З нагоды прафесійнага свята: мы памятаем і вельмі шануем нашых калег

размещено в: Наши новости | 1

Кожнае перыядычнае выданне ў сваёй дзейнасці мае так званы дэвіз, лейтматыў. Ёсць ён і ў нашай «раёнкі». Для людзей і з людзьмі – менавіта ў такіх накірунках працуе калектыў рэдакцыі «Сцяга Саветаў», газеты, якая на працягу вось ужо васьмі дзесяткаў гадоў імкнецца дайсці да сэрца кожнага чытача, прымусіць яго задумацца над той ці іншай сітуацыяй, прыняць правільнае рашэнне. І за ўвесь гэты час «раёнка» не змяніла сваім прынцыпам: усё, што адбываецца ў жыцці, мае права быць адлюстраваным на газетнай паласе. За восем дзесяткаў гадоў многімі пакаленнямі журналістаў, нашымі добраахвотнымі памочнікамі – пазаштатнымі аўтарамі – сабрана ўнікальная спадчына Клічаўшчыны.

На здымку: Рыхтуецца да выпуску чарговы нумар. Злева направа: Л. Пракаповіч, Н. Мацюшонак, А. Суднік.

1931 год. Суровы ў гістарычным плане час. Ідзе калектывізацыя, вядзецца ўпартая барацьба супраць кулацтва. Менавіта ў гэты няпросты перыяд і пачынае сваю біяграфію раённая газета. Яе першы нумар выйшаў 28 лістапада пад назвай «Сталінскі шлях». Яна становіцца баявым паслядоўнікам партыі, даводзіць да свядомасці сялян перавагі калектыўнай працы, шырока прапагандуе тыя новыя, больш якасныя змены, якія праходзяць у вёсцы.
У гады Вялікай Айчыннай вайны газета з’яўлялася часткай партызанскага друку і выходзіла пад назвай «Голас партызана». Яна шырока і поўна асвятляла подзвігі мясцовых салдат, заклікала на актыўную барацьбу з фашызмам.
У цяжкія пасляваенныя гады раёнка натхняла працоўных Клічаўскага раёна на ўзнаўленне разбуранай фашысцкімі захопнікамі народнай гаспадаркі, гарадскога пасёлка, спаленых вёсак, прапагандавала сумленную, шчырую працу, цёпла пісала аб людзях.
У 1965 годзе пасля аднаўлення Клічаўскага раёна газета стала называцца «Сцяг Саветаў». Пад гэтай назвай яна і па сёння два разы на тыдзень – жаданы і чаканы госць у дамах многіх гараджан і вяскоўцаў.
Шмат творцаў прайшло праз лёс выдання, і лёс газеты не раз станавіўся лёсам саміх журналістаў. Мне пашчасціла пачынаць сваю працоўную біяграфію ў рэдакцыі разам з такімі майстрамі слова, як Эдуард Сцяпанавіч Савіцкі, Міхаіл Апанасавіч Галагуцкі, Уладзімір Міхайлавіч Назараў, Віктар Ціханавіч Лепікаў, Уладзімір Пятровіч Галухін, майстрам фатаграфіі Уладзімірам Сямёнавічам Капельянам. На жаль, лёс не дараваў ім доўгага веку. Але іх навука, мудрыя парады, вясёлыя, трапныя жарты і сёння жывуць у памяці. Заўсёды з вялікай пашанай узгадваем мы і Уладзіміра Сцяпанавіча Солтана. Смела скажу: такога вадзіцеля, якім быў ён, у рэдакцыі не было.
Мы памятаем і вельмі шануем нашых калег, якія дзесяткі гадоў сумленна працавалі ў рэдакцыі, а сёння, на заслужаным адпачынку: Валянціну Арцёмаўну Мацюшонак, Святлану Васільеўну Мароз, Галіну Іванаўну Доўбню, Івана Рыгоравіча Драку, Тамару Арцёмаўну Жук. Ад усёй душы жадаем ім моцнага здароўя і вялікага чалавечага шчасця!
Не губляе сваіх пазіцый газета і сёння. Мы не адмаўляемся ад таго, што напрацавана папярэднікамі. І не толькі працягваем лепшае, што было зроблена імі, але ў новых палітычных і эканамічных умовах, нярэдка пераадольваючы вядомыя толькі нам, творчым людзям, цяжкасці, ствараем цікавую, карысную для чытача газету. І як кажуць самі нашы чытачы, «раёнка» па-ранейшаму на пярэднім краі жыцця, верна служыць людзям. Гэта і зразумела, бо «Сцяг Саветаў» бліжэй за іншыя выданні рэагуе на запатрабаванні жыхароў раёна, нясе ў кожны дом найбольш поўную і дакладную інфармацыю аб тым, як працуюць калектывы, падрабязна і аператыўна расказвае пра навіны з самых аддаленых куточкаў Клічаўшчыны.
Мы імкнёмся своечасова інфармаваць насельніцтва аб значных і важных падзеях, што адбываюцца ў рэспубліцы, садзейнічаць ажыццяўленню тых задач, якія вырашаюць раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў, мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Сённяшнія стваральнікі выданны – гэта сапраўды творчы калектыў, які заўсёды шукае новае. Кожны журналіст ў нашай рэдакцыі – асоба, мае свой почырк, стыль, погляд на жыццё, кола функцыянальных абавязкаў і свае тэмы. Пастаянна павялічваюць свой творчы патэнцыял Ніна Мікалаеўна Ізох, Людміла Аляксандраўна Марчанка, Алена Мікалаеўна Ганчарова. Тэхнічны бок выдання забяспечваюць аператары настольна-выдавецкай сістэмы Наталля Мацюшонак і Ала Краўцова. «Жывую» радыёкропку «Сцяга Саветаў» стварае загадчык аддзела радыёінфармацыі Ала Васільеўна Суднік.
Хутка «ўліліся» у наш калектыў, прафесійна і адказна працуюць карэктар Клаўдзія Сцяпанаўна Крыванос, галоўны бухгалтар Людміла Аляксееўна Юркавец, у рэкламным аддзеле ёй дапамагае Алена Паўлаўна Вайтусёнак. Мы не можам абысціся без працы вадзіцеля Анатоля Трафімавіча Юркаўца, аператара рызографа Сяргея Мікалаевіча Сырамалота, рабочага па комплексным абслугоўванні памяшкання Андрэя Мікалаевіча Шашкова. Кожны забяспечвае свой участак, які, як ручаёк, уліваецца ў адно рэчышча – новы выпуск газеты.
Ад усёй душы віншую дарагіх калег, нашых сяброў-падпісчыкаў, пазаштатных аўтараў з Днём друку. Жадаю шчасця, радасці, спаўнення задуманага, творчага натхнення, цікавых тэм. А «Сцягу Саветаў» у гэты юбілейны год – вялікай арміі падпісчыкаў.

