У раенным ДК Клічава адбудзецца паказ кінастужкі

размещено в: Наши новости | 0

26 красавіка будзе адзначацца чарговая гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У мінулым годзе на экраны выйшаў мастацкі фільм «Небо везде одинаковое», зняты маладым рэжысёрам Андрэем Мычкам. Сюжэт гэтай карціны звязаны з Чарнобылем. Паказ кінастужкі   адбудзецца ў раённым Доме культуры 26 красавіка ў 14 і 17 гадзін.
…Унучка даведалася ад бабулі, што ў іх радавым доме схавана каштоўная ікона. На пошукі гэтай рэліквіі маладая асоба адпраўляецца разам з сябрамі. Ніхто з іх не здагадваўся, што шлях гэты пралягае праз зону адсялення… У галоўных ролях: Таццяна Мархель, Ігар Сігаў, Андрэй Дробыш і іншыя вядомыя акцёры.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)