ДА СПРАВЫ З ЛЮБОЎЮ

размещено в: Наши новости | 0

Самым  вялікім  багаццем  нашага  краю  былі,  ёсць  і  будуць  людзі.  Менавіта  яны  пішуць  нашу  гісторыю — сваім  жыццём,   адносінамі  да рэчаіснасці,  думкамі  і  памкненнямі.
Як  правіла,  прафесійныя  эканамісты  валодаюць  рэдкай  камбінацыяй здольнасцей.  Яны  ў  некаторай  ступені  матэматыкі,  гісторыкі,  філосафы,  дзяржаўныя  дзеячы.
Уменне  аналізаваць  вялікі  аб’ём  інфармацыі,  добрая  памяць,  высокая  канцэнтрацыя  ўвагі,  цярпенне,  камунікабельнасць,  скрупулёзнасць   вылучаюць  з  кагорты  вялікай  арміі  клеркаў  высокакласнага  спецыяліста,  якім  з’яўляецца  Люцыя  Віктараўна  ВАШЧЫЛА,  галоўны  спецыяліст  планава-эканамічнага  аддзела  ўпраўлення  селькай  гаспадаркі  і  харчавання  райвыканкама.  А  яшчэ  гэта  вельмі  сціплая  і  мілавідная  жанчына,  выдатная  жонка,  маці  і  гаспадыня.  Ачувае  сябе  па-сапраўднаму  шчаслівай  у  тыя  хвіліны,  калі  наталяе  душу  цяплом  і  ўвагай,  якой,  нібы  бялюткай  арэнбургскай  «павуцінкай»,  накінутай  на  плечы,  акутваюць  яе  муж  і  трое  сыноў,  нявесткі  і  любыя  ўнукі.

Аліна  СУДНІК.
Фота  з  архіва  рэдакцыі.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)