Людміла ПРАКАПОВІЧ, главный редактор.

Лариса Андреевна:
– Районная газета в моём доме – самый желанный гость. Из всех периодических изданий, которые выписываю, её читаю в первую очередь. Именно читаю. Публикации авторов всегда очень интересные, заставляют задуматься о смысле жизни, месте человека во Вселенной. Творческому коллективу редакции от всей души желаю добра, много интересных тем, увеличения читательской аудитории, полёта мысли и самое главное – здоровья.
Светлана СИДОРОВА:
– «Сцяг Саветаў» читаю с большим удовольствием. Очень нравятся материалы о семье, интересных людях. В последнее время появилось много публикаций на историческую тематику, что тоже очень здорово. Узнать интересное из истории района, о людях, которые здесь жили в те далёкие для нас времена и оставили значительный след, – это очень хорошо. Газета живо откликается на все события из жизни региона, республики. Всегда держит руку на пульсе времени. Желаю и в дальнейшем сохранить свою значимость для читателя. Сотрудникам редакции – творческого вдохновения, добра, благополучия.
Александр БОРОЗНА:
– Полюбил и по-настоящему подружился с «районкой» ещё в 1982 году, когда стал работать председателем комитета по физической культуре и спорту при райисполкоме. И с тех пор мы вместе и по сей день. Сейчас, находясь на заслуженном отдыхе, наше сотрудничество ещё больше окрепло. Мне лично очень импонирует, что в последнее время газета стала гораздо больше отражать тему здорового образа жизни, спорта. С марта текущего года в нашей газете регулярно выходит страничка «Фізкульт – ура!» для любителей физкультуры и спорта.
От всей души поздравляю дружный и сплочённый коллектив редакции с профессиональным праздником и желаю дорогим журналистам крепкого здоровья! Пусть ваши перья всегда будут остры!

One Response

  1. Наталья

    Так хочется репортажных снимков к Вашему материалу… :roll:

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)