ДОШКА ГОНАРУ

размещено в: Наши новости | 0

Вясна  прыспешвае  хлебаробаў.  З  кожным  днём  растуць  вытворчыя  паказчыкі  на  хлебнай  ніве  раёна.  Сёлета  пад  яравую  сяўбу  запланавана  выкарыстаць  15 247   гектараў.
Па  стане  на  13  красавіка  яравыя  сельскагаспадарчыя  культуры  пасеяны  на  пло-шчы  5 745  гектараў,  што  склала  38  працэнтаў  да  за-планаванага.
Хлебаробы УКСП  “Саўгас  “Дабраволец” зерневыя  і  зернебабовыя  культуры  пасеялі  на  плошчы  1 500  гектараў,   УКСП  “Саўгас  “Ольса” – 623  гектары,  КСВК  “Калгас  імя  Леніна” – 596 гектараў,  КСВК  “Калгас  імя  Тэльмана” – 594  гектары,  КСВК  “Калгас  “Радзіма” – 480  гектараў, ААТ  “Клічаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне” – 462  гектары,  СВК  “Калгас  “Нясята” – 440  гектараў,  СВК  “Калгас  імя  Будзённага” – 410  гектараў,  СВУ  “За-рэчны” – 366  гектараў, КСВК  “Калгас  “Савецкая  Беларусія” – 363  гектары,  УКСП  “Саўгас  “Доўгаўскі” – 270  гектараў.
Вызначыліся  і  першыя  лідары  сярод  механізатараў:  Уладзімір  Мікалаевіч  КОЗЫР  з  КСВК  “Калгас  імя  Тэльмана”, Станіслаў  Мікалаевіч  ЛАПАЦІН  з  УКСП  “Саўгас  “Ольса”, Мікалай  Аляксандравіч  САРОКІН з КСВК  “Калгас  “Радзіма”,  Лявонцій  Міхайлавіч  КУШАВАРАЎ з КСВК  “Калгас  імя  Леніна”,  Міхаіл  Казіміравіч  ШАБУНЕВІЧ  з  СВК  “Калгас  “Нясята”,  Ігар  Міхайлавіч  БОЛАК  з  КСВК  “Калгас  “Савецкая  Беларусія”,  Мікалай  Іванавіч  ПІРОЖНІК  з  СВК  “Калгас  імя  Будзённага”,  Міхаіл  Іванавіч  МІХНЁНАК  з  УКСП  “Саўгас  “Дабраволец”,  Пётр  Уладзіміравіч  МЯЛЕШКА  з  ААТ  “КлічаўРАПТЗ”,  Яўген  Іванавіч  ШЭХ  з  УКСП  “Саўгас  “Доўгаўскі”.

Аліна  СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)