Жніво збожжавых і зернебабовых у раёне вядуць 6 гаспадарак

размещено в: Наши новости | 0

У мінулую пятніцу ў раёне пачалося масавае жніво збожжавых і зернебабовых культур. Убраны першыя 223 гектары, намалочана 961 тона збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 43,1 ц/га. Прагнозы ж на ўраджай-2012 добрыя. І не без падстаў. Так, ва УКСП «Саўгас «Дабраволец» першыя ўбраныя 134 гектары трыцікале далі па 60 ц/га, у СВК «Калгас імя Будзённага» 30 гектараў пшаніцы — па 41 ц/га.
У сёлетняй уборачнай кампаніі ў раёне задзейнічана 58 камбайнаў. Як і ў папярэднія гады, зноў абноўлены парк збожжаўборачнай тэхнікі. Так, дадаткова па аднаму новаму камбайну вывелі на хлебныя палеткі ў КСВК «Калгас імя Леніна», «Калгас «Савецкая Беларусія», ААТ «Клічаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне», УКСП «Саўгас «Дабраволец», «Саўгас «Доўгаўскі», СВК «Кагас імя Будзённага». Ёсць неабходныя кадры камбайнераў, вадзіцеляў, машыністаў зернятакоў. Для ўдзельнікаў жніва арганізавана гарачае харчаванне.

Іван СУШКО,
намеснік начальніка ўпраўлення
сельскай гаспадаркі і харчавання
райвыканкама.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)