 2,  С. В. Белабародаму,  дырэктару  ДЮСШ,  Г. В. Пагірскай,  выхавацелю    ўстановы  яслі-сад  № 1  г. Клічава.  Падзякай  Міністэрства  адукацыі  Рэспублікі  Беларусь  адзначаны  В. У. Чэрап,  настаўнік  Пярэкальскай  сярэдняй  школы.  Ад  імя  раённага  выканаўчага  камітэта  педагагічную  грамадскасць  вітала  Г. В. Ерашэнка,  начальнік  аддзела  арганізацыйна-кадравай  работы  райвыканкама.  Яна  ўручыла  Ганаровыя  граматы  райвыканкама  настаў-ніцы  Запольскай  СШ  В. А. Гу-            дар’ян,  загадчыцы  дзіцячага  садка  № 1  З. М. Карпавай.  Падзякай  і  каштоўным  падарункам  адзначаны  В. Ф. Купцоў,  метадыст  аддзела  адукацыі,  фізічнай  культуры,  спорту  і  турызму,  Г. В. Вароніч,  намеснік  дырэктара  ўстановы  адукацыі  «Дзмітраўскі  вучэбна-педагагічны  комплекс  сад- сярэдняя  школа».
Заслужаныя  ўзнагароды  атры-малі  яшчэ  30  чалавек,  у  тым  ліку  настаўнікі,  выхавацелі,  рабочыя  і  спецыялісты  аддзела.
Аналізуючы  работу  галіны,  начальнік  аддзела  адукацыі,  фізічнай  культуры,  спорту  і  турызму    Ірына  Барысаўна  Хадановіч  падкрэсліла  важнасць  выбранай  тэмы,  засяродзіла  ўвагу  на  неабходнасці  індывідуальнага  падыходу  да  ўсебаковага  развіцця  асобы  кожнага  дзіцяці  ў  працэсе  навучання  і  падрыхтоўкі  яго  да  самастойнага  жыцця.  Не  менш  важная  стратэгічная  задача – фарміраванне  ў  дзетвары  навыкаў  бяспекі  і  здаровага  ладу  жыцця,  дзеля  ажыццяўлення  чаго  трэба  больш  цесна  працаваць  з  кожнай  сям’ёй.  У  раёне  дастаткова  вопытных,  творча  і  ўдумліва  працуючых  педагогаў,  якія  назапасілі  цікавыя  метадычныя  распрацоўкі,  іх  вучні  маюць  трывалыя  веды,  уменні  і  навыкі,  а  пацвярджэнне  таму – перамогі  на  алімпіядах,  творчых  конкурсах,  спартыўных  спабор-ніцтвах.  Выступоўца  ўдзяліла  ўвагу  дашкольнаму  выхаванню,  сацыяльнай  абароне  дзяцей,  прыёмным  і  апякунскім  сем’ям.  Адзначыла,  што  комплексны  падыход,  сістэмнасць  у  выхаваўчай  рабоце  дазваляюць  школьнікам  дабівацца  станоўчых  вынікаў,  у  тым  ліку  і  ў  патрыятычным  выхаванні,  фізкультурна-спартыўным  і  аздараўленчым.
Па  прапанаванай  тэме  на  канферэнцыі  выступілі:  В.В. Альшэўскі,  намеснік  начальніка  ад-дзела  адукацыі,  фізічнай  культуры,  спорту  і  турызму, С. Ф.  Долбік,  дырэктар  установы  дадатковай  адукацыі  “Цэнтр  дзіцячай  творчасці”,  Н. І. Кніга,  намеснік  дырэктара  СШ № 2,  і настаўнік  гісторыі  гэтай  жа  школы,  кіраўнік  школьнага  музея Ю. М. Храпко, А. М. Рудзько,  выхавацель  дзіцячага  сада  №2,  Н. В. Ісакава,  бібліятэкар  Запольскай  СШ,  А. М. Зайцаў,  настаўнік  фізічнай  культуры  Усакінскай  базавай  школы.
Вельмі  хваляваліся  ўчарашнія  студэнты,  і  выклік  на  сцэну,  напэўна,  усе  17  маладых  спецыялістаў  успрымалі  як  выклік  да  дошкі.  У  строгіх  касцюмах  юнакі  і  дзяўчаты  ўважліва  слухалі  прывітальныя  словы,  з  якімі  да  іх  звярнулася  Людміла  Дзмітрыеўна Сукора,  настаўніца  СШ № 2.  Калега  запэўніла  моладзь у  тым,  што  ім  не  варта  асабліва  хвалявацца,  таму  што  старэйшыя  калегі  заўсёды  будуць  поруч і  абавязкова  дапамогуць  нават  у  самых  крытычных  сітуацыях.  Ад  імя  маладога  папаўнення  Дзяніс  Мароз,  настаўнік  гісторыі  СШ № 1,  запэўніў,  што  у  іх  дастаткова  ведаў,  творчага  запалу  і  імкнення  зрабіць  вучэбна-выхаваўчы  працэс  цікавым,  захапляльным  і  пазнавальным.
Не  засталіся  па-за  ўвагай  кіраўніцтва  і  прафсаюзнай  арганізацыі  настаўнікі–пенсіянеры,  хто  сёлета  будзе  святкаваць  круглую  жыццёвую  дату.  Увага,  падарункі  і  кветкі,  расінкі  няпрошаных  слёз  на  вачах  яскрава  сведчылі  аб  прыемных  хвілінах  і  радасці  ад  таго,  што  ты  яшчэ  жывы  і  можаш  уласнаручна  вітацца  з  людзьмі,  атрымліваць  ад  іх  кампліменты  і  падзякі.

Аліна  Суднік.
На  здымку:  маладое  папаўненне  педагагічнай  сям,і  раёна.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)