З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

размещено в: Наши новости | 0

Беларуская літаратура багата на таленавітыя творчыя асобы, але нават і сярод іх індывідуальнасць Кандрата Крапівы вылучаецца велічна, непаўторна, ярка. Ён — чараўнік, якому прырода адкрыла запаветнае слова, здольнае тварыць цуды: рабіць волатам  кволага, вяртаць упэўненасць зняверанаму, адкрываць  вочы на праўду і крыўду. Як усякі сатырык, ён суровы і строгі, што не перашкаджае яму быць добрым і спагадлівым.
Свой творчы шлях К. Крапіва пачынаў як паэт-сатырык. Яго першы друкаваны твор — вершаваны фельетон «Жшш-былн» — змешчаны ў газеце «Красноармейская правда» ў 1922 г. 3 гэтага часу пісьменнік друкуецца ў розных перыядычных выданнях, зарэкамендаваўшы сябе як сатырык. Зброяй яго стала «пякучае» і «вострае» слова, ці, як ён кажа, крапіва (адсюль і псеўданім Кандрата Кандратавіча Атраховіча).
Байкі К. Крапівы, нацыянальна-самабытныя па характары, былі народжаны надзённымі патрэбамі часу. Яны з’явіліся дзейсным сродкам выкрыцця ўсяго таго, што перашкаджала рухацца наперад. Увабраўшы ў сябе невычэрпныя багацці жывой народнай мовы, народнай мудрасці, яны і ў наш час захавалі сваю дзейсную сілу і моц.
Сёлета  споўнілася  120  гадоў  з  дня  нараджэння  знакамітага  літарата.  Гэтай  даце  прысвечана  шмат  цікавых  мерапрыемстваў. Адно  з  іх  адбылося  ў  СШ №  2  г.  Клічава.  Настаўніца  беларускай  мовы  і  літаратуры  Людміла  Дзмітрыеўна  Сукора  падрыхтавала  для  навучэнцаў  8 – 10  класаў  конкурс  драматычнага  майстэрства  “Міні-тэатр”.   На  сцэне  былі  прадстаўлены  тэатралізаваныя  пастаноўкі  баек  Крапівы  “Дзед  і  баба”,  “Дэкрэт”,  “Дыпламаваны  баран”,  “Варона  мітынгоўшчыца”,  “Рэжысёр  і  драматург”.   Журы  конкурсу,  у  складзе   Н. А. Кнігі,  Н. А. Міхалап  і  А. Л. Храпко,  давялося  значна  папрацаваць,  каб  вызначыць  лепшых.  Па  выніках  конкурсу  ў  намінацыі  “Лепшы  чытальнік”  перамагла  Насця  Зямцова,  вучаніца  8 “А”  класа;  пераможцамі  ў  намінацыі  “Акцёрскае  майстэрства”  прызнаны  Кацярына  Дрэнь  і  Наталля  Вароніч,  вучаніцы  11  класа;  у  намінацыі  “Лепшы  касцюм”  перамаглі  рабяты  з  8  “Б”  класа,  якія  дэкламавалі  байку  “Варона  мітынгоўшчыца”;  а  прыз  за  лепшую  акцёрскую  роль  атрымаў  вучань  9-га  класа  Уладзіслаў  Комар.  Усе  пераможцы  ўзнагароджаны  заахвочвальнымі  прызамі.

Ала  ХРАПКО,  педагог  дадатковай  адукацыі  СШ  №  2  г.  Клічава.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)