ЖЫХАР ВЁСКІ ВІРКАЎ ПЕРАДАЎ У ЦЭНТРАЛЬНУЮ БІБЛІЯТЭКУ ГАЗЕТЫ І ЛІСТОЎКІ ВАЕННЫХ ЧАСОЎ

размещено в: Наши новости | 0

Мы  ўсе  добра  ведаем,  які  ўклад  унёс  беларускі  народ  у  Вялікую  Перамогу  над  фашызмам.  Кожны  пераможны  крок  над  ворагам  мясціўся  на  друкаваных  старонках  падпольных  партызанскіх  газет,  лістовак  і  часопісаў.
Але  хто  з  нас  можа  пахваліцца  тым,  што  сваімі  вачыма  бачыў  гэтыя  старонкі  мужнасці?  Мабыць,  такіх  людзей  няшмат.  Праз  70  год  пасля  Вялікай  Перамогі  савецкага  народа  над  ворагам  у  жыхароў  Клічава  ёсць  унікальная  магчымасць  пазнаёміцца  з  такімі  выданнямі,  наведаўшы   цэнтральную  бібліятэку.
Тут  знаходзяцца  капціі  ўцалелых  выданняў  сатырычных  лістовак  “Раздавім  фашысцкую  гадзіну”,  выданне  газеты  “За  свабодную  Беларусь”,  якія  друкаваліся  ў  найцяжэйшых  умовах  вайны.  Гэтыя  старонкі  неслі  баявы  запал  у  масы,  інфармавалі    насельніцтва  аб  падзеях  на  фронце,  аб  разгортванні  ўсенароднай  партызанскай  барацьбы  на  беларускай  зямлі.
Сатырычныя  лістоўкі  цудам  захаваліся  ў  аднаго  з  жыхароў  вёскі  Віркаў,  які  і  перадаў  іх  мясцоваму  бібліятэкару.  Вось  такім  чынам  гэта  каштоўнасць  апынулася  ў  цэнтральнай  бібліятэцы.  Зараз  камплект  лістовак,  у  якім  амаль  што  ўсе  нумары  за  перыяд  1941-1945  гадоў,  пераплецены  і  чакае  сваіх  чытачоў.
Акрамя  таго,  у  бібліятэцы  ёсць  кніга  “І  паўстаў  народ”,  якая  ўяўляе  сабой  факсімільнае  выданне  падпольных  і  партызанскіх  газет,  часопісаў  і  лістовак  перыяду  Вялікай  Айчыннай  вайны.  У  складзе  гэтага  выдання —  нумары  газеты  “Голас  партызана”,  надрукаваныя  ў   розныя  гады  вайны.
Запрашаем  усіх  прыхільнікаў  гісторыі  пазнаёміцца  з  гэтымі  ўнікальнымі  выданнямі  ў  чытальнай  зале  цэнтральнай  бібліятэкі.  Гартаючы  надрукаваныя  старонкі,  вы  зможаце  адчуць  сябе  часткай  гісторыі  таго  гераічнага  часу.

Ірына  СТАНКЕВІЧ,
загадчыца  аддела  абслугоўвання  і  інфармацыі  цэнтральнай  бібліятэкі.

 

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)