«Дзяцінства, апаленае вайной»

размещено в: Наши новости | 0

У  раённым  краязнаўчым  музеі  пад  такой  назвай  адбылася  сустрэча,  якую  арганізавалі  і  правялі  супрацоўнікі  раённага  савета  ветэранаў, раённага  таварыства  Чырвонага  Крыжа,  Цэнтра  выхаваўчай  работы  і  музея.

У  цёплай,  сяброўскай  атмасферы  пажылыя  людзі,  чыё  дзяцінства  ўкрала  самая  жорсткая  і  кровапралітная  вайны  мінулага  стагоддзя,  а  гэта  карэнныя  клічаўляне  і  жыхары  навакольных  вёсак,  з  болем  і  горыччу  ўспаміналі  тыя  гады.  Разам  з  імі  былі  ў  гэты  дзень  ветэраны  Вялікай  Айчыннай  вайны  Я. Г. Гурбо,  М. С. Ступень,  Я. Л. Бугаенка,  К. Л. Бяржаніна.

Удзельнікі  гуртка  «Музейная  справа» разам  з  кіраўніком  Л. Л. Ачыновіч  падрыхтавалі  літаратурную  кампазіцыю,  а  самадзейныя  артысты – невялічкую  музычную  праграму.  Адказны  сакратар  раённага  савета  ветэранаў  З. І. Самец,  якая  на гэтай  сустрэчы  выступіла  ў  ролі  вядучай,  а  таксама  начальнік  аддзела  ідэалагічнай  работы  райвыканкама  Г. В. Ерашэнка  павіталі  ўдзельнікаў  сустрэчы, пажадалі  ім  добрага  здароўя,  шчасця,  дабрабыту.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)