Для вас – “Цімур і яго каманда”

размещено в: Наши новости | 0

Заўтра, 11  лютага, у  раённым Доме  культуры  арганізуецца  спецыяльны  паказ  фільма  для  дзяцей  “Цімур  і  яго  каманда” – лаўрэата  міжнародных  фестываляў.  Мерапрыемства  праходзіць  у  рамках  абласной  кінаакцыі  «Кіно  маёй  краіны».
Папярэднічаць   яму  будзе перадсеансавае  мерапрыемства,  арганізаванае  сумесна  з  Цэнтрам  дзіцячай  творчасці.  Лідзія  Ачыновіч,  метадыст  ЦДТ,    раскажа  дзецям  аб  самых  важных  і  карысных  справах  з  жыцця  і  дзейнасці  раённай  піянерскай  арганізацыі.  Для  юных  гледачоў  будзе прапанавана  прэзентацыя   завочнай  інтэлектуальна-творчай  гульні  “Цімураўцы.by”. Як вядома,   па  выніках  гэтай  гульні,  якая  праходзіла  на  працягу  навучальнага  2012-2013  года,  група  піянераў-актывістаў  Цэнтра заняла  1-е месца  ў  вобласці  і  ўвайшла  ў  лік  пераможцаў  рэспубліканскага  этапа.  Прэзентацыя  і  раскажа  аб  найцікавейшых  момантах  гэтай  гульні.
Некалькі  слоў  аб  фільме  “Цімур  і  яго  каманда”.  Зняты  ён  рэжысёрам  Наталляй  Галуза  і  маладой беларускай  кінакампаніяй  “Ілюзіён”.  Кінастужка  расказвае  захапляльную  гісторыю  дзесяцігадовага  Цімура, які  на  летніх  канікулах  прыязджае  ў  вёску  да  дзядулі  Карнея.  Абследваючы  наваколле,  хлопчык  знаходзіць  кнігу  Аркадзя  Гайдара  “Цімур  і  яго  каманда”.  Прачытаўшы  аповесць, ён вырашае  стварыць  сваю  каманду  для  дапамогі  тым,  каму  яна  неабходная…
Лічу,  што  гэта  кінастужка  надзвычай  актуальная,  бо  сёння  ў  дзіцячым  кінематографе  пераважае  фантастыка,  містыка  і  прыгоды.  Кіно  павінна  вучыць  дзіця  маральным  каштоўнасцям,  дапамагаць знайсці  сябе  ў  жыцці.  Вось  гэты  фільм  і  ёсць  рэальны  крок  да  такой  мэты.
Дадам,  што  кінастужка “Цімур  і  яго  каманда”     не  толькі  для  дзяцей,  а  і  для  сямейнага  прагляду.  Фільм  будзе  дэманстравацца  з  лютага  па  чэрвень  у  школах  раёна,  сельскіх  і  гарадскіх  кінаўстаноўках,  школьных  лагерах  адпачынку  і  г.д.

Людміла  Ясюкевіч,
метадыст аддзела
па  кінавідэаабслугоўванні  ЦКС.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)